Вадзянік

0
607
вадзянік

У вадзе жыве такі дух, каторага завуць вадзяны. Некаторыя яго называюць нежыць. Ён такі страшны, касматы, з барадой зялёнай. Яна ўся цінай аблеплена. Цела ў яго ўсё склізкае, усё ў слізі. Хвост ён імее, як у рыбы і чышуёй пакрыты. А рукі, як у гуся лапы, штоб лучшэй плаваць. Увесь ён такі сіні, наверна, ад холаду, і ў пупурыжках. Чула, што вадзяны інагда нечаянна пападаецца ў сеці, і тада яго вытасківаюць умесце з рыбай. Но ён разрывае сеці ў клоч’я, уходзіць сам і выпускае ўсю рыбу. Інагда вадзяны ўстраівае шуткі, каб людзей папугаць. Вот расказывалі людзі, як адзін рыбак на лодке рыбу лавіў. Ну і бача, па вадзе ўтопленік плыве. Ён яго, канешна, выташчыў к сабе ў лодку. А ўтопленік раз — і ажыў! I як заржэ, як конь, і ў ваду — прыг! А патом з вады хвост бальшы паяўляецца — і плюх, брызгі ў разныя стораны! А када кароў к рэчке на вадапой прыводзяць, нада перад тым, як пусціць іх піць, здзелаць на вадзе крэст касой ілі нажом. Іначэ асядлае вадзяны адну карову і ўтопіць яе. Людзей ён тожа топіць. Каб не злая воля вадзянога, то б не было ўтопленікаў ваабшчэ. Утопленікаў ён сільна давіць і ціскае, паэтаму-та яны такія раздутыя і сінія. Задавіўшы чалавека, вадзяны вынімае із яго душу, каторая паступае ў яго полную собственнасць. Цела ўсплывае наверх, а душа прыўрашчаецца ў русалку. Ёсць такія слава, каторыя гаварыць нада, як ідзеш купацца: “Чарток, чарток, не ламай мне касток! Ты з вады, а я ў ваду”. Ёсць такія места на рэчках, гдзе людзі часта топяцца. Іх нада абходзіць стараной і не лезці туды. Яны ілі прокляты, ілі там вадзяны сядзіць.

Запісана ў в. Шырокае Буда-Кашалёўскага р-на ад Лебедзь Аляксандры Львоўны, 1935 г.н. студэнткай Алтынавай М.

У вадзе жыве вадзяны. Гэта таксама нячысты дух. У лесе жыве лесавік. Ён сцеражэ лес.

Запісана ў в. Целяшы Гомельскага р-на ад Шчадровай Зінаіды Аляксееўны, 1937 г.н. студэнткай Маісеенка В.

Вадзянік — эта хазяін вадаёма. Ён любіць жыць ля млыноў, пад шлюзамі. Ён топіць людзей, якія яму нравяцца. Еслі эта хлопец, то будзе вадзянікам, а еслі деўка — русалкаю.

У празнік на Івана Купалу вадзянікі выпаўзаюць на зямлю і ідуць да млына, каб падурэць. Гэта плахі дух, бо ён топіць людзей.

Запісана ў в. Хутар Светлагорскага р-на ад Казловай Анастасіі Яўхімаўны, 1929 г.н. студэнткай Філіпавай М.

У нас у Рудакове, як паны жылі, дык там сажалка була такая выкапана, людзі выкапалі, а затым насыпалі, як пуд хату такі курган, такі шырокі, і цвятоў, якіх ты хочаш. Але ж былі парабкі, былі і парабчанкі, а гуляць чаго ж не хацелася? Дык мы хадзілі гуляць туды, а там тапіліся людзі, там глубако, вот пачаму там і пужало. Ну толькі ляжаш, і ўсё. Пакуль малітву не прачытаеш.

Запісана ў г. Хойнікі ад Рудабельскай Эміліі Людвігаўны, 1913 г.н., перасяленкі з в. Рудакова Хойніцкага р-на студэнткай Салаўёвай Т.

Вадзяны — той, хто жыве ў вадзе. Пра вадзянога казалі, што ён топіць людзей, таму баяліся купацца там, дзе была глубока.

Запісана ў в. Брылёва Гомельскага р-на ад Гарбузавай Марыі Яўсееўны, 1929 г.н., былой жыхаркі в. Казацкія Балсуны Веткаўскага р-на студэнткай Кашлаковай А.

