Вясельная абраднасць вёскі Сіманічы Лельчыцкага раёна

0
2455
Беларусь

Вяселле як від мастацтва мае адметны характар у кожнай вёсцы, таму і прысвечана мая праца характарыстыцы вясельнай традыцыі роднай вёскі Сіманічы Лельчыцкага раёна. Надзвычай важнай з’яўляецца для нас ацэнка той ці іншай фальклорнай з’явы знутры, з пункту гледжання саміх носьбітаў. У гэтай сувязі і хочацца мне пазнаёміць Вас з уласнымі запісамі вяселля ў в. Сіманічы Лельчыцкага раёна. Адразу адзначу, як пацвярджаюць атрыманыя матэрыялы, ў мясцовым вяселлі добрую захаванасць выяўляюць усе абрадавыя моманты, пры гэтым захоўваецца як агульнаэтнічная аснова, так і назіраюцца адметныя лакальныя рысы.

Вяселле нагадвае своеасаблівы спектакль, дзе можна ўбачыць сапраўдную прыгажосць народных звычаяў і дзе разам з тым надзвычай ярка раскрываюцца душа народа, яго псіхалогія. Вясельная абраднасць дае яскравае ўяўленне пра розныя бакі народнага побыту беларусаў, іх характэрныя вераванні, маральныя, этычныя і эстэтычныя погляды.

Як і ў класічным вырыянце, вяселле пачынаецца са сватання. У мясцовым апісанні сватання вызначальную ролю, як і наогул у беларускім вяселлі, мае рытуальны іншасказальны дыялог: “Раньшэй перад вяселлем заўсёды хадзілі ў сваты. Хадзілі абязацельно ў мясаед, а не ў пост. Обычно вечаром, як ужо сцямнее. Збіралі самух раднейшых і абязацельно хросного з хросною, бо без іх ніякі хлопец не мог пайці ў сваты до дзеўкі.  Збіраюцца яны ўсе гуртом, бяруць з сабою пірага з гарэлкаю і ідуць у хату да молодое. Заходзяць у хату як будто не сватацца, а просто так, по дзелу, і пачынаюць размову:

Добры вечар!

Добрэ здороўе! А чаго ж ву к нам завіталі?

А му чулі, шо ву прадаеце сваю целічку.

Ой, да яна ў нас яшчэ малада, хай яшчэ паходзіць, папасецца.

Ну… як не хочаце прадаць целічку, то раз му ўжэ прыйшлі, то мо ву сваю Ганночку за нашого Іванка замуж аддасце.

І потым ужэ пачынаюць гаварыць пра маладых.

Затым хлопец налівае чарку гарэлкі, кідае туды капейку і пудносіць да молодое. Калі вона согласна, то бярэ чарку і прыгублівае з яе трохі гарэлкі. Затым нясе яе бацьку, а затым мацер, каб яны благаславілі, потым усе сядалі, елі-пілі і абгаворвалі, калі і як будуць вяселле гуляць [2].

“А калі дзеўка не согласна була ісці за хлопца замуж, то нічога не кажучы, чы вон хорошы, чы не, а моўчкі вуносіла гарбузу” [4]. Адметнасцю у мясцовым рытуале сватання лічыцца наступны момант: “хлопец, калі дзеўка яму адмовіла, браў у хаці з кутка кавеню і круціў яе, шоб дзеўка замуж не пайшла” [4].

Наступны вясельны абрадавы этап – зборная субота: “зборная субота своеасаблівае развітанне нявесты са сваім дзявоцтвам, з сяброўкамі, з якімі пасля замужжа яна ўжо не мала права хадзіць на гулянні” [2]. У гэты час сяброўкі маладой збіраліся і рыхтавалі яе да замужжа: “У суботу раніцаю малада збірала подружак. Яны збіраліся і плялі вянок для маладой. Калі вяселле було ўлетку, то яго плялі з самых прыгожых кветак. А калі зімою, то рабілі кветкі з паперы, якую красілі. Да вянка прывязвлі шмат доўгіх рознакаляровых каснікоў [2]. У гэты час спявалі:

– Маладая ты, Ганночко,

Ці ўсе сады аблятала,

Ці ўсе сады абкавала.

Мо которы міновала?

