Казлоў Васіль Іванавіч (3. 3. 1903 – 2. 12. 1967) – адзін з выбітных арганізатараў партызанскага руху на часова акупаванай тэрыторыі Беларусі, першы сакратар Менскага падпольнага абласнога камітэта Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ), камандыр Менскага партызанскага злучэння.
Нарадзіўся 18 лютага (3 сакавіка) 1903 году ў вёсцы Заградзе сучаснага Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Беларус. У 1919-25 гадах працаваў слесарам дэпо чыгуначнай станцыі Жлобін. Сябар ВКП(б)/КПСС з 1927 году. У 1929-33 гадах вучыўся ў Камуністычным універсітэце імя У.І. Леніна ў горадзе Менску. Ва ўніверсітэцкай газеце не раз пісалі аб В.Казлове як аб лепшым у студэнцкім калектыве. У 1933 году В.І.Казлова накіравалі на працу партаргам у калгас «Светлы шлях» вёскі Мецявічы Старобінскага раёна, што ў пяці кіламетрах ад сучаснага Салігорска, дзе асабістым прыкладам ён імкнуўся весці за сабой калгаснікаў.
У 1934-40 гадах ён быў дырэктарам Старобінскай МТС, першым сакратар Старобінскага райкама Кампартыі Беларусі, з 1940 году – намеснікам старшыні Рады Народных Камісараў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, а з красавіка 1941 году – другім сакратаром Менскага абкама КПБ.
На Старобіншчыне Васіль Іванавіч пазнаёміўся з людзьмі, з якімі сябраваў потым да канца свайго жыцця. Адзін з іх – Васіль Захаравіч Корж. З ім разам прайшлі яны дарогамі партызанскай і падпольнай барацьбы з ворагам у гады Вялікай Айчыннай вайны. Абодва сталі героямі.
У ліпені 1941 году па рашэнні партыі Васіль Іванавіч Казлоў быў пасланы за лінію фронту упаўнаважаным Цэнтральнага Камітэта КПБ па арганізацыі партызанскага руху ў тыле суперніка.
З ліпеня 1941 году, Казлоў – першы сакратар Менскага падпольнага абкама КПБ і камандыр Менскага партызанскага злучэння, якое нанесла суперніку ў гады вайны вялікія страты. У гэтай якасці ён умела кіраваў як абласной партыйнай арганізацыяй, так і баявымі дзеяннямі партызанскага злучэння, палымяным словам натхняючы асабовы склад на подзвігі.
Да сярэдзіны 1942 году на тэрыторыі Міншчыны былі створаны і актыўна дзейнічалі 43 брыгады, якія аб’ядноўвалі 55 тысяч партызан. Была наладжана сувязь з фронтам і «Вялікай зямлёй». Адтуль, на таемны аэрадром, што на выспе Зыслоў на Любаншчыне, дастаўляліся самалётамі ўзбраенне, газеты і лісты родных, а адтуль вывозіліся параненыя партызаны.
У верасні 1942 году В.І.Казлоў быў выкліканы ў Крэмль для справаздачы аб дзейнасці падпольнага руху і дзеяннях партызанаў у Беларусі.
Указам Прэзідыума Вярхоўнай Рады СССР ад 1 верасня 1942 гады аднаму з выбітных арганізатараў партызанскага руху на часова акупаванай тэрыторыі Беларусі Казлову Васілю Іванавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаль «Залатая Зорка» (№ 711).
Пастановай Рады Народных Камісараў СССР ад 16 верасня 1943 году – аднаму з дзесяці камандыраў партызанскіх фармаванняў Беларускай ССР – В.І. Казлову прысвоена вайсковае званне «генерал-маёр».
Адразу ж пасля вызвалення Менска В.І.Казлоў узначаліў абкам і гаркам партыі (ліпеня 1944 году па студзень 1948 году) і заняўся аднаўленнем Менскай вобласці.
Увосень 1948 году (студзень) Васіль Іванавіч быў абраны Старшынёй Прэзідыума Вярхоўнай Рады Беларускай ССР і намеснікам Старшыні Прэзідыума Вярхоўнай Рады СССР і ўзначальваў гэтыя пасады да 1967 году.
З 1956 – кандыдат, а з 1966 – сябар Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Савецкага Саюза.
Жыў у Менску. Сканаў 2 снежня 1967 году. Пахаваны на Ўсходніх (“Маскоўскіх”) могілках у Менску (участак № 18).
Узнагароджаны пяццю ордэнамі Леніна, ордэнам Чырвонага Сцяга, двума – Айчыннай вайны першай ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга і чатырнаццаццю медалямі.
Імя В.І. Казлова носяць вуліцы ў Менску і іншых гарадах Беларусі. У Менску на фасадзе хаты ў якой ён жыў і на фасадзе дамоў вуліцы, якая названая ў ягоны гонар усталяваны мемарыяльныя дошкі.
У дзень урачыстай імпрэзы з нагоды 100-годдзя з дня яго нараджэння школе № 5 г. Светлагорска ганарова прысвоілі імя Героя Савецкага Саюза Васіля Іванавіча Казлова.
Цікавы факт: Сёння мала хто ведае, што менавіта В.І. Казлоў у 1949 году «прабіваў» рашэнне пра вылучэнне сродкаў на ўзвядзенне горада ў раёне Старобінскага калійнага радовішча (у хуткай будучыні гэты горад назавуць Салігорскам), а пазней часцяком бываў у нашым горадзе, сустракаўся з сябрамі, цікавіўся працай калійшчыкаў, клапаціўся аб паляпшэнне іх жыллёвых і побытавых умоваў жыцця. Усюды на Салігоршчыне Васіль Іванавіч быў дарагім і жаданым госцем.
Крыніцы:
– Всенародная борьба в Белоруссии. В 3 т. “Минск. “Беларусь”. 1984.
– Герои Советского Союза. Краткий биографический словарь. Том 1. М.: Воениз., 1987
– Марушкевич Н.Т. Смысл его жизни. М., 1976.
– Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984
– Народные Герои. М., 1983
Спасылка: http://www.warheroes.ru/hero/hero.asp?Hero_id=3387
http://www.soligorsk-city.com/165/people/kozlov.html
Пераклад на беларускую і кампаноўка матэыялу: Яўген Меркіс