Бліскучая перамога Чырвонай Арміі ў бітве на Курскай дузе дала магчымасць савецкім Узброеным Сілам у канцы жніўня 1943 года перайсці ў агульнае стратэпчнае наступление ад Вялікіх Лук да Чорнага мора Нашы войскі ўшчыльную наблізіліся да Дняпра і ў некаторых месцах захапілі буйныя плацдармы на супрацьлеглым беразе. У ходзе Чарнігаўска-Прыпяцкай аперацыі 1943 года (26.08 — 30.09) воіны 13 арміі 23 верасня вызвалілі першы раённы цэнтр Беларусі і сучаснай тэрыторыі Гомельшчыны гарадскі пасёлак Камарын [1, с. 47]. Войскі 48 i 65 армій, што наступалі на Гомельскім напрамку, захапілі два плацдармы на правым беразе ракі Сож i 26 верасня вызвалілі г/п Церахоўку.
16 кастрычніка 1943 года войскі 65 арміі генерала П.І. Батава пры падтрымцы артылерыі і штурмавой авіацыі разгарнулі наступленне на Гомельскім накірунку. У шасці пунктах яны пачалі фарсіраванне Дняпра. Завязаліся цяжкія баі на правым беразе ракі. К канцу дня было захоплена некалькі плацдармаў. Ужо на наступны дзень на заходні бераг Дняпра пераправіліся асноўныя сілы арміі i авалодалі Лоевам.
У час Кіескай наступальнай аперацыі 1943 года (03-30.11) воіны Першага Украінскага фронту (камандуючы генерал арміі М.Ф. Ватуцін) 23 лістапада вызвалілі раённыя цэнтры Брагін і Хойнікі, а 30 лістапада — Нароўлю [2, с. 75].
Вызваленне Гомельшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў працягвалася войскамі Беларускага фронта (камандуючы генерал арміі К.К. Ракасоўскі). Воіны 3, 11, 48, 50, 61, 63, 65 i 16 паветранай арміі ў перыяд з 10 па 30 лістапада здзейснілі Гомельска-Рэчыцкую аперацыю 1943 года Імі ва ўзаемадзеянні з партызанамі Палескай, Гомельскай i Магілёўскай абласцей быў вызвалены 18 лістапада горад Рэчыца Яны фарсіравалі Бярэзіну і 25-26 лістапада вызвалілі Карму, Журавічы і Прапойск. 26 лістапада быў вызвалены горад Гомель.
Наступленне Савецкіх войск франтоў заходняга накірунку ў летня- восеньскай кампаніі 1943 года стала адной з важнейшых падзей года. За гэты час савецкія войскі разграмілі дзесяткі варожых дывізій, вызвалілі з фашысцкай няволі сотні тысяч савецкіх людзей і мноства населеных пунктаў.
У зімова-вясенняй кампаніі 1944 года войскі Заходняга і Беларускага франтоў працягвалі актыўныя дзеянні. Адным з галоўных быў Бабруйскі накірунак. На правым крыле Першага Беларускага фронта ў другой палове лютага 1944 года праводзілася Рагачоўска- Жлобінская наступальная аперацыя. Удзельнічалі 50, 48 арміі i 16 паветраная армія. Мэтай гэтай аперацыі быў разгром групоўкі праціўніка ў раёне Рагачова і Жлобіна і стварэнне спрыяльных умоў для наступления на Бабруйскім напрамку. 21 лютага савецкія войскі перайшлі ў наступление і на працягу двух дзён прарвалі абарону фашыстаў, фарсіравалі Дняпро, перарэзалі чыгунку Магілёў-Рагачоў. 23 лютага падышлі да Рагачова i 24 лютага штурмам вызвалілі яго. Далей нашы войскі прасунуліся да ракі Друць, захапілі на правым i левым берагах Дняпра плацдармы ворага, падышлі да Жлобіна [3, с. 517].
На левым крыле Беларускага фронта з 8 студзеня по 8 лютага 1944 года праводзілася Калінкавіцка-Мазырская наступальная аперацыя. Удзельнічалі 61,65 i 16 паветраная арміі ва ўзаемадзеянні з партызанамі Гомельскага, Палескага і Мінскага злучэнняў. У ходзе аперацыі трэба было разбіць калінкавіцка-мазырскую групоўку ворага, стварыць плацдарм для наступления ў напрамку Бабруйск-Мінск, частка сіл павінна была ісці ўздоўж Прьшяці на Лунінец. У выніку гэтага наступления 8 студзеня былі вызвалены Даманавічы, 11 студзеня — Ельск, 14 студзеня — Калінкавічы і Мазыр, 20 студзеня — Азарычы, 23 студзеня — Лельчыцы. Нашы войскі прасунуліся наперад на 60 кіламетраў, адкінулі праціўніка да ракі Пціч і ў раён Петрыкава.
