Яго жыццё магло быць бліскучым: нашчадак графскага рода, Анры Тулюз-Лётрэк мог стаць вайскоўцам, юрыстам, або лекарам. Але лёс распарадзіўся іначай і ён увайшоў у гісторыю як выбітны мастак-постімпрэсіяніст, чые плакаты і карціны славілі бесклапотнае і шыкоўнае жыццё так званай Прыўкраснай эпохі (Belle Époque). Дух Мулен Руж цяпер завітаў і ў Гомель.