Як гамельчукі нефармальна вучыліся

0
1032
Талака, старшыня, Меркіс, Гомель

У межах тыдня нефармальнай адукацыі ў Гомел 25 кастрычніка адбылася выстава “Адукацыя – гэта цікава!”, пад час якой наведвальнікі маглі азнаёміцца з дзейнасцю розных недзяржаўных моладзевых арганізацыяў ня толькі з дапамогай мультымедыйных прэзентацыяў і стэндаў, але і дзякуючы майстар-класам.

Паўдзельнічала і паназірала за іншымі ўдзельнікамі і ГМКГА “Талака”!

Што з гэтага атрымалася глядзіце ў нашым фотааглядзе.

Гомельская асацыяцыя дзяцей і моладзі, скарочана “АСДЕМО” здзіўляла ўсіх сваімі экалагічнымі тэхнічнымі прыстасаваннямі.

АСДЕМО АСДЕМО АСДЕМО, КовзелевНавучальная суполка “Я цяпер студэнт” ГДУ ім. Ф. Скарыны спрабавала прывучыць учорашніх школьнікаў да выжывання ва ўмовах сучаснага беларускага ўніверсітэта.

выстава адукацыі выстава адукацыіКлуб кінааматараў “Кінабункер” прапаноўваў наведвальнікам будучыя сумесныя прагляды і абмеркаванні кінакласікі.

выстава адукацыіНу а ГМКГА “Талака” ня толькі змайстравала лепшую мультымедыйную прэзентацыю, але і зладзіла традыцыйны майстар-клас па народных танцах.

Талака, старшыня, Меркіс, Гомель Глушец, Талака, Гомель танцы, Талака, Гомель танцы, Талака, ГомельБудзем спадзявацца, што гэтае мерапрыемства мае будучыню і з кожным годам колькасць арганізатараў-удзельнікаў і наведвальнікаў будзе толькі павялічвацца!

Фатаздымкі: Марыся Тульжанкова