Такім чынам, у канцы 1943 года ў пачатку 1944 года воіны Чырвонай Арміі ўступілі ў Палескую вобласць і вызвалілі Камарынскі, Брагінскі, Хойніцкі, Васілевіцкі, Нараўлянскі, Ельскі, Лельчыцкі, Калінкавіцкі, Мазырскі, значную частку Парыцкага і Тураўскага раёнаў. Ваенныя дзеянні былі перанесены на тэрыторыю Парыцкага, Акцябрскага, Капаткевіцкага і Тураўскага раёнаў. У сярэдзіне лістапада 1943 года вызвалены першыя вёскі Акцябрскага раёна — Гарохавічы і Пружынішчы. У выніку імклівага наступления часцей Чырвоная Арміі паміж апорнымі пунктамі ворага Парычы-Азарычы і вёскамі Майсееўка-Гадуні-Любань адбыўся прарыў лініі фронта. Утварыўся калідор, які атрымаў назву “Рудабельскія вароты”. Гэтыя вороты былі адкрыты на працягу 20 дзён снежня 1943 года. Стварыліся добрыя ўмовы для непасрэдных узаемаадносін паміж партызанамі і воінамі Чырвонай Арміі.
Існаванне “Рудабельскіх варот” дало магчымасць Палескаму абкаму партыі ўстанавіць сувязь са злучэннямі дзеючай 61 арміі і савецкім тылам. Воінскія часці аказалі партызанам Палескай вобласці адчувальную дапамоіу ўзбраеннем і боепрыпасамі. Праз утвораны пралом у абароне ворага партызаны атрымлівалі радыёапаратуру, пошту і ўсё неабходнае для баявых дзеянняў. Гэтыя “вароты” шырока выкарыстоўваліся армейскімі разведчыкамі і сувязнымі. Праз іх у Чырвоную Армію прыбывала папаўненне з акупіраванай ворагам тэрыторыі. Толькі 65 армія папоўнілася дзесяццю тысячамі чалавек. Праз “Рудабельскія вароты” з Акцябрскага, Глускага, Капаткевіцкага, Петрыкаўскага, Жыткавіцкага, Любанскага, Старадарожскага, Слуцкага раёнаў рухаліся абозы за лінію фронта з матэрыяльнымі каштоўнасцямі для войска. Толькі процоўныя Акцябрскага раёна пры дапамозе партызан брыгады Ф.І. Паўлоўскага перадалі ў саавецкі тыл больш ста тон збожжа, 25 коней, 50 галоў буйнай рагатай жывёлы i шмат іншага.
Вясной 1944 года фронт 65 арміі расцягнуўся ад Бярэзіны да Прыпяці. Да 20 красавіка войскі арміі дасягнулі рубяжа вёскі Ракшын, Пружынішчы, возера Дзікае і левым флангам выйшлі да ракі Пціч ля Капаткевічаў. На гэтым рубяжы далейшае наступление войск арміі было часова спынена. Пачалася ўсебаковая падрыхтоўка да рашаючай бітвы за поўнае вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэты час праводзіліся аператыўныя перагрупаванні войск. Так частка 65 арміі перадыслацыравалася на поўнач ад Акцябрскага раёна. Яе пазіцыі занялі злучэнні 28 арміі пад камандаваннем генерал- лейтэнанта А.А. Лучынскага і конна-механізаванай фупы пад камандаваннем генерала І.А. Пліева.Вось як аб гэтым успамінае генерал А.А. Лучынскі: “Войскі нашай 28-й арміі 8 чэрвеня 1944 года пераправіліся праз Дняпро на поўнач ад Рэчыцы і выйшлі на лінію Азарычы-Мазыр. Да перадавых пазіцый заставалася не больш як 10-15 кіламетраў. Па ўмовах ваеннай задачы мы павінны былі наступаць на паўночна-заходнім напрамку і такім чынам ствараць знешні фронт акружэння бабруйскай фупоўкі праціўніка.
