Вынікі конкурса “Прызнанне ў каханні па-беларуску”

0
2135
любовь в руках, любовь конкурс, каханне конкурс

Паважаныя сябры, удзельнікі конкурса “Прызнанне ў каханні па-беларуску”!

З невялікім спазненнем (даруйце нам калі ласка) журы конкурса нарэшце вызначыла пераможцаў. Менавіта пераможцаў, бо журы, з прычыны адсутнасці выразнага лідэра, вырашыла ўзнагародзіць вячэрай 4 удзельнікаў, якія напісалі найбольш арыгінальныя ці шчырыя прызнанні ў каханні.

Пераможцамі конкурса сталі: сп.Панк (найбольш арыгінальнае прызнанне), Марыя Булавінская, Яўген Кавалеўскі, Сонейка, Алег Місюк (найбольш шчырыя прызнанні).

Пераможцаў чакае рамантычная вячэра ў карчме “Будзьма” што ля вакзала. 1

Сярод лепшых прызнанняў былі:

Прызнанні пана Панка:

Прызнанне:

Шаноўная N.!

Я не ведаю як падзякаваць лёс за тое, што сустрэў цябе. Відаць так было прызначана недзе там на зорках каб мы сустрэліся і былі разам. Я хацеў бы падзякаваць табе за тое, што ты – самы лепшы чалавек на гэтым сьвеце якога я ведаю. Толькі ты захапляеш мяне сваёй усьмешкай і палётам сваёй думкі, сваім разуменьнем самых складаных рэчаў і з’яў у гэтым сьвеце.

Ты даеш мне сьвет калі я ў цемры і накіроўваеш мяне калі я не ведаю куды ісці. Толькі ты можаш спыніць мяне калі я не правы і раз’юшаны з-за чагосьці, ці калі я пачынаю “брумчаць” як звычайна. З табой, любая, мне цікава ўсё на гэтым сьвеце, ты надаеш усім, нават самым звычайным рэчам новы сэнс і даеш мне магчымасць пабачыць тое што я сам не прыкмячаю у шэрасці нашае штодзённасці. Шаноўная, толькі ты адзіная змагла захапіць маё сэрца і трымаеш яго ў сваем пяшчотным палоне. Толькі твае пяшчотныя вусны я хацеў бы цалаваць бясконца. Ў тваех вачох я хацеў бы растварыцца і я мог бы глядзець на цябе вякамі. Твае лёгкасці і акрыленасці твае хады (паходкі) пазайздросьціць любая зорка Галівуду а уменню трымацца з гонарам і твае тактычнасці ніхто не знойдзе роўных. Твой розум ніколі не здраджвае цябе а твае пачуццё гумару гэта нешта надзвычайнае. Толькі ты – самая прыгожая жанчына і самы лепшы чалавек з усіх!!! І я гатовы паўтараць гэта бясконца!

Зорка майго сэрца, частка майго жыцця, мая палова, я хацеў бы сказаць самыя важныя для мяне словы – Я ЦЯБЕ КАХАЮ, гэтак было, ёсць і будзе!

“Самае рамантычнае прызнанне” (з некаторымі варыяцыямі):

О цудоўная кветка майго жыцця!

Я не ведаю з чаго пачаць і як працягнуць бо ты стаіш ля мяне і я застаюся бяз словаў калі бачу табе побач. Усё маё нікчэмнае існаванне не мела сэнсу да таго часу, калі лёс звёў нас (можна дадаць дзе менавіта: універ, транспарт, дыскатэка, цэх, на пахаванні кагосьці – гатычны варыянт, і г.д.). Я памятаю як мы спаткаліся і (нібыта две зоркі сустрэліся на небе; ішоў дождж, снег, зіяла сонейка – жанчыны любяць такія дэталі) мяне нібыта прабіла электрычнасцю, чаго дагэтуль ніколі не было (варыянт: было, калі ён – электратэхнік ці ідыёт які лазіў па разэтках у дзяцінстве). Я памятаю як хваляваўся калі ішоў на нашае першае спатканне і нёс табе кветкі (цукеркі, бутэльку, квіток да пластычнага хірурга і г.д.). Я памятаю як мы упершыню пацалаваліся (пасварыліся, напіліся, пабіліся, трапілі да міліцыянтаў пасля мітынгу і г.д.). Твае вочы (вусны, носік, валасы, вушкі як у сьвінюшкі і г.д.) як мангола-татары – яны бяруць у палон і не адпускаюць ад сабе ні на сантыметр (йёту, дэцімэтр, кіламетр, сьветавы год).
І вось менавіта сёння (таму што ўжо немагчыма чакаць; таму што я п’яны; таму што дзень дэсантніка; таму што бацькі паехалі на лецішча) цяпер, калі навокал раздаецца музыка нашых сэрцаў (у гыты момант шыкоўна будзе калі сябры, перад гэтым схваўшыяся недзе побач, уключаць нейкую песьню на магнітафоне – ці “Speechless” M. Джэксана, ці “Тую-самую-песьню” Уітні Х’юстан, ці “Нейкі там Цэнтрал” М. Кола і г.д. – варыянтаў шмат) і увесь навакольны сьвет зачаравана слухае нас у такі важны час (асабліва баба Люба з другога паверха) я хацеў бы табе сказаць самае важнае для мяне.