Вадзянік — злы дух, жыве ў вадзе. Гэта стары чалавек, вялікага росту з зялёнымі валасамі, з барадою з водараслей, а ўсё яго цела пакрыта цінай. Вадзянікі могуць жыць і ў калодзежах. Ён дапамагае рыбакам, заганяе рыбу ў сеці, але шкодзіў чалавеку: тапіў людзей, асабліва тых, хто заходзіў у ваду без крыжа, і тых, хто ўмешваўся, імкнучыся выратаваць тапельца. (Яго таксама магла чакаць смерць).

Запісана ў в. Бялёў Жыткавіцкага р-на ад Андрэевай Надзежды Абрамаўны, 1927 г.н. студэнткамі Шчур А., Макарэвіч А.

У вадзе жыве, камандуе русалкамі. Тоўсты, бальшы, з дліннай барадой, валасамі, без адзежы. Еслі да пераплаўной у ваду палезеш, утопіць, забалееш сільна. На мельніцах тожа жылі раней.

Хазяіну там памагалі. Той ім смачнае насіў.

Запісана ў в. Пракісель Рэчыцкага р-на ад Канюшэнкі Веры Зінавееўны, 1933г.н. студэнткай Коваль М.

Мне бабуля казала, што яны жывуць каля млыноў. Вадзянікі — гэта мужчыны, якія ўтапіліся, або іх утапілі сілком. Топяць і заманьваюць у ваду ўсіх. Калі хто захлябнецца, то вадзянікам ад гэтага радасна.

Топяцца тыя, хто купаецца ў свята, або пасля як сонца сядзіць. Вада павінна адпачываць.

Запісана ў в. Перавалока Рэчыцкага р-на ад Белай Ліліі Данілаўны, 1940 г.н. студэнткай Сідарэнка I.

Вадзянік жыве ў жывой вадзе. Кожны вір мае свайго ва-дзяніка. Яны абітаюць у крыніцах бяздонных, у глыбіні рэк і азёр, у такіх месцах, якія зімою не замярзаюць, бо лёд тае ад дыхання вадзяніка. Вадзянікі цянуць да сябе на дно ўтопленікаў. У нас ёсць шмат месцаў, на якіх былі некалі азёры, а ў іх абіталі вадзянікі. Яны часта таскалі людзей у вір. Трэба было заткнуць галоўны істочнік возера. Тады вады станавілася меней, і вадзянік перасяляўся ў іншае месца. Вадзянік меў від старога чалавека, укрьггага водарасцямі і цінай, з зялёнай барадой, дліннымі валасамі.

Запісана ў г. Добрушы ад Брычанка Марыі Міхайлаўны, 1932 г.н., нарадзілася ў в. Прудок Калінкавіцкага р-на студэнткай Антончыкавай Н.

Вадзянік — такі мужык, пакрыты зялёнай цінай, няўклюжы. Жыве ў вадзе, у балоце. Ён зацягвае людзей за ногі. Проста яш работа такая, яму нада жэртвы.

Запісана ў в. Дзімамеркі Лоеўскага р-на ад Булацкай Марыі Дзмітрыеўны, 1936 г.н. студэнткай Шэўчык Н.

Вадзянік жыў у вадзе і зазываў усіх у воду. Быў злы, зялёны, з доўгімі валасамі.

Запісана ў в. Беседы Петрыкаўскага р-на ад Ходзька Наталлі Рыгораўны, 1937 г.н. студэнткай Серада В.

Вадзянік — стары сярэдняга ўзросту, з доўгай барадой, з доўгімі валасамі на галаве ў форме кліна, з гладкай бліскучай скурай. Усё цела вадзяніка пакрыта валасамі. Вадзянік пужае рыбу каля сетак рыбакоў.

Запісана ў в. Азершчына Рэчыцкага р-на ад Казловай Марыі Кандратаўны, 1934 г.н. студэнткай Кундзелевай I.

Вадзянік, да чула пра такога, яшчэ яго называлі чорт водны, бо баяліся яго вельмі. Ён мог ператварацца ці ў жывёліну якую, ці ў расліну, дык яго так у вочы і не бачыў, толькі вось усе кажуць, што ёсць такі. Ён з вады ніколі не вылазіць, усягда тамака сядзіць і жджэ, каб каго ўцягнуць ды ўтапіць, да такі ён злы быў. Ён не толькі людзей тапіў, а і скаціну тожа. Казалі, хто да яго пападзе, назад ужо не вяртаўся.

