Выстава “Край палешукоў” адкрыецца ў Гомелі

0
454
Край палешукоў выстава ў Гомелі

Новая выстава ў палацы Румянцавых і Паскевічаў адкрыецца ўжо 31 студзеня і збярэ моманты, зафіксаваныя фотамастаком Уладзімірам Вераб’ём.

Наша старонка завецца Палессе, і палешукі – гэта мы з вамі, бялявыя ды чарнявыя, розныя па віду, сходныя па каштоўнасцях жыцця. Беларуская зімка. Вясновыя замалеўкі. Летні поўдзень. Подых восені… Краявіды Палесся гэта цуд, падараваны нам прыродай. Каб дакрануцца да нечага нябачнага, але чутнага, істотнага, сапраўднага, існуюць творцы, якія з фотаапаратам ці паходным эцюднікам праходзяць дзесяткі альбо сотні кіламетраў пры любым надвор’і, каб засеч “момант ісціны” жыцця прыроды, падараваць яго нам, занятым штодзённай працай у горадзе…

Толькі сапраўднае мастацтва заўсёды здзіўляе, хвалюе, шчасціць жыццё. Прырода Беларусі прыкладна адна і тая ж на працягу стагоддзяў. Талент – як гавораць, заўжды новы! Фотамастак Уладзімір Верабей прапануе паглыбіцца ў знаёмыя кожнаму з нас матывы. Ягоная камера зафіксавала шмат цікавага падчас паходаў па Мазыршчыне. З цягам часу і намаганнямі ў прафесіі фотамастацтва Ўладзімір Мiхайлавiч пачаў заўважаць і сачыць за зменамі ў настроі ландшафтаў, акрамя знешняй прыгажосці яны набылі філасофскую гучнасць і моц.

Партрэту сучасніка таксама надае ўвагу ў сваёй дзейнасці Уладзімір Верабей. У невялікім па памерах Мазыры яму давялося сустракацца са знакавымі персонамі у культурнай прасторы – Мікалаем Пушкаром, Дубровай, таксама Мікалаем. І яны, і шмат простых палешукоў як бы назіраюць за намі з уцёкшага часу…

Аўтар выставы – ветлівы чалавек, спакойны ды ўсмешлівы выраз твара якога можа падмануць гледача наконт наяўнага ўзрыўнога імпэту творцы. Але гэта так. Сапраўднае не заўсёды мяккае ды прыемнае, на тое яно і сапраўднае, каб адчуць усю палітру хараства жыцця, людзей, Радзімы…

Край палешукоў выстава ў Гомелі