Вядомыя гомельскія музыкі адзначылі зімовыя святы новым рэлізам «Святы вечар».
У самотнік увайшлі дзве новыя песні — «Ой, у леску» і «Бегла Колядка». Першая паходзіць з Жыткавіцкага раёну, гомельскага Палесся, а другая складаецца з трох спеваў, якія пяяліся на Берасцейшчыне (фрагмент з «Бегла Калядка») ды Магілёўшчыне (частка з «Калядачкі, бліны-ладачкі» ды «Як пашла Каліда ды кругом гарада»).
Спевы ўзятыя з архіву Ірыны Глушэц, якая працуе ў Гомельскім цэнтры народнай творчасьці. «Ужо ў саміх тэкстах гэтых песень адчуваецца сьвяточны настрой, таму цалкам натуральна пад іх весяліцца ды танчыць. З гэтага я і сыходзіў, калі рабіў сучасныя апрацоўкі», — сказаў лідэр каманды Ягор Палешук.
Жывая прэзэнтацыя сынглу адбудзецца ў гомельскім бары «Кватэрнік» 7 студзеня.
Сінгл цалкам можна паслухаць у афіцыйнай суполцы гурту.