Выстава “Плакаты вельмі польскія”

0
1266

28 верасня 2016 года ў паўднёвай галерэі палаца Румянцавых і Паскевічаў адбылося адкрыццё выставы плакату Рышарда Каі «Плакаты вельмі польскія».

Падчас прызентацыі прайшла сустрэча з аўтарам, які з гэтай нагоды прыехаў у Гомель з Польшчы. Гэта чарговы праект, які арганізаваны пры садзейнічанні Польскага Інстытута ў Мінску, і ў адкрыцці новай выставы прынялі ўдзел яго дырэктар Матэўш Адамскі і куратар праектаў Аляксей Мацюшонак.