Стаяла канкрэтная задача: фарсіраваць раку Пціч і завалодаць Глускам. Але да гэтага патрабавалася спярша вызваліць ад нямецка- фашысцкіх захопнікаў ляжачую на шляху нашага руху тэрыторыю Акцябрскага раёна.
Мясцовасць, на якой нам прадстаяла прарываць абарону праціўніка, была лясіста-балоцістая, з характэрным для Палесся бездарожжам. У адведзенай для наступления для 28-й арміі паласе даўжынёй амаль 100 кіламетраў ішлі толькі дзве скразныя дарогі. Адна пачыналася ад Уюнішчаў, што непадалёку ад Парыч, а другая вяла ад Азарыч да Забалацдя. Абедзве яны сыходзіліся на мосце праз раку Пціч, што пад самым Ражановам. Усе астатнія дарогі вялі на поўнач або былі да такой ступені разбітымі, што рухацца без перашкод па іх бьшо амаль немагчыма.
Пціч — вельмі звілістая рака з дрыгвяністымі берагамі. Праз яе прадстаяла наладзіць надзейную пераправу. Гэтым быў моцна заклапочаны начальнік інжынерных войск арміі генерал А.І. Жыраў[4, с. 67-68].
Пачатак аперацыі “Баграціён” на ўчастку Першага Беларускага фронта быў назначаны на раніцу 24 чэрвеня. На раніцу 23 чэрвеня генерал-палкоўнік Ракасоўскі аддаў загад правесці на ўсіх участках Першага Беларускага фронта разведку боем з мэтай удакладніць абарону ворага, выявіць яго агнявыя кропкі і здзейсніць дэзарыентацыю.
“У 7 гадзін раніцы 23 чэрвеняўсе аптычныя прыборы нашых назіральных пунктаў былі накіраваны на пярэдні край варожай абароны. Пасля агнявога налёту яшчэ цэлую гадзіну грымела,то заціхаючы, то зноў разгараючыся, артылерыйская кананада. Нарэшце, каля 9 гадзін раніцы ў штаб арміі пачалі паступаць не зусім суцяшальныя звесткі. Праціўнік паўсюдна ўпарта супраціўляўся. Нашы разведбатальёны былі прыціснуты агнём да зямлі. А там, дзе асобным нашым падраздзяленням удалося ўварвацца ў першыя траншэі немцаў, яны былі контратакай выбіты і панеслі вялікія страты.
У выніку праведзенай разведкі боем пацвердзіліся толькі даныя аб агульнай лініі пярэдняга краю абароны ворага. Бьшо выяўлена некалькі новых агнявых пазіцый артылерыі і наяўнасць войск праціўніка ў першай і другой траншэях. [5, с. 70].
“28 армія генерал-лейтэнанта А.А. Лучынскага ў аперацыі “Баграціён” наносіла галоўны ўдар сіламі 3-га гвардзейскага і 20-га стралковых карпусоў на ўчастку Карма-Уюнішчы ў накірунку Майсееўка-Зелянковічы. 3-і гвардзейскі стралковы корпус, якім камандаваў генерал-маёр Ф.І. Перхаровіч, прарваў абарону праціўніка ў раёне Кармы. У першым эшалоне дзейнічапі 54-я і 96-я гвардзейскія стралковыя дывізіі. 50-я гвардзейская стралкоавая дывізія знаходзілася ў другім эшалоне ў гатоўнасці да наступления ў напрамку Брады- Сапейкава” [6, л.102].
Камандуючы 28 арміі генерал-лейтэнант А.А. Лучынскі ўспамінае: “У ноч перад атакай я доўга не мог заснуць. Цяжарам гняла адказнасць за поспех прадстаячай бітвы, хаця мяне і радаваў неўтаймаваны наступальны парыў , з якім нашы салдата рваліся ў бой.
I вось ноч мінула. У небе з’явілася зарніца, заружавеў усход. Я ўзяўся за тэлефонную трубку, каб прыняць даклады камандзіраў карпусоў аб гатоўнасці войск да наступления. Роўна ў 5 гадзін раніцы
чэрвеня з першымі залпамі пачаўшайся артылерыйскай падрыхтоўкі на камандны пункт арміі прыехаў камандуючы Першым Беларускім фронтам К.К. Ракасоўскі.