Абранка майго сэрца, я хацеў бы табе з усёй шчырасцю (і крымінальнай адказнасцю калі няма 18 год) і пяшчотай сказаць, што Я ЦЯБЕ КАХАЮ, і не ведаю сэнса жыцця без цябе, толькі ты адзіная можаш даць мне сілы для далейшага жыцця.

Міфічны варыянт прызнання:

О ўзнёсшаяся над усімі жывымі!

О найпрыгажэйшая з усіх хто жыве ў нашай айкумене і на Алімпе!

Ты адзіная хто захапіла мяне нібыта старажытныя грэкі Трою, адзіная, хто страляе маланкамі з вачэй нібыта Зеўс і трапляе ў сэрца нібыта Артэміда! Ты Афрадыта спусціўшаяся з нябёсаў і упрыгожыўшая маё існаванне. Невядома як бы я жыў без цябе, як бы я жыў не маючы сваёй уласнай німфы жыццё якой я мог бы рабіць казачным і якую мог бы ушаноўваць. Калі я сустракаюся з табой і бачу тваю надзвычайную прыгажосць, я гатовы здзейсніць больш подзвігаў чым нават сам Геракл! Я лаўлю кожнае слова выходзячае з тваех вуснаў і твае аповеды дастаўляюць мне больш асалоды чым віно самога Дыёніса. Калі ты цалуеш мяне так пяшчотна як можаш толькі ты я слышу нябёсную музыку нібыта сам Апалон грае на сваёй кіфары для нас і адчуваю што навакол нас усё расквітае. Тваёй мудрасці і разуму, о кветка майго жыцця, пазайздросціла б нават сама Афіна!

Відаць гэта наш рок ці багі вырашылі на Алімпе каб мы былі разам. Канешне магчыма, што не абыйшлося без стрэлаў Эраса, але ад гэтага маё пачуццё не робіцца больш штучным і прыўнесенным з невядомай і непадуласнай нам сферы.

Сёння я, звычайны смяротны, хацеў бы сказаць цябе, мая багіня, што Я ЦЯБЕ КАХАЮ і не ведаю як мне жыць без цябе!!!

————————————–

Словы льюцца, сны гучаць,
Як летуценне бясконцае.
Шчыра цябе я хачу сказаць,
Як я цябе кахаю!
Бачу цябе, твой прыхільны твар
У промне сонейка светлага.
Ты жывеш у большасці маіх мар-
Цябе бачу мужнага, ветлага.

***
Моц пачуцця не зможа маўчаць,
Сэрца адчуя гучанне.
Успышкай адною яно дасць сказаць,
Аб сіле майго кахання!
Буду я рэхам пяшчотным казаць
Шэптам яны будуць ціха дрыжаць-
Словы, што песцяць вуха тваё:
Я кахаю цябе, і ты Шчасце маё!

Марыя Булавінская

Хто небудзь можа адказаць на пытанне – чаму некаторым людзям усё жыццё без асаблівых напружванняў дастаецца самае лепшае з таго, аб чым яны так марылі , а некаторыя усё жыццё змагаюцца за няздзейсныя ідэалы і атрымліваюць толькі невялі чкую частку жаданага?

Адказаць на такое пытанне даволі складана, а вось што я ведаю дакладна – я той чалавек, чые мары здзяйсняюцца, нібыта кіруемыя некай невядомай чалавецтву звышсілай, патлумачыць якую просты смяротны не дужы.

Да як можна патлумачыць з’яўленне чалавека, які ўвасабляе ўсе патаемныя жаданні , якія былі накіраваныя розумам, падсвядомасцю на пабудову нібыта фантастычнага ідэалу, да якога можна толькі імкнуцца, убачыць які можна толькі пасля смерці , ў раю.

Але, я ведаю, што я жыву! Жыву ў нашым уласным сусвеце, бо па- за ім застаецца толькі панурае жыццё, жыццё змагара з адвечнымі праблемам майго народу.

Дзякуй што асвятліла маё жыццё, ведай адно – што бы ні здарылась у жыцці , самай стабільнай з’явай у самай стабільнай краіне было і ёсць маё каханне да цябе!

Твой самазадаволены і цябезакаханы эгаіст!

