Да Ночы музеяў далучыўся і філіял Веткаўскага музея ў Гомлі. Тут зладзілі традыцыйнае беларускае вяселле, дзе вышыванкі, каляровыя вянкі ды пацеркі служаць замест кактэйлевых сукенак ды абцасаў ды класічных касцюмаў ды гальштукаў. А замест поп-музыкі гучаць народныя песні пад гармонік.