Аўтарцы гэтай выставы ўсяго чатырнаццаць год, хоць фатаграфіяй яна захапляецца ўжо больш за 3 гады. Валерыя Гваздзіліна любіць вандраваць, была ў Егіпце, Тунісе, Балгарыі, а самае вялікае ўражанне на дзяўчыну зрабіла архітэктура Санкт-Пецярбурга. Па выніках вандроўкі ў Гомелі з’явілася персанальная фотавыстава Валерыі “Эстэтыка Санкт-Пецярбурга”.