— Як у вас ідуць справы? — спытаў ён.
— Пакуль усё праходзіць згодна плану наступления, — далажыў я. Наша авіяцыя сёння ноччу бомбавымі ўдарамі парушыла работу тыла праціўніка. Праз некалькі мінут 299 нпурмавая авіядывізія нанясе ўдар па гітлераўскай артылерыі ў раёне вёсак Бродцы, Трэмля і Пружынішчы.
Разгорнутая перад намі панарама ўражвала сваёй грандыёзнасцю. Ад штомінутна ўзрываўшыхся звыш двух тысяч снарадаў і мін дрыжэла і ўздыблівалася зямля. Вогненныя стрэлы рэактыўных снарадаў пранізвалі клубы дыму і пылу, што цалкам засцілалі ўвесь гарызонт. У сем гадзін і пяць хвілін наша пяхота пайшла ў атаку. Найбольшы яе поспех абазначыўся ж адразу на правым флангу, дзе пры падтрымцы артылерыйскай дывізіі наступалі часці 3-га гвардзейскага корпуса. Воіны 54-й і 96-й гвардзейскіх стралковых дывізій разам з байцамі 30-га танкавага папка ўварваліся ў вёскі Гарохавічы і Чарняўку. Дабіваючы штыкамі і гранатамі ўцалеўшых гітлераўцаў, яны імкліва выйшлі да ракі Трэмлі.
За дзень 24 чэрвеня войскі 28 арміі прарвалі нямецка-фашысцкую абарону і прайшлі ўглыб яе ад 10 да 13 кіламетраў. Гэта быў найлепшы вынік першага дня наступления сярод чатырох армій правага крыла Першага Беларускага фронта ў Бабруйскай аперацыі. Камандуючы войскамі Першага беларускага фронта генерал арміі К.К. Ракасоўскі ў ходзе бітвы пацвердзіў сваё рашэнне на ўвод у прарыў раніцай 25 чэрвеня конна-механізаванай групы фронта пад камандаваннем генерала А.І. Пліева. На камандным пункце 28 арміі генералу А.І. Пліеву была пастаўлена задача: да канца першага дня сваіх дзеянняў выйсці ў раён Бродцы, Раманішчы, Чорныя Брады, Уюнішчы і моцнымі перадавымі атрадамі захапіць пераправы на рацэ Пціч.
28 армія для праходу КМГ павінна была паміж Кармой і Уюнішчамі вызваліць ад сваіх войск чатыры сквазныя маршруты і забяспечыць агнём артылерыі ўвод яе ў прарыў.” [7, с. 70-71 ].
“25 июня 1944 года в полосе наступления 28-й армии в прорыв была введена конно-механизированная группа генерала И.А. Плиева, которая, пройдя боевые порядки 50-й гвардейской стрелковой дивизии, устремилась на Глусск, отрезая пути отхода бобруйской группировки противника на Слуцк. Используя успешные действия этой подвижной группы, 50-я дивизия ночной атакой овладела Зубаревской Будой, Заозерщиной и Зареньем. Преследуя противника, части дивизии утром 27 июня форсировали реку Птичь и в 13 часов во взаимодействии с подразделениями КМГ овладели городом Глусском ” [8, л. 17].
Пасля двух напружаных дзён баёў на участку фронта, дзе наступалі воіны 28-й арміі, жорсткае супраціўленне ворага было зломлена. Камандзіры стралковых дывізій арміі разгарнулі галоўныя сілы ў капоны і працягвапі наступление па лясных сцежках. К вечару 26 чэрвеня баў вызвалены цэнтр Акцябрскага раёна вёскі Карпілаўка i Рудабелка. Воіны шырокім фронтам падышлі да ракі Пціч.
