Усталяванне акупацыйнага рэжыму на тэрыторыі Калінкавіцкага раёна

0
178
Усталяванне акупацыйнага рэжыму на тэрыторыі Калінкавіцкага раёна ды Акупацыя

19 жніўня пасля надзвычай цяжкіх баёў немцы ўварваліся ў Гомель, і стварылася рэальная пагроза акружэння часцей Чырвонай арміі ў раёне Калінкавіч. Рэшткі Чырвонай Арміі з баямі адышлі за Прыпяць. Абаронцы горада ўзарвалі бронепаязды, якія абаранялі раённы цэнтр, а потым і сам чыгуначны вузел. 21 жніўня 1941 г. нямецкія войскі ўвайшлі ў Калінкавічы.

З першага дня акупацыі гітлераўскія заваёўнікі адчувалі сябе на захопленай тэрыторыі гаспадарамі. Ва ўмовах акупацыйнага рэжыму Беларусь падлягала карэнным зменам. На тэрыторыі Палескай вобласці былі ўтвораны Ельская, Мазырская, Васілевіцкая і Петрыкаўская акругі, якія ўваходзілі ў склад генеральний акругі “Жытомір” рэйхскамісарыята “Україна”. Тэрыторыя Калінкавіцкага раёна ўвайшла ў склад Мазырскага гебітскамісарыята. У Мазыры улады: гебітскамісар, контрразведвальныя і карныя органы, паліцыя бяспекі і СД. [1, 200-201].

У Калінкавічах немцы размясціліся ў ваенным гарадку, у ветлячэбніцы, занялі некалькі будынкаў у раёне вакзала [2, 2]. У верасні 1941 г. у горадзе былі адчынены гарадская і раённая ўправы, паліцыя, лясніцтва. У гэтым жа месяцы пачалі працаваць млын, сталовая, лесапілка, электрастанцыя. У горад пачалі вяртацца бежанцы, якія не паспелі з’ехаць з горада.

Бургамістрам раёна быў прызначаны Васіль Гарашчук, якога немцы праз некаторы час расстралялі, намеснікамі бургамістра — Яўген Дмахоўскі і Іван Бажко. Начальнікам паліцыі стаў Андрэй Петухоў. За службу ў нямецкіх установах улады плацілі грошы, давалі дамы, жывёлу, паёк, абмундзіраванне. На вуліцах з’явіліся нямецкія патрулі і паліцаі з белымі павязкамі на рукавах [3, 3].

Пасля прыходу фашысты пачалі шукаць прыхільнікаў сярод мясцовага насельніцтва. Нямецкі прапагандысцкі апарат імкнуўся прыцягнуць жыхароў да супрацоўніцтва. Міністэрства па справах акупіраваных усходніх тэрыторый выдала загад, які дазваляў вяртаць былым гаспадарам маёмасць, канфіскаваную савецкай уладай. Быў дазволены дробны гандаль, прыватная практыка медыцынскім і некаторым іншым работнікам, дапускалася валоданне саматужнымі прадпрыемствамі, майстэрнямі, крамамі, была праведзена зямельная рэформа. Зямлю абяцалі ў першую чаргу тым, хто падтрымае “новы парадак”, нямецкую армію і адміністрацыю.

Асноўным заняткам вясковага насельніцтва ва ўмовах акупацыі заставалася сельская гаспадарка. У гарадах і рабочых пасёлках, каб выжываць неабходна было знайсці працу на прадпрыемствах ці ў акупацыйных установах, што азначала супрацоўніцтва з уладамі, або займацца гандлем, абменам рэчаў на прадукты, саматужнымі промысламі.

Першачарговай задачай акупантаў было аднаўленне чыгунанаі а вузла. Вузлавая станцыя Калінкавічы мела стратэгічнае значэнне ў забеспячэнні войскаў. У першыя дні немцы сабралі ўсіх чыгуначнікаў і прымусілі іх аднаўляць вузел. Але работа не ладзілася: не было патр-.бных матэрыялаў, інструментаў, не хапала спецыялістаў. Ухіленне ад работы разглядалася як сабатаж.

