«Ваджэнне куста» ў вёсцы Меркулавічы

0
157

На Тройцу жыхары в. Меркулавічы Чачэрскага р-на ладзілі архаічны, дахрысціянскі абрад «Ваджэнне куста». Прыгожую маладую дзеўчыну ўпрыгожылі галінкамі клёна. Яна адыгрывала ролю куста (род,радавод), якога і вадзілі па сялу з абавязковым абыходам кожнай хаты ды віншаваннямі гаспадароў.

Продкі верылі ў цудадзейную моц куста: «Каго куст мінае, той ураджаю не мае». Абрад «Куста» мае аграрнае і сямейна любоўнае значэнне. Песні, карагоды, рытуалы закліканы спрыяць ураджаю, плоднасці зямлі, а таксама хуткаму шлюбу вясковай моладзі.

Здымкі і мантаж: Ларыса Шчыракова