У кавалаторыі “Чаша мира” 27 кастрычніка адбудзецца вечарына памяці выбітнага беларускага паэта Анатоля Сыса. На вечарыне прагучаць песні на вершы паэта і прамовы ад людзей, якія ведалі яго асабіста — Андрэя Мельнікава і Вальжыны Цярэшчанка.
Калі: 27 кастрычніка (нядзеля) у 18.00
Дзе: кавалаторый “Чаша мира” (вул. Савецкая, 1)
Уваход вольны. Набыццё кавы/гарбаты ў кавалаторыі вітаецца, як падзяка ўладальнікам за магчымасць правесці мерапрыемства.
Запрашаем!
Мерапрыемства ва Ўкантакце.