Як будзе выглядаць самалёт, які ўсталююць каля ўніверсітэта імя Сухога

0
1255
СУ 25 Гомель

Застылы ў момант узлёту франтавы бамбардоўшчык Су-24М, спраектаваны шмат гадоў таму выбітным авіяканструктарам і нашым земляком Паўлам Сухім, з’явіцца на ўзлётнай паласе, пад якую будзе стылізавана алея ля ГДТУ імя П.В. Сухога. Экспанат стане напамінам пра гераізм ваенных лётчыкаў, якія з гонарам выканалі службовы абавязак у мірны час.

СУ 25 Гомель памятник СУ 25 Гомель памятник СУ 25 Гомель памятник

Па рашэнні Гомельскага гарвыканкама Упраўленню капітальнага будаўніцтва было даручана распрацаваць праектную дакументацыю і выканаць будаўніча-мантажныя работы па аб’екце «Добраўпарадкаванне сквера ў раёне ГДТУ імя П.В. Сухога».

Павел Восіпавіч Сухі — выбітны савецкі авіяканструктар, доктар тэхнічных навук, адзін з заснавальнікаў савецкай рэактыўнай і звышгукавой авіяцыі. Калекцыя асабістых рэчаў Паўла Восіпавіча сабрана ў Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце, які носіць яго імя. Ён з’яўляецца аўтарам пяцідзесяці арыгінальных канструкцый самалётаў, больш за 30 з якіх былі пабудаваны і выпрабаваны. На самалётах канструктара ўстаноўленыя дзясяткі сусветных рэкордаў па працягласці, хуткасці і вышыні палёту, у тым ліку выкананы беспасадкавы пералёт Чкалава і Громава праз Паўночны полюс.

СУ 25 Гомель памятник СУ 25 Гомель памятник СУ 25 Гомель памятник СУ 25 Гомель памятник

А пакуль Су-24М, які даставілі з баранавіцкага 558-га авіярамонтнага завода ў разабраным выглядзе, чакае сваёй гадзіны ў адным з ангараў Гомельскага філіяла Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Беларусі. Пасля зборкі на пастаменце яго даўжыня складзе 25 метраў, а вышыня ад шасі да верхавіны — каля шасці. Хочацца адзначыць, што тактычны франтавы бамбардоўшчык для свайго часу быў прыкладам перадавой думкі ў авіябудаванні. Ён прызначаўся для нанясення ракетна-бомбавых удараў у простых і складаных метэаўмовах, у тым ліку на малых вышынях з прыцэльным паражэннем наземных і надводных мэтаў. Максімальная хуткасць Су-24 дасягала 1700 кіламетраў у гадзіну, а вышыня палёту даходзіла да 11 кіламетраў. Усяго ў рознай мадыфікацыі было выраблена больш за 1400 такіх машын, якія сталі запатрабаванымі далёка за межамі былога СССР. У Беларусі самалёт знялі з ўзбраення толькі ў 2012 годзе, але ў замежных краінах ён працягвае лётаць у мадэрнізаваным выглядзе.

СУ 25 Гомель памятник СУ 25 Гомель памятник

Па словах куратара музейна-выставачнай дзейнасці ГДТУ імя П.В. Сухога Валерыя Дрыга, ідэя аб усталяванні самалёта ў памяць вядомага авіяканструктара-ураджэнца Віцебскай вобласці, дзяцінства і юнацтва якога прайшло ў Гомелі, з’явілася шмат гадоў таму. Раней планавалася перанесці да ГДТУ ўстаноўлены каля сярэдняй школы № 45 абласнога цэнтра савецкі знішчальнік Су-7Б, распрацаваны ў сярэдзіне мінулага стагоддзя ў ОКБ імя Сухога. Аднак намечаныя планы не ажыццявіліся — самалёт прыйшоў у непрыдатнасць, яго дэмантавалі. Затым два самалёта канструктара з’явілася ў Гомельскім абласным музеі ваеннай славы, у хуткім часе ў горадзе будзе і трэці побач з ВНУ.

Завяршыць работы і адкрыць знакавы для абласнога цэнтра аб’ект плануецца да Дня Перамогі. Таксама будзе абноўлена і добраўпарадкавана прылеглая да яго тэрыторыя.

СУ 25 Гомель памятник