Сябры, набліжаецца праваслаўны Вялікдзень. Вядома, што са старажытных часоў адмыслова для гэтага свята нашыя продкі фарбавалі ды размалёўвалі велікодныя яйкі.
14 красавіка філіял Веткаўскага музея ў Гомелі запрашае ўсіх ахвотных зрабіць сабе беларускую пісанку – велікоднае яйка, упрыгожанае традыцыйнымі ўзорамі ды малюнкамі.
Ніякіх хімічных фарбавальнікаў, ніякіх налепак!
Зробім сапраўдны цуд на Вялікдзень сваімі рукамі!
Вас чакае:
– знаёмая і НЕзнаёмая вам гісторыя вялікоднага яйка;
– майстар-клас па вырабе вялікодных пісанак;
– цікавая ды вясёлая кампанія;
– і шмат-шмат добрага настрою 🙂
З сабой трэба мець:
– зваранае курынае яйка
Уваход: 5.000 бел. руб.
Калі: 14 красавіка, 12:00
Дзе: Філіял “Веткаўскага музея народнай творчасці” ў Гомелі (пл. Леніна, 4, Тэрыторыя палаца-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла)
Даведкі: (8029) 335-06-00
Падзея Вконтакте: vk.com/event37734238
Прыходзь сам ды запрашай сяброў!