Вобраз русалкі ў каляндарна-абрадавай творчасці беларусаў

0
1525
Вобраз русалка ў абрадах Беларусі

Беларусы шануюць каштоўныя набыткі сваіх бацькоў, з павагай адносяцца да звычаяў і абрадаў беларускага народа, якія ў сваёй аснове склаліся на золку чалавечай цывілізацыі і перадаваліся ад пакалення да пакалення як духоўная практыка асэнсавання свету, прыроды і самога чалавека ў іх. Цыкл веснавых абрадава-рытуальных дзеянняў і магічна-ахоўных песень завяршаўся непадзельным комплексам траецка—сёмушных і русальных святкаванняў. Вобразу русалкі — прыгожай дэманалагічнай істоты — быў прысвечаны русальны або граны тыдзень. У цэнтры свята знаходзілася расліннасць і ўшанаванне продкаў, якія звязваліся з вобразам русалкі. Ba ўяўлеянях продкаў-язычнікаў русалкі былі бажаствамі або духамі, якія ўладарылі вадой, таму маглі спрыяць урадлівасці папетакаў у асабліва адказны час каласавання жытнёвай нівы. Паводле народнага, русалка жыве ў двайным асяроддзі — у вадзе і на сушы (у балотах, у лясах, у жыце) — і як бы звязвае між сабой дзве прыродныя стыхіі. Вобраз дэманалагічнай істоты прайшоў шлях пераасэнсавання ад увасаблення ўрадлівасці да хрысціянізаванага ўяўлення аб заўчасна памерлых нехрышчонымі дзецях і дзяўчатах. Да сённяшніх дзён захаваліся ў свядомасці беларусаў, з аднаго бокy, шанаванне русалак як ахоўніц калісьці паўнаводных рэк і азёр роднага краю, а з другога — страх перад імі з-за таго, што яны, щукаючы сабе пару, могуць зачараваць хгтопца і завесці з сабою ў ваду.

Сярод народных вераванняў сустракаюцца павер’і, што ў адзін з дзён Зяленых святак русалкі, якія жылі ў рачных зараслях, выходзілі з вады і да святога Пятра бегалі па жыце, гулялі ў прыгожых бярозавых гаях. Паводле фальклорных запісаў Шэйна, “русалкі пад Сёмуху выходзяць на бераг і застаюцца там на працягу ўсяго лета. Удзень яны тады ходзяць па палях і лясах і калі каго ўбачаць, то клічуць да сябе, даганяюць непаслухмянага і казычуць яго да таго часу, пакуль ён не памрэ ад сутаргаватага смеху. Уночы ж русалкі робяць на дрэвах арэлі і гушкаюцца на іх, падпільноўваючы ахвяру. Згубнае ўздзеянне русалак на чалавека мацней за ўсё на працягу наступнага за Сёмухаю тыдня, які таму ў сялян і называецца русальны” [7,198]. Асноўны іх занятак — пагушкацца на бярозавым голлі і завіць з яго зялатыя вянкі. У гэты дзень збіраліся людзі па гаях, прылеглых да жытніх загонаў, і дзяўчаты вілі вянкі з бярозавых галінак. Як зберагальны сродак ад помслівых чараўніц-русалак, моладзь спявапа своеасаблівыя русальныя песні. А ў апошні вечар русальнага тыдня дзяўчаты, кіруючыся вераваннямі нашых продкаў, хадзілі ў лес і вешалі вянкі з кветак на дрэвы, упэўненыя, што русалкі выкарыстаюць іх і будуць бегаць па лясах і палях менавіта ў гэтых вянках. Іншы раз дзяўчаты вілі вянкі для сябе і для сваіх найбліжэйшых, якім жадалі на шчасце. Завіваючы вяночкі, дзяўчаты спявалі песню:

Мы заўём вяночкі
На гады добрыя,
На жыта густое,
На авёс расісты,
На грэчку чорную,
На капусту белую.

Як бачым з песні, вянок выконвае сакральную функцьпо дабрачынасці і дастатку. Спяваючы песні, людзі імкнуліся черадаць праз вобраз завітага вяночка свае мары пра шчаслівы лес (“гады добрыя”); просьбу да зямлі, каб год быў ураджайным. Гэта Дае падставу лічыць, што завіванне вянкоў было звязана з гаспадарчай дзейнасцю, хаця гэта сувязь у песні не раскрываецца, а толькі дэкларуецца.

