Верасніцы (Жыткавіцкі р-н)

0
281

Отрэчыц Вера Ільінічна, 1931 г.н., в. Вільча.
Королец Ганна Іванаўна, 1947 г.н., в. Верасніцы.
Плацкар Ганна Ціханаўна,1942 г.н., в. Верасніцы.

Зап. Вінаградаў Сяргей

( Каляды.)

Божая маці сына радзіла.
Светы в`ечор.
Дай свого сына нам’я не звала.
Светы в`ечор.
Дай забіраліса ўсе сетые.
Светы в`ечор.
Дай сталі гадаць, эке імя даць.
Светы в`ечор.
Дай далі імя сетого Паўла.
Светы в`ечор.
Божая маці дай загневалась.
Светы в`ечор.
Дай свого сына нам’я не звала.
Светы в`ечор.
Дай забіраліса ўсе сетые.
Светы в`ечор.
Дай сталі гадаць, эке імя даць.
Светы в`ечор.
Дай далі імя сетого Петра.
Светы в`ечор.
Божая маці дай загневалась.
Светы в`ечор.
Дай свого сына нам’я не звала.
Светы в`ечор.
Дай забіраліса ўсе сетые.
Светы в`ечор.
Дай сталі гадаць, эке імя даць.
Светы в`ечор.
Дай далі ім’я Ісуса Хрыста.
Светы в`ечор.
Божая маці дэй возлюбіла.
Светы в`ечор.
Дай свого сына нам’я назвала.
Светы в`ечор.
За етым словом дэй жыві здороў
Светы в`ечор.
Самі з сабою, з дзецьмі, з жаною
Светы в`ечор.
Ісусам Хрыстом, светым Рожэством.
Светы в`ечор.
Дай Бог, шоб за год дождалі
І зноў спявалі.