Калі захочаш Гомель ты наведаць,
Дык з’ехаць не захочаш нікуды.
Цябе прывабіць моцна гэта месца,
Захочаш тут застацца назаўжды.
Тут парк цудоўны – лепшы ў Беларусі (1)
І цягнецца ўдоўж пекна Сож-рака (2),
Вада рудзее ржой каналізацый…
Але ж як увесну разліваецца яна!
Не рэчка – цуд! Ну а яшчэ у Гомлі
Цяплей, чым у іншых нашых гарадох (3)!
Тут горад Сонца, горад хіпі (4). Тут як хіпі
Глядзіцца нават самы змрочны гот (5).
Сяльмаш форэва – вось яшчэ прычына (6),
Каб Гомель паважаны наш любіць,
Сяльмашаўскія хлопцы тут заўседы
Ласкава вас папросяць закурыць (7)…
Тут рай! Сапраўдны рай! Ты мне не верыш?
Дык у раен Савецкі прыязджай
Ды пакаштуй ты яблыкаў гіганцкіх (8) –
Правобраз тых, што елі Ева і Адам.
Ды што казаць, калі ў славутым Гомлі
Я (!) нарадзілася, жыву і буду жыць (9).
Ці ж не прычына, ці ж гэта не варта
Таго, каб вам таксама побач быць?
Ну вось і ўсе. Апошняя прычына –
То наша “Талака” – вышэйшы клас (10)!
Гэта у свеце лепшая тусоўка,
Што ладзіць конкурсы цудоўныя для нас!
Аўтар: Верас