Ох ужэ весна ох ужэ красна
Да чужыя мацеры ткуць кросна
А моя жэ маці не ткала
Да пад лёд кужэль пускала
Плувіце плувіце валакном
А назад ка мне палатном.
Ой пушчу стралу дай па ўсём сялу
Ой лю-лю хмелю ох ля хмелю
Дай пашла страла да па ўсём сялу
Забіла страла гарна моладца
Ляжыць целечка дзень да вечара
Ніхто к целечку не прыстуніцца
Прыступілася Ганна Іванаўна
Ўзела ж целечка дай на ручаньку
Понесла ж цела дай ў цэрквачку
Самі дзверанькі адчыніліся
Ляжыць целечка дай ў цэркваўкі
Прыляцела да тры галубанькі
Штой й адна села дай ў галованьцы
Штой другая села дай ў нножаньках
А трэцця села дай ў ножаньках
Што ў галованьцы то его матухна
А ў ножачках той его сестра
А ў ручаньках то жона его
Што ж маці плача з веку до веку
А сестра плача з году да году
А жона плача дзень до вечора
Што маці плача то рэкі цякуць
А сестра плача то азёрушкі
А жона плача ні калюжачкі
Што Валюшына мамка да па елоньцы ходзіць
Да суседак просіць
Да суседачкі мае Да хадзіце ж ву ко мне
Да к моему дзіцяці каравай ў печ саджаць
Каравай мой раю коле цебе йграе
Да ніхто не ўгадае што ў нашым караваю
Да з трох рэчак водзіць сем полеў пшаніцы
Старшая каравайніца не садзіся ты на покуць
Сядзь жа ты на парозе што б хлопцы не накпілі
Караваю не ўхапілію
Ой не сядзі Валечка не сядзі да прычыні акенечка паглідзі
Ці хорошы ясен месяц на зоре ці хорош Ванечка на кане
Да харошы ясен месяц на заре да харош Іванічк на кане
Побірайся Валечка ў нас тобе добра будзе
Сонейка піражкі печы,а ветрык хату меце
Свякруха дай абед варыць так тобе добра будзе
Потоптала маці боты ходзечы за вароты