Выстава “Гісторыя аднаго капялюшыка”

0
1283
Жаночы капялюш

На выставе «Гісторыя аднаго капялюшыка», якая адкрыецца ў палацы Румянцавых-Паскевічаў 29 верасня, будуць прадстаўлены больш за 100 галаўных убораў ручной працы розных стыляў і эпох, пачынаючы з 20-х гадоў мінулага стагоддзя і да нашых дзён.

Арганізатары выставы — грамадскае аб’яднанне «Беларуская гільдыя майстроў і рамеснікаў» — запрасілі прадэманстраваць свае творы прызнаных майстроў ручной працы з усёй Беларусі, удзельнікаў шматлікіх міжнародных выстаў. Ганаровы госць праекта — Ірына Ганчарова (г. Масква, РФ) і яе яркая, запамінальная калекцыя “Ілюзія карнавалу”, якая ў жніўні атрымала Гран-пры XIV сезона міжнароднай выставы галаўных убораў, аксесуараў і футравай моды Chapeau-Mosfur-2016.

Выставка в ГомелеЗлучэнне ў адзной творчай прасторы прац розных стыляў і тэхнік дазволіць гледачам прасачыць, як на працягу некалькіх гістарычных эпох мяняліся формы, канструкцыі і аздабленне жаночых капялюшыкаў.

Вы ўбачыце капялюшы, створаныя асобнымі майстрамі і творчымі калектывамі; стылізаваныя капялюшы часоў НЭПа і сучасныя галаўныя ўборы ў стылі фэнтэзі. Уся экспазіцыя аб’яднаная аксэсуарамі жаночага гардэроба, вырабленымі з бісеру, скуры, палімернай гліны, фоамірана, батыку, пластыка. Сярод іх вы знойдзеце сумачкі, муфты, акуляры, заплечнікі, палантын, пальчаткі, парасоны і іншыя мілыя жаночыя штучкі.

На выставе будуць таксама прадстаўлены прадметы інтэр’ера (шкатулкі, люстэрка, стылізаваныя грэбні, капялюшная скрынкі); карціны з выявамі жаночых вобразаў у капялюшыках; лялькі ў капялюшах цi ў iншых забаўных галаўных уборах.

Наведнікі змогуць прыняць удзел у майстар-класах і майстар-шоу, арганізаваных па тэме выставы ў зоне экспазіцыі, а таксама зрабіць індывідуальную замову майстру на выраб упадабанага капялюша.

У дзень адкрыцця выставы адбудзецца дэфіле, на якім будуць прадэманстраваны адзенне і аксэсуары ручной працы.