Было праяўлена шмат адвагі і гераізму. Дакладна і ўпэўнена дзейнічалі злучэнні і часці 128-га стралковага корпуса пад камандаваннем генерал-маёра П.Ф. Баціцкага. Асабліва вызначыліся палкі і батальёны 130-й стралковай дывізіі, якой камандаваў палкоўнік К.В. Сычоў. Гэтая дывізія фарсіравала Пціч паблізу вёскі Зацішша і працягвала імклівае наступление. Камандзір галаўнога 371-га стралковага палка атрымаў па рацыі паведампенне ад разведгрупы, якую ўзначальваў сяржант Дубінін, што варожая калона рухаецца з вёскі Растаў у напрамку Мёдухава. Сітуацыя была складаная. Праціўнік знаходзіўся як наперадзе, так і ззаду нашых байцоў. Тым не менш падпалкоўнік Іткулаў вырашыў хутка заняць Мёдухаў і падрыхтаваць гітлераўцам засаду сіламі дзвюх стралковых рот i перарэзаць немцам шлях да адступлення на захад да вёскі Забалацце. Фашысты вымушаны былі змяніць напрамак адступлення і рынуліся на паўднёвы захад ва ўрочышча Бунёў, але там іх чакалі непралазныя балоты. I ў гэты час галоўныя сілы палка атакавалі праціўніка. Пачаўся жорсткі бой, які цягнуўся ўсю ноч. Сюды падыходзілі іншыя палкі дывізіі і адразу ж уступалі ў бой. Спачатку па хвасту каноны праціўніка нанёс удар 528-ы стралковы полк падпалкоўніка Бокарава. Потым падаспелі воіны 3-га стралковага батальёна 664-га стралковага палка пад камандаваннем Р.П. Ерафеева. Батальён быў узмоцнены батарэяй 215-га асобнага дывізіёна Капітан Ерафееў разгарнуў батарэю і разам з байцамі свайго батальёна рашуча атакаваў ворага. Гітлераўцы, застраўшы ў балоце, адстрэльваліся і спрабавалі вырвацца з-пад агню. Аднак атака батальёна была такой імклівай i магутнай, што вораг к васьмі гадзінам раніцы быў поўнасцю разбіты і знішчаны. На полі боя вораг пакінуў каля 1500 забітых, было ўзята ў палон 100 варожых салдат і афіцэраў і мноства розных трафеяў. Раніцай 28 чэрвеня на месцы гэтага боя пабываў камандуючы 128 стралковым корпусам П.Ф. Баціцкі і, убачыўшы вынік боя, сказаў: “Гэта не бой, а сапраўднае пабоішча.” Гэты бой увайшоў у гісторыю Вялікай Айчыннай вайны як Казёл-Бунёўскае пабоішча У ваенных пяхотных вучылішчах Савецкага Саюза гэты бой выкарыстоўвалі пры навучанні курсантаў у якасці прыклада вядзення бою па паралельнаму праследаванню прадіўніка.
Такія былі поспехі чацвёртага дня аперацыі 28-й арміі, якія прывялі да вызвалення Акцябрскага раёна У ходзе яго вызвалення вызначыліся байцы і камандзіры, атрымашыя званне Героя Савецкага Саюза, гэта: Ахмедаў Д.М., Бардуноў В.М., Бухтуеў М.А., Камароў Д.Е., Валошьш А.М., Васільеў М.Ф., Ерафеяў Р.П., Жукаў П.С., Лапацін Г.Д., Літвінаў В.М., Малка І.Т., Навумаў К.І., Роман С.Д., Сідзельнікаў В.М., Тураеў, Чылачава Ш.І.
А зараз аб найбольш цікавых эпізодах вызвалення Акцябрскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У першыя дні баёў за Пружынішчы, Гарохавічы і іншыя населеныя пункты асабліва вызначыліся воіны 55 гвардзейскай стралковай дывізіі 166 стралковага палка Героя Савецкага Саюза падпалкоўніка Галавацкага, якія знішчылі каля двухсот і ўзялі ў палон 84 гітлераўцы. Так батальён гэтага палка пад камандаваннем маёра П.С. Жукава пасля прарыву першай абароннай паласы праціўніка 25 чэрвеня сходу прарваў другую лінію заходней вёскі Пружынішчы, імклівым абходным манеўрам адрэзаў шлях адступленню ворага і знішчыў шэсцьдзесят гітлераўцаў. 26 чэрвеня пад жорсткім варожым агнём пераадолеў 200-мятровую паласу балота, штурмам авалодаў вёскай Любань, знішчыў каля ста гітлераўцаў, адбіў контратаку праціўніка, вызваліў вёску Забоззе і 27 чэрвеня, пераправіўшыся на заходні бераг ракі Пціч, разграміў умацаванні нямецкіх захопнікаў і забяспечыў фарсіраванне ракі ўсім палкам. За гераізм і мужнасць, праяўленыя ў гэтым баі, камбат Пётр Сяргеевіч Жукаў быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза. Пасля вайны працаваў у народнай гаспадарцы нашай вобласці.