Русальная абраднасць ўвасобіла ў сабе перажыткі аграрнага культа ў выглядзе рэлігійна-магічных абрадаў і свят, прымеркаваных да важнейшых момантаў сельскагаспадарчага календара. Гэтыя святы атрымалі назву русалій. У літаратурных славянскіх помніках назва “русаліі” сустракаецца з XI стагоддзя як абазначэнне язычніцкіх ігрышч і тыдня, пяпярэдняга Тройцы, ці наступнага за ёю. У старажытнай Русі яны з’яўляліся кульмінацыйным пунктам язычніцкіх свят. У час святкавання гучала музыка, чуліся песні, людзі танцавалі, праводзілі ваенньїя гульні, тэатралізаваныя прадстаўленні. Некаторыя асаблівасці гэтых старажытных святаў трывала захаваліся ў абрадах “провадаў русалак”. Самым распаўсюджаным часам правядзення абраду з’яўляліся запускі на Пятроў пост. Але іншы раз тэрміны русальскіх святаў звязваліся не з царкоўным месяцасловам, а з ростам у полі жыта. Невыпадкова ў беларусаў існавала павер’е, што русалка сцеражэ квітнеючае жыта, таму сустракаюцца ў беларускім фальклоры песні, у якіх замаўляецца жытнёвы палетак: Там русалкі ў жыце Зялёным сядзелі.

Рана-рана,
Зялёным сядзелі.

А мой каласочак,
Як яварочак.

Рана-рана,
Як яварочак.

А мая жыцінка,
Як праскурачка.

Рана-рана,
Як праскурачка:
У печцы піражком,
На стале калачком,

Рана-рана,
На стале калачком.

У некаторых мясцінах Беларусі дзяўчаты плялі русалцы адзін вялікі вянок, у другіх — некалькі, якія адзявалі на шыю, галаву, вешал і на рукі. Правёўшы русалку да мяжы жытнёвага поля, моладзь кідала свае вянкі ў жыта. На наступны дзень дзяўчаты вярталіся сюды, адшуквалі свой вянок і неслі дадому, дзе разрывалі яго на некалькі частак і раскідвалі на градах, каб расла добрая капуста і агуркі.

У.Сысоў адзначаў, што ў вёсках беларускага Палесся дзяўчатьі каля жыта раскладвалі вогнішча, скакалі праз яго і спальвалі сарваны з русалкі вянок [6,144]. Цікава, што дзяўчаты-русалкі кідалі свае вянкі ў хлопцаў, што скакалі праз запаленае вогнішча. У гэтым выпадку вянкі выконвалі функцыю, супадаючую з язычніцкай сімволікай вянка як знака выбрання. На Гомельшчыне пры провалах русалак хлопцы і дзяўчаты раскладвалі ў лесе некалькі кастроў у рад. Русалкай выбіралі самую прыгожую дзяўчыну, галаву якой упрыгожвалі вянком з кветак і траў. дзяўчаты разам з русалкай ішлі да ручая, дзе адбывалася варажба, якая суправаджалася песнямі. Пасля русалка здымала вянок і вешала яго на дрэва. Гэта дзеянне суправаджалася песняй: Русаланкі, зямляначкі,

На дуб лезлі, кару грызлі,
Зваліліся, забіліся.
Тройца.

Відавочна, у песні раскрываецца сутнасць провадаў русалак. Дэманалагічная істота як прадстаўнік замагільнага свету павінна пакінуць эямлю і не шкодзіць чалавеку сваімі дзеяннямі.

Праз тыдзень дзяўчаты прыходзілі развіваць вянкі, на аснове якіх адбывалася варажба. Пры гэтым заўважалі: калі чый вянок не засох — таму доўга жыць, а калі засох ~ таму смерць блізка. У іншых мясцовасцях вянкі кідалі на ваду і назіралі: калі адзін вяночак сыходзіўся з другім, лічьші, што дзяўчына выйдзе замуж. Як бачым, вянок у русальнай абраднасці падпарадкаваны двум асноўным напрамкам: клопат пра ўраджай і пра шчаслівы шлюб.

У некаторых мясцовасцях пасля вышэй апісаных дзеянняў дзяўчаты рабілі з саломы чучала русалкі, падобнае на чалавека. Калі ўсе вянкі надзеты і саламянае чучала гатова, беглі ў поле з русалкай наперадзе і спявалі:

Правяду я русалачку да бору,
А сама вярнулася да дому.
Штоб русалачка па жыту не хадзіла
Да нашага жытачка не ламала.
Наша жыцечка таненька,
А ў каласочку таўсценька…

Як дабягалі да поля, усе ішлі па мяжы і, выбраўшы месца Далёка ад вёскі і засеянага поля, раскладвалі вялізнае вогнішча і кідалі ў яго чучала.

У тьгх варыянтах абрадаў, дзе русалку вадзілі на могілкі, вянкі вешал і на крыжы, на дрэвы, астаўлялі на варотах: “Павешаюць вянкі на крыжы, на вароты могілак, ды збяруцца дадому” (ПА.Петрыкаўскі раён);

“…на могілках вянок “русалкі” вешалі на вароты, дзе ён вісеў, Пакуль не засохне, другія дзяўчаты вешала свае вянкі на крыжы над магіламі сваіх родных або прыносілі дамоў і клалі на агарод на Капусту” (тамсама).