– Не, усе сады аблятала,

Усе сады абкавала.

Маладая ты Ганночко ,

Ці ўсіх дружок позбірара?

Усіх дружок позбірала,

Толькі ту міновала,

На котору злобу мала.

***

– Ужэ ж табе Ганночко дзень-дзень,

Ты сабе вій вяночка хоць весь дзень,

Хоць з руты, з мяты, з борвенку,

Бо прыедзе Іванко ў нядзельку.

Ох, не ў етую та ў тую,

Ён прывязе хустку рабую. 

***

– Ой, калі б знала,

Ой, каліб ведала,

Шо ко мне сваты прыедут,

Я б атправіла сваю матухну

У цёмны гай по каліну.

У цёмны гай по каліну

Матухна пайшла,

Увесь лес абуйшла,

Коліночкі ж не знойшла. [3].

Важным абрадам лічылася выпечка вясельнага каравая, гэта не было выпадковым. “Каравай – сімвал шчасця, дабрабыту, сімвал жыцця” [1]. “Ні адно вяселле не абуходзіласа без каравая. Раней каравай заўсёды пяклі ў сваёй печы. Вот збірала маці маладой суседак і не абы якіх, а самых лепшых: хто добра жыў, было ў іх  усё ў дастатку, былі замужнія, а не ўдовы. І яшчэ булі са сваім первум чалавекам і не развадныя” [2]. Выпечка каравая заўсёды суправаджалася песнямі:

– Ох, Ганноччына ж маці  2р.

По суседочкам ходзіць  2р.

По суседочкам ходзіць

Да суседочок просіць:

Ох, суседочкі ж мое  2р.

Да ходзеце ж ву ко мне,

Не ко мне, а к дзіцяці,  2р.

Каравай у печ саджаці. [4].

Адметнасцю маёй мясцовасці лічыцца выпечка двух маленькіх пірагоў, якія рыхтаваліся як у маладога, так і ў маладой: “гэтыя піражочкі пякліся з таго ж цеста, шо і каравай. Калі малады ўжо прыяжджаў по молоду, то яны етые піражочкі звязвалі ў адну хустачку і пасля вяселля абавязковыа павінны былі з’есці іх саміе, не даваць яго нікому” [2]. Само ж гулянне пачыналася, калі “…ўжо ўвечары ў суботу малады і маладая ехалі ў царкву да вянца. “Повенчаюцца ў царкве дый раз’яжджаюцца па дамам” [4]. Затым апоўначы малады, па старажытнаму звычаю, пасля благаслаўлення бацькоў ехаў па маладую:

Ох, ворогі, ворогі,

Да не перэходзьце дорогі,

Да нехай перойдзе господ Бог,

Да мой бацюхно наперод,

Да нехай перойдзе матка моя,

Шоб наша дорога гладкой була,

Да нехай перойдзе Радзіна,

Шоб на дорога шчасліва була. 

***

Помолюса ж Богу  2р.

Да з Богом й у дорогу,

Да ў дарожэньку шчасну,  2р.

Да по Ганночку красну. [3].

У хаце маладой сватоў сустракалі дружкі маладой, якія “обязацельно для маршалкаў упрыгожвалі елачку і вушывалі платочкі з кветачкамі. Кожны маршалак выкупаў сваю дружку разам з платочкам і кветачкаю” [2]. Затым пачыналася вясельнае застолле, кульмінацыяй якога была дзяльба каравая: “гаспадары хаты ўставалі і прамаўлялі: “Дай Божэ не маўчаць, да добрэ пачаць. Дзе есцека тута хросны-бацько і маці, то абазвецеса каханые.” Затым хросны-бацько вуносіў каравай. Каравай стаўлялі каля маладых, і хросны-бацько пачынае дзяліць каравай. Першые самуе смачные кавалкі адрэзае маладому і маладой, затым бацькам маладое. Потым караваем пачыналі частаваць і ўсіх астатніх гасцей. Кожны падыходзіў, дараваў свой падарунак, браў кавалак каравая, затым абавязкова павінен буў вукупіць чарку гарэлкі, якую налівала хросна-маці. I пры гэтым кожны прыдумваў якую-небудзь прыказку-пажаданку: дарую дуба з ралом, шоб сын буў генералом. Дарую міску гліны, шоб да году булі радзіны” [2]. Затым малады забіраў маладую і вёз яе ў сваю хату, дзе іх сустракалі бацькі маладога з хлебам, соллю і мёдам, пры гэтым усе гэтыя деянні суправаджаліся песнямі:

– Вуйдзі, матухно, погледзі

Ой, шо ж му табе прывезлі,

Ці серу козу, ці целя,

Ой, ці нявесточка молода?