У баі за вышыню ў раёне вёскі Пружынішчы гераізм і адвагу праявіў куляметчык 168 стралковаго палка камсамолец С.Д. Роман, які ў крытычны момант бою закрыў сваім целам амбразуру дзота і тым самым забяспечыў выкананне баявой задачы роты. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года гвардыі радавы Сяргей Дзямьянавіч Роман удастоены звання Героя Савецкага Саюза пасмяротна і навечна залічаны ў спісы свайго стралковага палка. Герой пахаваны ў вёсцы Любань.
У баі за Пружынішчы праявілі гераізм, мужнасць i адвагу і іншыя воіны гэтай арміі. Сярод іх — камандзір узвода гвардыі лейтэнант Ахмедаў Джаміл Магамед аглы, які першым у баі ўстаў і павёў узвод у атаку. Менавіта сам ён знішчыў 10 гітлераўцаў. Быў паранены ў галаву, але працягваў выконваць баявую задачу. 25 чэрвеня 1944 года Д.М. Ахмедаў са сваім узводам першым фарсіраваў раку Трэмля і больш 10 гадзін утрымліваў плацдарм да падыходу сваіх. Зноў быў паранены, але поле бою не пакінуў. Загінуў у баях за вызваленне Польшчы 6 кастрычніка 1944 года За праяўленыя мужнасць і гераізм яму пасмяротна было присвоена званне Героя Савецкага Саюза
Камандзір аддзялення разведкі 166 гвардзейскага стралковавга палка гвардыі старшы сяржант В.М Літвінаў у першы дзень бою ў рукапашнай сутычцы знішчыў 11 гітлераўцаў, а гранатамі знішчыў кулямётнае гняздо з разлікам. 27 чэрвеня 1944 года пад агнём праціўніка пераплыў раку Пціч, разведаў сілы праціўніка, захапіў варожую лодку на беразе і вярнуўся да сваіх. Затым на гэтай лодцы былі перапраўлены два станкавых кулямёты і ўзвод аўтаматчыкаў, якія захапілі плацдарм на занятым ворагам беразе. Пад прыкрыццём гэтых агнявых сродкаў рака была фарсіравана ротай, а затым усім палком. За праяўленыя храбраць, знаходліввасць і гераізм гвардыі старшаму сяржанту Васілю Міхайлавічу Літвінаву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Камандзір узвода супрацтанкавых ружжаў гэтага палка гвардыі лейтэнант Георгій Дарафеевіч Лапацін вызначыўся 24 чэрвеня 1944 года таксама пры прарыве абароны нямецкіх захопнікаў ля вёскі Пружынішчы, дзе з трыма разлікамі супрацьтанкавых ружжаў знішчыў чатыры кулямётныя кропкі.
Працягваючы наступленн, узвод Г.Д. Лапаціна 26 чэрвеня адбіў 9 варожых контратак і знішчыў два станкавых кулямёты з разлікамі, а 27 чэрвеня фарсіраваў раку Пціч, захапіў лодку, на якой пераправілі на правы бераг 3 станкавых кулямёты, два супрацьтанкавыя ружжы з разлікамі і боепрыпасамі — чым забяспечыў пераправу усяго палка на заходні бераг ракі без страт. За праяўленыя гераізм і адвагу гвардыі лейтэнанту Г.Д. Лапаціну было прысвоена 24 сакавіка 1945 года званне Героя Савецкага Саюза
У 166 стралковым палку вызначыўся пры прарыве абароны праціўніка 26 чэрвеня, у вёсці Пружынішчы, камандзір аддзялення гвардыі старшы сяржант Іван Трахімавіч Малка. Ён па-пластунску непрыкметна падабраўся да фашысцкага дзота і ўзарваў гэтую агнявую кропку. Затым падняў аддзяленне ў атаку. Яно першым уварвалася ў траншэі ворага Потым І.Т. Малка фарсіраваў раку Пціч i агнём з кулямёта прыкрываў пераправу астатніх падраздзяленняў палка Загінуў у баі з нямецкімі акупантамі ў Польшчы 7 кастрычніка 1944 года. За праяўлены гераізм i адвагу званне Г ероя Савецкага Саюза яму было прысвоена ў сакавіку 1945 года пасмяротна.
