Незвычайна пабавіць час прапануюць у вёсцы Маркавічы на адмысловым дабрачынным вечары традыцыйнай культуры, што пройдзе 9 лютага.
- Што рабіць доўгімі зімовымі вечарамі?
- Што такое “Вадзіць вочарадзь”?
- Як правільна і з чаго збіваць масла?
- Якія танцы танцавалі на вечарынах у в. Маркавічы?
Адказына на ўсе гэтыя пытанні і ня толькі Вы знойдзеце прыйшоўшы на дабрачынны вечар традыцыйнай культуры у Маркавіцкі СДК а 17.00 09.02.2019 дзе Вас будуць чакаць:
- Традыцыйныя танцы пад жывую музыку;
- Традыцыйная вячэра са страў в. Маркавічы;
- Майстар-клас па збіванню масла ў маслабойцы і яго дэгустацыя;
- Мора станоўчых эмоцый.
Колькасць месцаў абмежавана!
Уваход па папярэднім запісе — 2р.50к.
У традыцыйным строі — бясплатна.
З музычным інструментам — бясплатна (пры уменні на ім іграць традыцыйныя найгрышы 😉

Сродкі сабраныя падчас правядзення мерапрыемства пойдуць на набыццё будматэрыялаў для ажыццяўлення касметычнага рамонту памяшканняў Маркавіцкага СДК.
Мерапрыемства Ўкантакце
Кантакты: +375 (29) 122-59-85