13 траўня 2010 года ў вёсках Стаўбун і Неглюбка Веткаўскага раёну адбылося святкаванне традыцыйнага веснавога свята “Пахаванне стралы”.
Сябры ГМКГА “Талака” прынялі самы актыўны ўдзел у старажытным абрадзе.
Праглядайма фотаздымкі!
😉
І паболей пазітыву!
Напрыканцы вясны на Веткаўшчыне, у шэрагу вёсак адбываецца архаічны абрад “Пахаванне стралы”. Абрад адбываецца на саракавы дзень пасля Вялікадня на хрысціянскае свята Узнясенне.
Сёлета у гэты дзень у вёсцы Стаўбун ў цэнтры сабралася ўся вёска. Пачалі вадзіць карагоды ды спяваць стрэльныя ды веснавыя песні. Пасля гэтага ўсе ўдзельнікі абрада шыхтамі з адмысловымі традыцыйнымі песнямі пайшлі ў жытнёвае поле. У полі таксма вадзілі карагоды, спявалі, гушкалі дзяцей, рвалі жытнёвыя каласкі, качаліся ў жыце. Сарваныя каласкі неслі дадому, клалі пад стрэхі, ці за ікону.
Неглюбка
На відэа ўдзельнікі абраду шыхтамі з абрадавымі песнямі ідуць у жытнёвае поле.
Песня “Каля бацькавых варот”
Усім жадаючым больш даведацца пра гэта цікавае свята раім пачытаць артыкул “Пахаванне стралы” – рэгіянальная адметная абрадавая з’ява фальклору ўсходняга Палесся”