Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф. Шклярава (Музеі Беларусі)

0
122

Беларусь багата сваёй гісторыяй. Пра гэта сведчыць вялікая колькасць музеяў, што зберагаюць нашу спадчыну. На жаль, сучасны рытм жыцця пакідае мала часу для наведвання культурных устаноў. Праграма «Музеі Беларусі» прапануе азнаёміцца з Веткаўскім музеем стараверства і беларускіх традыцый імя Ф. Шклярава, яго гісторыяй, калекцыямі і развіццём.

Усе таямніцы горада Веткі нам раскрыюць экспанаты гэтага музея – прадметы побыту веткаўчан, традыцыйныя ручнікі, іконы, распісаныя рачным жэмчугам і пакрытыя золатам, рэдкія старадаўнія рукапісы…

Тэлеканал “Беларусь 3” прапануе гледачам далучыцца да экскурсій у новым праекце “Музеі”. Цыкл перадач уяўляе сабой віртуальнае падарожжа па розных экспазіцыйных залах краіны з падрабязным аповедам пра кожную з іх. Аўтары праграмы запрашаюць гледачоў у гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”, Нацыянальны гістарычны музей, на Лінію Сталіна, у Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы… Вы не толькі ўбачыце, чым багата наша краіна, але і даведаецеся, як стваралася гэта багацце. Насычаны відэашэраг і цікавая пазнавальная інфармацыя зробіць ваш віртуальны паход у музей незабыўным.