Венецыянская сенсацыя ў Гомелі

0
1002
Гомель, выстава, выставка

З 4 красавіка гамельчукі на ўласныя вочы змогуць падзівіцца на адзін з найцікавейшых твораў сучаснага мастацтва – г. зв. “Алтар нацыяў” – вялізную інсталяцыю ўкраінскай мастачкі Аксаны Мась.

У палацы Румянцавых-Паскевічаў выстаўлены фрагменты арт-праекта, які ў мінулымгодзе зрабіў сапраўдны фурор на самай прэстыжнай у свеце выставе мастацтва – Веніцыянскай біенале.

Алтарь нацийДадзены твор творча аднаўляе Генцкі алтар братоў Ван Эйк – сусветны шэдэўры эпохі Адраджэння. Ён складаецца з вялікодных яек што раскладзены  на асобных драўляных элементах і разам складаюць паўнамаштубную карціну. У роспісы яек, што мусяць сабой сімвалізаваць чалавечыя грахі, пажаданні, жахі ды фобі прымалі ўдзел абсалютова розныя людзі з больш чым 42 краінаў – ад зняволеных да манахаў, ад дзяцей да пенсіянераў. Па задумцы аўтара кожны, хто размаляваў хаця б адно яйка ачышчаў гэтым чынам сваю душу праз усведамленне канкрэтнага граха.

Алтарь нацийВыстаўленая ў Гомелі частка інсталяцыі пазней дапоўніць паўнамаштабны “Алтар нацый”, які стане вынікам прадстаўленага Ўкраінай арт-праекта «Post-vs-Proto-Renaissance».

Алтарь нацийДаведка: Аксана Мась нарадзілася ў 1969 годзе і на дадзены момант з’яўляецца адной з самых славутых ва ўсім свеце ўкраінскіх мастачак. Яна зладзіла больш за 80 персанальных выставаў па ўсім свеце ды скарыла культавыя сусветныяы арт-кірмашы – Art Basel, Freeze, Fiac ды Armory Show. Уваходзіць у спіс 100 мастакоў света, чые працы ацэньваюцца ў суадноносінах кошт – якасць. Па ўласных словах малюе да 50 карцін на год. Ейныя працы прадстаўлены ў музеях, культурных фондах і ў больш за 150 прыватных клаекцыяў ва ўсім свеце.

Нагадаем, што выстава будзе радая вітаць наведвальнікаў і будзе цягнуцца з 4 красавіка па 2 траўня ў палацы Румянцавых-Паскевічаў.