Паважаныя, сябры!!!
9 лютага на ўправе АГП адбылося падвядзенне вынікаў конкурса, які ладзіла ГМКГА “Талака”: “Чалавек, якім я ганаруся”. Па выніках конкурса журы абрала пераможцу і 7 лаурэатаў. Так, пераможцам конкурса стаў Аляксандр Майсенчук (“Бабуля мая Апанасаўна”). Лаурэатамі сталі: Яўген Кавалеўскі, Марыя Булавінская (“Доўнар-Запольскі”), Алесь Сівакоў (“Кастусь Жукоўскі”), Марына Валубіновіч (“Іван Шамякін”), Д.М. (“Дзядзя”), Антон Зайцаў (“Паэт Іван Мядзведзяў”), Яўген Шыбінскі (“Рэпетытарка”), Міхаіл Тулуп (“Святар”). Пераможца конкурса атрымаў мабільны тэлефон, а лаурэаты і ўдзельнікі памятныя прызы і падарункі.
Для удзельнікаў конкурса на вечарыне заспявалі вядомыя Гомельскія барды Андрэй Мельнікаў і Вальжына Цярэшчанка, фольк-мадэрн гурт “Млын сонца”.