Выстава “Рэчыцкі народны касцюм на фоне мастацка традыцыі Гомельшчыны” адбудзецца ў Гомелі

0
1242
Рэчыца, касцюм, строй, Речица, одежда, выстава, выставка


Шаноўныя паны ды паненачкі!

Запрашаем вас на выставу “Рэчыцкі народны касцюм на фоне мастацкай традыцыі Гомельшчыны”.

На выставе ў вас будзе магчымасць убачыць:

– традыцыйныя строі жыхароў Гомельшчыны з фондаў дзяржаўнай гісторыка-культурнай установы “Гомельскі палацава-паркавы ансамбль”;

– фотаздымкі з фондаў Гомельскай моладзевай краязнаўчай грамадскай арганізацыі “Талака”;

– прадметы сялянскага побыту з фондаў фальклорна-этнаграфічнага гуртка “Вандроўнік”

Выстава будзе працаваць з 1 па 16 верасня.

Урачыстае адкрыццё выставы: 1 верасня а 14-й гадзіне.

Месца правядзення: галоўны корпус установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, выставачная зала (вул. Савецкая, 104)

Уваход вольны!