Конкурс: “Вось сымбаль твой, Гомель (Гомельшчына)…”

0
1284


ГМКГА “Талака” запрашае ўсіх ахвотных да ўдзелу ў конкурсе: “Вось сымбаль твой, Гомель (Гомельшчына)…”!

Удзельнікам конкурса прапануецца даслаць адзін ці некалькі фотаздымкаў з выявай асобы, прадмета,будынка, падзеі, якія з’яўляюцца сімвалам сучаснай Гомельшчыны (Гомеля). Да фотаздымка неабходна прыкласці апісанне з абгрунтаваннем выбару таго ці іншага сімвала.

Здымкі павінны быць памерам не больш 500 кб.

Крытэрыі ацэнкі конкурсных прац – арыгінальнасць,гумарыстычнасць і адпаведнасць тэматыцы.

Пераможцы і ўдзельнікі конкурсаў атрымаюць запамінальныя падарункі.

Просьба дасылаць фатаздымкі да 05.04.2009 на адрас talaka08@gmail.com . Самыя цікавыя конкурсныя матэрыялы будуць размешчаны на гомельскім краязнаўчым сайце.

Разам з тэкстамі і фатаздымкамі неабходна даслаць наступныя звесткі:
• імя і прозвішча (па жаданні – нікнэйм),
• поўная дата нараджэння,
• зваротны электронны адрас,
• пажадана кантактныя тэлефоны

Даведкі па тэлефонах:
3416694 (velcom), 5660665 (MTS) Ларыса Шчыракова