Зайцаў Валерый Васільевіч (г. Гомель). Тэмпера.
На карціне-іконе “Жыццяпіс Міндаўга” маецца чатырнаццать клеймаў, дзе адлюстравана:
- Народжанне у караля прусаў Рынгальда сына Міндаўга (дата народжання не вядома);
- Юнацтва і выхаванне Міндаўга;
- Захоп тэўтонамі зямлі люцічаў і горада Менцліна (1220 г.);
- Зыход народа люцічаў на усход да зямель скалавітаў (1221 г.);
- Параза тэўтонаў, часовая адваёва Міндаўгам Парусіі і пакаранне ў пакутах здраднікаў (1243 г.);
- Прыняцце Міндаўгам веры ўсходняга ўзору ( 1246 г. – верагоднае);
- Заснаванне Літвы Міндаўгам (ВКЛ) ( 1248 г.);
- Безпаспяховая аблога Міндаўгава горада Рута Таўцівілам з войскам жмудзінаў і Чырвонай Русі (1251 г.);
- Хрышчанне Міндаўга ў Рымскую веру біскупам Хельмскім і каранацыя каронамі папы (1251 г.; 1253 г.);
- Напад хана Бурундая на Літву Міндаўга, захоп Войшалкам сына Данілы Раманавіча (1258 г.);
- Паўстанне прусаў пад кіраўніцтвам Міндаўга, яго зрачэнне ад хрыстыянскай веры (1260 г.);
- Міндаўг забірае жонку ў князя Даўмонта, сястру сваёй памерлай жонкі Марфы (1261 г.);
- Забойства Міндаўга разам з сынамі Рукляй і Репенняй Даўмонтам і Транятам (1263 г.);
- Магіла Міндаўга каля Наваградэка;
На карціне-іконе “Вітаўт Вялікі з жітіем” маецца шаснаццаць клеймаў, дзе адлюстравана:
- Народжанне ў князя Кейстута і Біруты сына Вітаўта (1350)
- Выхаванне Вітаўта фон Вінденгеймам кніжнай і вайсковай навукам у Троках
- Забойства Ягайлам Кейстута, ўцёкі з Крэўскага замка Вітаўта ў жаночым абліччы (1382)
- Хаўруз Вітаўта з Ордэнам (1383)
- Вяртанне Вітаўта ў Літву, знішчэнне замкаў Юрбург і Баербург (1384 )
- Абвешчанне Ягайлам намеснікам ВКЛ Скіргайлы. Паўторны хаўруз Вітаўта з Ордэнам (1387)
- Востраўскае пагадненне аб перадачы ўлады ў ВКЛ Вітаўту. Атручаннен Ордэнам сыноў Вітаўта (1392)
- Крыжацкая амбасада Кібурга (1397)
- Сымбалічнае прыныцце Чорнага мора ў склад ВКЛ (1398)
- Параза пад Воркслай (1399)
- Віленская вунія памітж ВКЛ і Польшчай (1401)
- Перадача Жамойці Ордэну (1404)
- Стаянне на рацы Угры (1408)
- Грунвальдская бітва (1410)
- Хіратонія Наваградскім саборам мітрапаліта кіеўскага (1415)
- Смерць Вітаўта (1430)
Над выявай Вітаўта надпіс: “І быў князь вялікі Вітаўт моцны спадар і славен па ўсім землям і многа цароў і князёў служылі ў двару яго”.
Надпіс на світку з Ніколы Гусоўскага “Песнь аб зубры”аб Вітаўце:
“Паходня войнаў са слабым,
а з дужым анёл-міратворца,
ставів аголены меч свой,
як слуп пагранічны
перад нашэсцямі ворагаў
з поўдня і ўсходу”.
Надпіс на лацініцы гэта тытул Вітаўта: – Alexandro alies Witoldo Magno Duce Lithuanie