Як у Светлагорскім раёне галасавалі на першых выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь?

0
328
выбары прэзідэнта рэспублікі Беларусь

У першым туры выбараў першага Прэзідэнта РБ у Светлагорску прыняло ўдзел 76,8% ад ліку зарэгістраваных выбарцаў. Найбольшую колькасць галасоў набралі Аляксандр Лукашэнка — 48,2% і Вячаслаў Кебіч — 16,3%. У раёне яўка выбаршчыкаў склала 90,9%, з іх за Аляксандра Лукашэнку прагаласавалі 62,9%, за Вячаслава Кебіча — 13,7%.

У другім туры ў Светлагорску з 68,7% выбарцаў, якія з’явіліся на ўчасткі, за Аляксандра Лукашэнку аддалі галасы 80,7%, за Вячаслава Кебіча — 15%. У раё­не з 88,4% тых, хто з’явіўся на ўчасткі для галасавання, зрабілі свой выбар на карысць Аляксандра Лукашэнкі 89,2%, Вячаслава Кебіча — 7,6%.

На выбары першага Прэзідэнта Рэспублікі Бела­русь былі вылучаны 6 кандыдатур:

  1. Дубко Аляксандр Іосіфавіч, старшыня калгаса “Прагрэс” Гродненскага раёна.
  2. Кебіч Вячаслаў Францавіч, старшыня Рады Міністраў Рэспублікі Беларусь.
  3. Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч, дырэктар саўгаса “Гарадзец” Шклоўскага раёна.
  4. Новікаў Васіль Мікалаевіч, сакратар ЦК Партыі камуністаў Беларусі.
  5. Пазняк Зянон Станіслававіч, старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН Рэспублікі Беларусь, старшыня Беларускага народнага фронту “Адраджэньне”.
  6. Шушкевіч Станіслаў Станіслававіч, дырэктар Цэнтра палітычных і эканамічных даследаванняў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта [1].

У першым туры, які адбыўся 26 чэрвеня 1994 года, колькасць выбарцаў, занесеных у спісы для галасавання па горадзе Светлагорску, склала 51314 чалавек. У выбарах прыняў удзел 39421 чалавек (76,8%). За Аляксандра Дубко падалі свае галасы 5,1% выбарцаў, за Вячаслава Кебіча — 16,3%, за Аляксандра Лукашэнку — 48,2%, за Васіля Новікава — 3,4%, за Зянона Пазняка — 9,5%, за Станіслава Шушкевіча — 9,6%. Па Светлагорскім раёне ў спісы было занесена 19944 выбарцы, з якіх прынялі ўдзел у галасаванні 18148 чалавек (90,9%). За Аляксандра Дубко прагаласавала 8,9% з тых, хто прыйшоў на выбарчыя ўчасткі, за Вячаслава Кебіча — 13,7%, за Аляксандра Лукашэнку — 62,9%, за Васіля Новікава — 2,8%, за Зянона Пазняка — 3,3%, за Станіслава Шушкевіча — 3,2% [2].

У другім туры выбараў першага Прэзідэнта Беларусі, які адбыўся 10 ліпеня 1994 года, удзельнічалі старшыня Рады Міністраў Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Францавіч Кебіч і дырэктар саўгаса “Гарадзец” Шклоўскага раёна Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. Па горадзе Светлагорску ў спісы выбаршчыкаў было ўключана 51311 чалавек, удзел у галасаванні прынялі 35249 чалавек (68,7%). За Вячаслава Кебіча прагаласавалі 5296 (15%), за Аляксандра Лукашэнку — 28455 (80,7%). У раёне колькасць зарэгістраваных выбарцаў склала 19954 чалавекі, прыйшлі на ўчасткі для галасавання 17646 чалавек (88,4%). За Вячаслава Кебіча падалі галасы 1352 выбарцы (7,6%), за Аляксандра Аукашэнку — 15745 чалавек (89,2%) [3].

Крыніцы:

  1. Кандыдаты ў прэзідэнты II Светлагорскія навіны. 1994. 22 чэрвеня. С. 1.
  2. Прэзідэнцкі марафон працягваецца II Светла­горскія навіны.1994. 29 чэрвеня. С. 1
  3. А.Р. Лукашэнка — першы прэзідэнт Рэспублікі Беларусь II Светлагорскія навіны. 1994. 13 ліпеня. С. 1.

Аўтар: В. Раманцоў
Крыніца: Зведаная зямля. Светлагоршчына ў пытаннях і адказах. — Мінск: Галіяфы, 2011. — 252 с. Ст. 86-87.