Яўген Кавалеўскі

Любы… Ты зьявіўся ў маім жыцьці раптоўна, але я прадчувала, што штосьці будзе… Калі ўбачыла цябе – хтосьці (напэўна анёлы) шапнуў мне на вуха – гэта Ён, Ён, Ён, Ён….
І сапраўды!

Кожны дзень я адчуваю у сярэдзіне душы радасьць ад разуменьня й упэўненасьці ў тым, што гэта – шчырае каханьне, тое, сапраўднае, што лёс даруе нам, кожнаму з нас пры зьяўленьні на гэты цудоўны сьвет. Усе прыемныя ўражаньні й адчуваньні жыцьця я ўжо ня хочу атрымліваць адна – хочу дзяліць іх з Табой…

…Ты сказаў, што нічога Мне ня можаш даць акрамя свайго каханьня… Але гэтым Ты даеш Мне ўсё! І Я гатова пакінуць сваю справу, нават калі буду на самай вяршыні посьпеху. Я перадам гэты посьпех іншаму, але выбіру Цябе! Я ведаю, што змагу пачаць усё з пачатку, але такога, як Ты – ніколі ня знойду. Таму што Ты – мая другая паловачка, тая, што створана для мяне прыродай і Богам. І ў нас разам атрымаецца ўсё, што мы задумываем, споўняцца ўсе жаданьні! Таму што каханьне – гэта цуд.
Я кахаю Цябе! Я з Табой назаўжды!

Сонейка

За куфлям піва – цябе кахаю,
за Інтарнэтам і за канспектам,
у сне, у дарозе і ў эсэмэсках,
і на канапе, і на канцэрце,
і перад кнігай, пасля галення,
пад сонцам, над радкамі вершаў –
цябе кахаю.
Бо як убачыў твае абрысы,
Аслеп я і не заўважаю
нішто, нікога, і не якіх
выратаванняў я не бачу
ад цуда гэтай прыгажосці.
Няма спакою і не будзе,
і вось цяпер, калі сляпы я,
прашу – давай са мной жаніцца,
але умова тут такая:
не пакідаць мяне, сляпога,
павадыром вадзіць па свету,
таму што ў чарадзейнай хворы
з табою разам вінаваты!

Павал

Я ўжо не баюся, што згубімся мы
У сьвеце, што шчодра нас душыць журбою…
Алена Танана.
Рэчка бяжыць па абшары,
Ды бліскаціць стужкай вузкай.
Віка мая – беларуска,
Нібы павеў нейкай мары.
Дзіўныя колеры сьвету
Схопяць рукам пад пах ,
Нібы нябесныя птах ,
Нібы юначыя мэты.
Хвалі валос тваіх доўгіх
Шыю амыюць плечы.
Толькі для нас гэты вечар
не патрэбна нічога.
Мовы пяшчотныя гук .
Шолах ці шэпт не істотна.
Мілая! Любая! Родная!
Скажуць вусны, і рук .
Зоры зьляцяць зь небакраю,
Час наш зьбягае няспынна…
Сонца мае ты адзінае!
Як жа цябе я кахаю!

Кахаю

Зорка Венера ўзышла над зямлею
Сьветлыя згадкі з сабой прынясла,
Помніш, калі я спаткаўся з табою
Зорка Венера ўзышла…

М. Багдановіч

Табе сказаў тады кахаю,
Кахаю шчыра як магу.
Я слоў на вецер не кідаю,
ў се для цябе перамагу.
Ты засьмяялася пяшчотна,
Ласкава, як сьмяюцца дзеці .
мы стаялі бесклапотна
Забыўшыся пра ўсё на сьвеце.
Абняў я тонкі стан дзявочы.
ўзышоў на небе месяц срэбны.
Я зазірнуў табе ў вочы
І зразумеў – ты мне патрэбна.
пацалунак наш нясьмелы
Твае гарачае дыханьне.
Стаялі мы, а сэрца пела,
Бо да яго прыйшло каханьне.
Алег Місюк
Твае вочы – нібыта пялесткі
райскіх рамонак. Вусны твае – гэта выбух,
з якога з’явілася сонца.
Рукі – як крылы той птушкі цудоўнай,
што першай узляцела ў нябесы.
Сэрца маё – то яблык саспелы,
не бойся, зрывай – ён чакае.
Цела маё – не дрэва спазнання
зла і дабра. Граху ў ім няма,
бо — каханне,
жыве ў гэтым сэрцы каханне.

Аrgentum

К чаму усе гэтыя словы за што я кахаю цябе. Не нада разумных спрау, каб акрыляць цябе, ня нада ствараць сакрэтнай масцы, каб зберагчы цябе, и ня трэба хлуснi , каб зацiкавiць цябе –маё шчасце. Зараз я гляджу у твае вочы, i гавару ад чыстага сэрца: “Родная мая, не ведая чаму, я проста цябе кахаю i усе гэтым сказана. Нi за што на свеце не жадаю цябе згубiць”.