Запісана ў в. Лясец Калінкавіцкага р-на ад Русаковай Соф’і Мікалаеўны, 1923 г.н. студэнткай Яцэнка Н.

Мы яго завем не вадзянік, а вадзяной. Как выглядзіць ён, вам точна не магу сказаць. Но яшчэ раньшэ гаварылі, што гэта дзед маленькага роста з сінімі ці зялёнымі валасамі і абязацельна з дліннюшчай барадой. В обшчам, пахож на абычнага мужыка.

Першы раз ад вас слышу, што вадзянік можа пераўтварацца ў рыбу, не знаю я такога. Я знаю толька, што вадзяныя жывуць у азёрах і глыбокіх балотах. Людзі баяцца вадзяных, бо яны вельмі врэдныя і злыя, могут пагубіць чалавека. А яшчэ ў вадзянога многа жонак. Ведаеце такіх русальніц?

Я вот знаю, што вадзяны топіць маладых дзевак, асобенна красівых. Яны перарабляюцца ў русальніц, памагаюць яму губіць людзей.

Шчас ужэ ніхто не баіцца ўсякіх там вадзяных, чарцей, а вот раныпэ старалісь па-всякаму ўгадзіць ім, прыносілі на рэкі і азёра яду, дамашнія калбасы, яйкі, малако. Шчас трудна жыць, паэтаму такога вы не сустрэніце нігдзе.

Запісана ў в. Чарацянка Добрушскага р-на ад Лукомскай Кацярыны Фёдараўны, 1915 г.н. студэнткамі Ларчыкавай К., Сабко Ю.

У лесе там, лес называўся бор, і там было 2 крыніцы, тамека лес, болото. Мы по брушніцы, по ягоды ходзілі, по буякі, другія ўсякія. З одное крыніцы мы воду пілі ўсе ўрэм’я, отдыхалі, яна спокойна була. А з другое крыніцы — не, бо там вода бушовала і пена була така зверху бела, як у піві. Так бабі старыя казалі: “Туды не йдзіце, тут піце водзічку, тамека водзяныя чэрці гуляюць”.

Запісана ў г. Гомель ад Шыкун Любові Якаўлеўны, 1934 г.н., былой жыхаркі в. Галоўчыцы Нараўлянскага р-н студэнткамі Гарадзецкай Г., Зайцавай А.

Верылі, што ў прудах, азёрах, рэчках жьгеуць вадзянікі. Г эта дзядок, пакрыты водараслямі. Калі вада ў пруду была спакойная, то ішлі купацца, калі шумело, то казалі, вадзяны зацягне.

Запісана ў в. Карма Добрушскага р-на ад Сакаловай Алены Ізотаўны, 1917 г.н. студэнткай Уласавай Н.

Вадзяны жыве ў балоце. Пахожы ён на чалавека з дліннай барадой і дліннымі валасамі, толькі вместа ног у яго хвост, як у рыбіны. Людзі казалі, што былі добрыя і злыя вадзяныя. Добрага звалі ціхоня, і жыў ён у чыстай вадзе, а злога звалі ці баламут, ці вірун Я ўжо точна не помню, і жыў ён у гразнай вадзе. Ціхоня людзям не дзелаў зла, на то ён і ціхоня. А вірун не любіў людзей, ён так і глядзеў, каб каго-небудзь утапіць, ды забраць к сабе. Калі чалавек плаваў на лодцы, ён як разгуляецца, завіруе вадой і абязацельна патопіць лодку з людзямі. Не любіў ён і п’яных людзей. Калі п’яны залезеш у ваду, ён цябе ніколі не прапусціць, тожа ўтопіць.

Запісана ў в. Міхалькі Гомельскага р-на ад Абрамцовай Марыі Малахаўны, 1932 г.н. студэнткай Гук Ж.

Як у прэзідэнта міністры, так у Бога прарокі. Бог распрадзяляў абязанасці, каму за чым гля-дзець. Аднаму паручыў за водай глядзець — гэта вадзянік, другому — за домам — дамавы, трэцяму за жывёлай — Юрый-Ягорый (скотны хазяін) і г.д.

