Сіламі патрыятычнай моладзі ў Гомелі разгорнуты праэкт “Новыя людзі”.
Гэй, людзі! Тыя, хто цікавіцца нацыянальнай музычнай культурай і ня толькі, вашай увазе прапаноўваецца DVD-дыск с запісамі лепшых беларускіх музычных выканаўцаў.
На дыску прадстаўлены больш за 800 кампазіцый каля 50 выканаўцаў! Амаль 46 гадзін гучання! Умоўна музыка падзелена на 7 катэгорый: ад бардаўскіх акордаў да магутнага рыку гітары, ад старажытнай дуды да рэп-чытанкі. Кожны знойдзе тут музыку на свой густ. Гарантуем!
І галоўнае – дыск можна атрымаць НА ХАЛЯВУ!!!
Таму хутчэй глядзіце падрабязнасці!
Дыск можна замовіць па адрасе: novyjaludzi@gmail.com і атрымаць яго цалкам бясплатна!
Спяшайцеся! Колкасць дыскаў абмежаваная!
Калі вы маеце жаданне дапамагчы ў справе папулярызацыі беларускай культуры альбо абмяняцца інфой – абавязкова лістуйце на novyjaludzi@gmail.com . Дзяліцеся з намі музыкай а мы падзелімся тым, што самі маем, бо гэта – толькі пачатак!
Далучайцеся да нас у Гомелі!
Мы рады НОВЫМ ЛЮДЗЯМ!