Да запеймо песню
АФК, ф. 10, воп. 11. Зап. 3. Я. Мажэйка у 1967 г. у в. Вялемічы Столінскага р. ад К. 3. Дорах, 1919 г. н„ Ф. А. Канапчук, 1925 r, н. i М. Ф. Кузміч, 1914 г. н.
Шчадроўная.
503. ДА ЗАПЕЙМО ПЕСНЮ
Да запеймо песню
Слаўнамупану.
Святы вечар! ’
Слаўнаму пану,
Пануівану.
Да маці сынонька
Да рана буджала,
Да рана буджала,
У войска праваджала.
Ой, сынонька мой,
Іваначка мой,
На паперад войска
Да не выхваляйся.
А на позад войска
Да не аставайся.
А сынок маманькі
Да й не паслухаў.
На паперад войска
З конікам гуляе.
А на позад войска
Да мячом рубае.
Ох, як угледзеў наш
І старэйшы цар.
Ох, каб жа я знаў,
Чый то сын гуляў,
Іо б я жа за яго
Да царэўну аддаў,
’ Прыпеў ііаўтараецца пасля кожнай страфы.
Да царэўну аддаў,
Палавіну царства аддаў,
Палавіну царства аддаў
1 тры гарадочкі.
Што й адзін гарадок —
Славен Кіявок.
Н а другі й гарадок —
Славен Нізявец.
А трэці гарадок —
Слаўная Масква.
Кіявок славен
Да ўсё цэрквамі.
Нізявец славен
Да ўсё еэдамі.
А Масква слаўна
Да ўсё панамі.
Ой, за сім словам
Жыві, пан, здароў,
З сваім атцом,
З сваёй маткаю,
З сямейкаю,
З весяленькаю,
З добрымі людзьмі,
З намі, маладзьмі.