Калі абрад адбываўся ў два этапы, г.зн. спачатку русалку-дзяўчыну вялі на могілкі, а пасля ў жыта, то дзеянні з вянкамі паўтараліся на кожным этапе. Паводле народнага, “нясеш вяночкі спачатку на могілкі… З кожнага двара ідзе хто… Прыйдзем, павесім вяночкі на могілкі, а потым назад. їх! Русалка за намі бяжыць… З могілак нясуць на жыта вяночкі… яшчэ й ў жыта нясуць па вяночку — кінуць і крычаць: ”Правяду русалачку”… (ПА, Лоеўскі раён); “на могілках вянкі падкідвалі над галавою (ПД, Хоиніцкі раен).

Іншы раз беларусы-палешукі русалку “заганялі” на дрэва: ‘”На Купалу мы русалку заганялі на грушу. На грушу вянкі кідалі, а потым іх на грады на капусту насілі, каб вусень не еў… Мы русалку рабілі з першай дзяўчыны. Яна косы распускала і лезла на грушу, што ў полі стаяла. Там сядзела… Потым скакала з той грушы і палохала дзяўчат і хлопцаў” (ПА, Нараўлянскі раён). Гэта функцыя вянкоў, якія сімвалізавалі сабой русалку, асабліва вьшучаецца ў тых варыянтах абраду, калі адсутнічала фігура дзяўчыны-русалкі і ўсе рытуальныя дзеянні накіраваны менавіта на вянкі: “Плялі вянкі з хмелю, упрыгожвалі галаву дзяўчат і ішлі ў жыта… А адзін агульны вянок вілі і неслі, на галаву яго не апраналі… вялікі такі вянок. Потым ідзем да могілак, а на могілках стаяў такі агульны крыж — і на гэты крыж вешалі вянок. А потым вярталіся дадому”(ПД, Лоеўскі раён).

Галоўным персанажам “провадаў русалак” з’яўлялася дзяўчына з распушчанымі валасамі, на галаве якой быў вялікі вянок з палявых кветак. Моладзь на жытнім і рачным улонні вадзіла карагоды вакол абранай “русалкі”. Згодна фальклорных запісаў А. Сержпутоўскага, беларусы-палешукі на русальным тыдні “спяваюць русальныя песні, убіраюцца ў кветкі, плятуць сабе з красак вянкі да носяць іх на галовах, а ў рукі бяруць сухі май да ідуць да рэчкі. Там яны робяць куклу з маю, баццэ дзеўку, называюць яе русалкаю. Перш носяць тую русалку з песнямі па полю, а вечарам падходзяць к рацэ і _кідаюць куклу ў ваду. Гэта кажуць: тапіць русалку” [5, 129], або “выбіраюць самую гожую дзеўку, убіраюць ўсю зялёнымі веткамі да рознымі краскамі, пабраўшыся за рукі, станавіпіся ў кружок гає дзеўкі, каторую звалі русалкаю, і так з песнямі хадзілі па полю, па лузе да ў гаю. Mo да самае поўначы чуваць было, як раздаваліся песні да вясёлы смех дзевак на полю і на вёсцы. У гэты дзень дзеўкі бавіліся без хлопцаў, каторые не смелі к ім падходзць, каб не прагневіць русалку” [тамсама]. А.Ліс зазначаў, што “падзяляючы з русалкамі іх святочную радасць, людзі спадзяваліся задобрыць гэтых дэманалагічных істот і тым самым пазбегнуць іх гневу і магчымай з іхняга боку шкадлівасці — урону ніве ці нават замаху на жьіцце чалавека” [4, 79].

Падсумоўваючы сказанае, трэба зазначыць, што абрадава-рытуальныя дзеянні, звязаныя з вобразам русалкі, накіраваны, з аднаго боку, на ўшанаванне дэманалагічнай істоты як ахоўніцы вздзяной стыхіі, істоты, якая спрыяла ўраджайнасці палеткаў; з другога боку, з’яўляліся засцерагальнымі ад русалкі як істоты пазамагільнага свету.

Літаратура

  1. Беларускія народныя абрады. — Мінск, 1994.
  2. Виноградова Л.И. Мифологический аспект полесской «русальной» традиции // Славянский и балканский фольклор. — Москва, 1986.
  3. Ліцьвінка В. Святы і абрады беларусаў. — Мінск, 1998.
  4. Ліс А.С. Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў
  5. Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект. — Мінск, 1997.
  6. Сержпутоўскі А.К. Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў. — Мінск, 1998.
  7. Сысоў У. 3 крыніц спрадвечных. — Мінск, 1997.
  8. Шейн П.В. Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-западного края. Т. 1, ч. 1 // Сборник отделения русского языка и словесности АК. СПб., 1887, Т.41, №3.

Скарачэнні

ПА — Полесский архив. Материалы экспедиций Института славяноведения и балканистики АН СССР, проводимых под руководством Н.И. Толстого.


Аўтар:
Т.І. Балдышэўская
Крыніца: Скарына і наш час: Матэрыялы II Міжнароднай навуковай канферэнцыі 16 – 17 мая. У дзвюх частках. Частка I. – Гомель, 2002. Ст. 92-97.