Воўна замест войнаў

0
1220

Сусветны Дзень вязання паходзіць з Парыжу, дзе ідэя сустракацца ў публічным месцы каб разам вязаць прыйшла ў галаву аматарцы вязання Даніэле Лэндэс. Сёлета да ініцыятывы Францыі далучыўся Гомель, дзе абласная бібліятэка запрасіла ахвочых разам звязаць плед сяброўства ў падарунак маладым чытачам бібліятэкі з нагоды адкрыцця пасля капрамонту аддзела для 1-5 класаў.