Віншуем усіх з З 600-годдзем перамогі пад Грунвальдам!

0
1051
Грунвальд, грюнвальд, Дуброўна, Grunwald

Роўна 600 год таму аб’яднаная армія ВКЛ і Польшчы з дапамогай саюзных фармаванняў здабыла вялікую перамогу, даўшы годны адпор ворагу!

Войскамі ВКЛ камандаваў Вялікі князь Вітаўт. Удзел у бітве прымалі 340 палкоў войска ВКЛ, з беларускіх земляў было прадстаўлена 28 харугваў, у тым ліку Гродзенская, Ковенская, Лідская, Смаленская, Мсціслаўская, Аршанская і безліч іншых.

З гэтае нагоды хацелася б павіншаваць усіх беларусаў з гэтым сапраўдным святам!

Нашы продкі перамаглі тады – не забудзем іх подзвіг!

Будзьма беларусамі! 

P.S. Сябры ГМКГА “Талака” далучыліся да святкаванняў на Грунвальдскім полі, таму чакайма відэа ды фотаагляду!

😉

Грунвальд, грюнвальд, Дуброўна, Grunwald