Вінілавыя цацкі едуць у Гомель!

0
1110
винил, игрушки, вініл

7 кастрычніка (пятніца) ў Гомелі адбудзецца адкрыццё двухдзённай выставы “Vinyl Toys Show”, дзе будуць выстаўлены легендарныя вінілавыя цацкі. На выставе таксама будзе аб’яўлены конкурс на Лепшы беларускі дызайн вінілавых цацак.

На двухдзённай выставе “Vinyl Toys Show”, якая ўжо прайшла ў Мінску, вы ўбачыце гатовыя цацкі, якія размалявалі маладыя беларускія дызайнеры і ілюстратары. Вялікая частка гэтых цацак была размаляваная па матывах электроннай кнігі ZEROES HEROES, якую пішуць чытачы сайта http://zeroes.34mag.net/.

Асаблівасць выставы “Vinyl Toys Show” у тым, што любы ахвочы можа размаляваць свой «вініл» і прыняць удзел у конкурсе на Лепшы беларускі дызайн вінілавых цацак. Пераможцу конкурсу вызначаць наведвальнікі парталаTUT.BY. Імя пераможцы будзе абвешчана 31 кастрычніка, у мінскай “Галерэі Ў”.

Запрашаем вас на выставу “Vinyl Toys Show”, якая адкрыецца ў Гомелі 7 кастрычніка, а 16:00 гадзіне.

Майстар-клас адбудзецца ў суботу, 8 кастрычніка, а 14:00.

Выставачная зала: ГУВВиО “Гомельская гарадская станцыя юных тэхнікаў” (вул. Працоўная, 5)

Набыць цацкі ў Гомлі можна  па тэл.: +37529 1986204

Vlad Khvostov

http://vk.com/id119061853

Дадатковая інфармацыя: http://www.urbanvinyl.by/vystava

Мерапрыемства Вконтакте: http://vk.com/event30798824

Рэпартаж тэелеканала Белсат з адкрыцця выставы ў Менску

http://youtu.be/iCpJ3gYEJLw

Даведка: Urban Vinyl – гэта дзіўныя фігуркі, якія не прызначаныя для дзіцячых гульняў. Гэта прадмет культу для тых, хто ўсё яшчэ кідалт (kidult) – дарослае дзіця. Urban Vinyl прыдумляюць дызайнеры з сусветнымі імёнамі, а на свой густ распісваюць усе ахвотныя. Іх дораць лепшым сябрам, або ўпрыгожваюць імі інтэр’ер, таму фігуркі Urban Vinyl ужо даўно сталі сапраўдным прадметам калекцыянавання.

Дзякуючы аматарам хваля вініламаніі, нарэшце, дакацілася і да Беларусі. Сустракаем цацкі ў родным горадзе!