Тонкую ек буліна,

Чырвону ек каліна.

Хорошую да робочую,

Да на дзело ахвочую. [3].

Маці маладога “вуносіла молодой дзежку, у якой пякла хлеб і пераварочвала яе уверх дном. Малада павінна була сплясці надзежніцу, якую яна прасцілала на дзежку. I калі яна була яшчэ нявінною, то яна ставала на дзежку, а калі ўжо саграшыла, то абуходзіла гэтую дзежку кругом” [2].

Унось маці дзежку,  2р.

Бо везе сын невестку,

Тонкую ек буліну,  2р.

Чырвону ек коліну.

Токую высокую,  2р.

На работу ахвочую.

Да й у хату і у святліцу  2р.

За ворота молодзіцу. [3].

Вясельныя абрады не маглі абысці бокам будучы ўраджай. 3 ім звязанна абрад “сеяння” маладой збожжа ў час яе ўваходу ў хату: “Калі ўжэ молодые заходзяць у хату, то молода з самого порогу пачынае наўхрост сеяць жыто по хаці і пры гэтым пачыналі спяваць:

“Зарадзі, Божэ, жыто, (2р.)

Дэй на новое лето.

Шчоб наша молодая (2р.)

Стоечы жыто жала” [3].

“У час гуляння ў хаце маладога свекруха повінна була пасадзіць молоду на табурэтку, зняць з яе голову вянок і завязаць хусточку. Завязаўшы хусточку маладой, яе подводзілі да молодого і жартавалі: “забралі мы ў цябе маладзіцу маладу, а прывялі табе бабу стару” “[2]. На гэты дзень вяселле яшчэ не заканчвалася: “ужо на наступны дзень, у панядзелак, гулянне называлі “на куры”. Зранку людзі збіраліса, перадзявалі бацька і мацер молодое і молодого ў “маладых”. I пачыналі па-жартоўнаму гуляць “вяселле”. Ішлі по хатам до госцей, якія былі на вяселлі, яны павінны былі іх пачаставаць і дазволіць злавіць у сябе з двара куру. Затым увечары з гэтых курэй варылі смачную юшку. А ўжо праз тыдзень бацькі молодой ішлі ў госці да сваёй дачкі, паглядзець, як яна там жыве. Даставалі елачку, якая да гэтага часу знаходзіласа за вобразам у хаце, і разбіралі яе на шчасце” [2].

Прыведзеныя звесткі даюць яскравае ўяўленне пра асноўныя асаблівасці беларускага традыцыйнага вяселля. Маладое пакаленне (гэтага вельмі жадаюць мае інфарматары) будзе памятаць і захоўваць абрады і звычаі сваіх продкаў. Словы глыбокай падзякі хочацца выказаць усім жыхарам вёскі Сіманічы, асобна – маёй бабулі Куціс Валянціне Мікалаеўне, 1937 г.н., Федаровіч Ніне Мікалаеўне, 1938 г.н. і Астаповіч Валянціне Дзмітрыеўне, 1942 г.н., якія і падзяліліся са мной гэтымі найкаштоўнейшымі звесткамі.

Літаратура:

[1] Вяселле: Абрад/ К.А.Цвірка; Муз. Дадат. З.Я.Мажэйка; Рэд. Тома В.К.Бандарчык, А.С.Фядосік – 2-е выд. – Мн.: Бел. Навука, 2004 – 683с.: іл. (Бел. нар. творчасць)

Спіс інфармантаў:

[2]. Куціс Валянціна Мікалаеўна, 1937 г.н., в. Сіманічы

[3]. Федаровіч Ніна Мікалаеўна, 1938 г.н., в. Сіманічы

[4]. Астаповіч Валянціна Дзмітрыеўна, 1942 г.н., в. Сіманічы

Аўтар: П.М. Цалка