На выставе, што адкрыецца ў палацы Румянцавых-Паскевічаў 24 снежня, упершыню ў музейнай практыцы рэгіёну будуць прадстаўлены ў адным месцы вынікі палявых даследаванняў, якія былі праведзены ў апошнія гады на тэрыторыі Гомельскай вобласці археалагічнымі экспедыцыямі музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Ф. Скарыны ды сумеснай экспедыцыяй музея стараверства і беларускіх традыцый ім. Ф. Г. Шклярава і Дзяржаўнага Эрмітажа.
Экспазіцыя выставы ўяўляе сабой знаходкі каменнага і бронзавага вякоў, ранняга жалезнага веку, раннеславянскага і старажытнарускага перыядаў, эпохі Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.
Выстава «З нетраў зямных і часовых. Гомельшчына ў археалагічных артэфактах» — гэта 10 даследнікаў, 17 помнікаў рознага часу і сотні экспанатаў.
Адкрыццё адбудзецца 24 снежня 2019 года ў 14.00 на другім паверсе цэнтральнай частцы палаца Румянцавых і Паскевічаў.
Кошт наведвання выставы ўваходзіць у кошт квітка на другі паверх цэнтральнай частцы палаца.
Кантактныя тэлефоны: (0232) 75-62-03, 75-89-11