Асабліва вызначыўся ў час Казёл-Бунёўскага пабоішча камандзір 3-га батальёна 664-га стралковага палка 130-й стралковай дывізіі капітан Ерафееў Р.П. У час бою ён знаходзіўся ў першых радах, натхняючы байцоў і камандзіраў на подзвіг. Сам асабіста застрэліў фашысцкага палкоўніка. Гэта ўсё ў вялікай ступені вызначыла паспяховы зыход бою.Але варожы асколак цяжка параніў бясстрашнага камандзіра і застраў у сэрцы. Шансаў выжыць амаль не было. Але дзякуючы аператыўнай дапамозе медыкаў, ён не загінуў. З партызанскага аэрадрома каля вёскі Парэчча ён быў накіраваны на лячэнне ў Рэчыцу, а адтуль праз месяц — у шпіталь горада Баку. 1 смерць адсгупіла. Байцы дывізіі не ведалі гэтага, яны лічылі капітана Ерафеева загінуўшым. Толькі праз сорак гадоў краязнаўцы Парэцкай сярэдняй школы адшукалі капітана Ерафеева ў далёкім Краснаярску і ў чэрвені 1984 года — роўна праз сорак гадоў — арганізавалі сустрэчу Р.П. Ерафеева з аднапалчанамі ў Парэччы.
Унікальны подзвіг быў здзейснены на тэрыторыі Акцябрскага раёна 25 чэрвеня 1944 года на станцыі Чорныя Брады. Танкавы батальён 15-й гвардзейскай танкавай брыгады вёў наступление на Пільню i станцыю Чорныя Брады. Завязаўся жорсткі бой. Загарэўся танк камандзіра, на міне падарвалася другая машына. Танк пад камандаваннем гвардыі лейтэнанта Д.Я. Камарова вырваўся наперад, знішчыўшы перад гэтым дзве палявыя гарматы i амаль ўзвод пяхоты праціўніка. Але варожы снарад папаў у танк адважных гвардзейцаў i падпаліў яго. Стралок-радыст гвардыі радавы Рыгор Пятрухін i заражаючы гвардыі радавы Ахмет Хісматулін загінулі. На шляху танка стаяў варожы браняпоезд, і тады камандзір дае загад механіку- вадзіцелю М.А. Бухтуеву ісці на “таран”. Падобна смерчу з вогненным шлейфам ляцела гарэўшая “трыццацьчацверка” на браніраваную грамадзіну i на поўным хаду ўрэзалася з яе . Магутны выбух ускалыхнуў наваколле. Браняпоезд ворага быў павержаны. Выкарыстаўшы замяшальніцтва і паніку сярод фашыстаў, савецкія войскі заняпі станцьпо Чорныя Брады. У час тарану механік-вадзіцель М.А. Бухтуеў загінуў, а камандзір танка гвардыі лейтэнант Д.Я. Камароў цудам застаўся жывы, загінуў ён у верасні 1944 года ў Польшчы.
Толькі пяць дзён спатрэбілася Чырвонай Арміі на вызваленне Акцябрскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
- Долготович Б.Д. В едином строю — к единой цели. Мн., 1985г.Кузнецов Б.И. На Киевском направлении. В битве за Киев: воспоминания, очерки. Киев, 1983.
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945. Энцыклапедыя. Мн., 1990.
- Лучинский А.А. 28-я армия в Бобруйской операции. Военноисторический журнал. 1969, № 2.
- Там жа.
- Центральный архив Министерства обороны РФ (ЦАМО). ф. 382, оп. 8465, д. 172.
- Лучинский А.А. 28-я армия в Бобруйской операции. Военноисторический журнал, 1969, № 2.
- ЦАМО РФ, ф. 1160, оп. 1, д. 23.
- Матэрыялы школьнага гісторыка-краязнаўчага музея Парэцкай сярэдняй школы Акцябрскага раёна.
Аўтар: П.А. Шкурко
Крыніца: “Гомельшчына ў Вялікай Айчыннай вайне”, навук.практычная канф. (2005, Гомель). Навукова-практычная канферэнцыя “Гомельшчына ў Вялікай Айчыннай вайне”, 7-8 красавіка 2005 г.: [прысвеч. 60-годдзю Вялікай Перамогі: матэрыялы] / рэдкал.: В.А. Міхедзька (адказ. рэд.) і інш.; Гомельскі дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны. — Гомель: Выд-ва “Гомельскі дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны, 2005. — Ст. 166-175.