Вадзянік аказаўся сільна жадным. Людзі ж раней піталіся рыбай. I вот калі яны бралі штосьці з мораў ці рэк, то вадзянік сільна за ета мсціў у 10 пакаленнях. За ета ён сільна наказваў: тапіў караблі, лодкі, людзей. За такоя павядзенне вадзяніка Бог ад яго адказаўся. Вадзянік стаў прыслугай нячыстай сілы. Ён забіраў сабе дзевак, якіх насільнічалі, і якія самі тапіліся. Ета была яго дабыча. Вадзянік здзелаў етых дзевак напалавіну рыбай, напалавіну людзьмі.

Запісанаў в. Рэпішча Чачэрскага р-на ад Патапенка Ганны Пятроўны, 1922 г.н. студэнткай Лабачовай С.

Са слоў бабулькі я зразумела, што яна амаль нічога не ведае пра вадзяніка. Але ж паведаміла: “Вадзянік — камандзір усіх утоплых I калі ў яго світу патрэбен чалавек, то забірае любога, хто плыве. Большай часткай вадзянік забірае тых, хто абазліў воднае нутро. Пахож на старога сільно з галавы, цела бліскучае, валасы — ціна. Усе мужчыны, як казала яе маці, вадзянікі, жанчыны — русалкі.

Запісана ў г. Добрушы ад Лысоўскай Лізаветы Еўкліданы, 1910 г.н. студэнткай Берлінай А.

Водяной жыве у озёрах и реках с очень грязной, стоячей водой. Он мае высоки рост, зелёныя вочы, рыбий хвост и доугия валасы. Он весь покрыт чешуёй, водараслями и тиной, что делает его неотличимым от воды. Чтобы люди его не видели, он часто появляется в образе сома или других рыб. Он не менее опасен, чем русалки, коими он управляе. Боится креста и молитв. Если человек вошёл в воду без креста, может его утопить. В хорошем настроении гонит в сети мужиков рыбу, в плохом — топит лодки, тяне людей у воду и топить. Если видит, что молодая девка пошла одна на реку и хочет утопиться, внушает ей правильность её ре­шения и не выпускает из воды, если она вдруг передумает. Осо­бенно это касается незамужних.

Запісана ў г. Гомель ад Макарэвіч Веры Мікалаеўны, 1936 г.р. студэнткай Бандарэнка I.

Вадзянік жывець у вадзе, адкуль выходзіць рэдка. Яго любімым месцам з’яўляюцца рачныя омуты бліз вадзяных мельніц. Вадзяніку прыпісваюць тое ж значэнне, што і дамавіку, доказам служыць прымаўка: “Дзядуля вадзяной — начальнік пад вадой”. Яму таксама прыпісваюць уласць над русалкамі, якія па гэтай прычыне не ўяўляюць самабытнага бажаства. Людзі ўяўляюць вадзяніка старыком, увесь час пакрытым балотнай тра­вой. Помета вадзяніка заключаецца ў тым, што ён порціць вадзяныя мельніцы, разганяе рыбу і іншы раз пасягае на жыццё людзей.

Вадзяніку прыпісваюць сама як любімую рыбу, на якой ён ездзіць, і якая дастаўляе яму лю-дзей, якія патапіліся. За гэта сама называюць — чортаў конь.

Запісана ў п. Бальшавік Гомелъскага р-на ад Логвінавай Марыі Мікалаеўны, 1924 г.н. студэнткай Фёдаравай Л.

Да, казалі, што ў прудах, азёрах, рэках жывуць вадзянікі. Гэта стары з зялёнымі валасамі, з барадою з водарасцей. Ён можа ўтапіць чалавека, які купаецца без крыжа, тады спасаць чалавека нельга, бо вадзянік і цябе ўгопіць. Але ён мог дапамагаць рыбакам. Калі чалавек лавіў шмат рыбы, то казалі, што яму вадзянік памагае.

Запісана ў г. Гомель ад Шкурко Адама Ігнатавіча, 1928 г.н. студэнтам Балмачэнкам Дз.

Жыў у вадзе, дзелаў тое ж, што і лесавік.

Запісанаў в. Бабічы Чачэрскага р-на ад Карпоўскай Вольгі Міронаўны, 1928 г.н.

Крыніца: Народная міфалогія Гомельшчыны: фальклорнаэтнаграфічны зборнік. — ЛМФ “Нёман”, 2003. — 320 с. Ст. 47-54.