У гомельскім палацы Румянцавых і Паскевічаў адкрылася выстава “Белае, чырвонае, чорнае: сімволіка колеру ў народнай культуры”.
Колер заўжды адыгрываў вялікую ролю ў жыцці чалавека. Нашы продкі найчасцей карысталіся бел-чырвона-чорнай трыядай і ўпрыгожвалі ёй адзенне ды прадметы побыту. Узоры, якія яны стваралі можна нават параўнаць з пісьменствам.