Насельніцтва было пазбаўлена ўсялякіх грамадзянскіх правоў, свабоды, уводзілася надзвычайнае становішча [4, 1-2]. Жыццё ў горадзе было распісана і абмежавана шматлікімі загадамі і распараджэннямі каменданта, бургамістра і начальній паліцыі. Кожны загад утрымліваў бясконцыя “забараняецца”, “не дазваляецца”, “канфіскуецца”, “смяротная кара”.

Калінкавічы былі агароджаны калючым дротам. Нягледзячы на аддаленнасць ад фронту, было ўведзена асаднае становішча, з 8 гадзін вечара да 6 гадзін раніцы жыхарам горада не дазвалялася выходзіць са сваіх кватэр [5, 2].

Усё насельніцтва павінна было зарэгістравацца ва ўправе, якая размясцілася ў будынку былога Дома піянераў. Кожнаму ў пашпарце ставілі штамп, пыталі аб спецыяльнасці і ставілі на ўлік, каб пры неабходнасці мабілізаваць працаздольнае мужчынскае насельніцтва і моладзь на работу ў Германію або на аднаўленне прадпрыемстваў, неабходных нямецкім уладам. На рэгістрацыю людзі ішлі неахвотна, пакуль не з’яўляўся паліцай і, пагражаючы арыштам ці расстрэлам, прымушаў выконваць загад. Рабочых, узятых на ўлік, выклікалі на работу. Хто не з’яўляўся, прыводзілі пад канвоем [6, 13].

Пасля правядзення рэгістрацыі немцы фактычна падзялілі насель­ніцтва: адны павінны былі працаваць, а другія, у асноўным яўрэі, павінны быць знішчаны. Ім было прадпісана прышыць на верхнюю вопратку жоўты круг ці шасцікутную зорку.

Уводзіліся шматлікія падаткі, якія павінна было плаціць насельніцтва. Акрамя асноўных былі і дадатковыя — падатак на дом, жывёлу, птушку і нават на кошак і сабак [7, 2]. За несвоечасовую выплату падатку налічвалася пеня ў памеры 10%, у выпадку нявыплаты — турма або расстрэл. Вялікай колькасцю падаткаў абкладалася вясковае насельніцтва. Была ўстаноўлена месячная норма ўжывання хлеба: даросламу — 6 кг, дзіцяці да 10 гадоў — 3 кг. Каб забяспечыць кантроль за выкананнем гэтага распараджэння, сяляне павінны былі малоць зерне толькі на млыне, які належаў акупацыйным уладам, з дазволу старасты або бургамістра. За самавольны памол пагражаў расстрэл.

У Калінкавічах адкрылася паліклініка, насельніцтва абслугоўвалася за плату. Стацыянарнае лячэнне ў мазырскай бальніцы таксама было платным і са сваім харчаваннем. Дзе-нідзе адкрываліся школы, у якіх шмат часу адводзілася вывучэнню нямецкай мовы, закона Божага і біяграфіі Гітлера [8, 284].

Палітыка генацыду ў дачыненні да яўрэйскага насельніцтва яскрава прасочваецца на прыкладзе стварэння гета ў Калінкавічах.

20 верасня ў горадзе вывесілі аб’яву, згодна з якой яўрэям патрэбна было перасяліцца ў гета па вуліцы Дачнай, адведзенай ім. Калі яўрэйскае насельніцтва перасялілася, наступнае распараджэнне загадвала ўсім, ад старых да дзяцей, прыбыць на станцыю Калінкавічы на сход, на якім будуць абмяркоўвацца пытанні паляпшэння іх матэрыяльнага становішча. Тых, хто сабраўся, акружыл’ ўзброеныя аўтаматамі нямецкія салдаты і загналі на тэрыторыю, агароджаную дротам, а на світанні 22 верасня 1941 года ўсё яўрэйскае насельніцтва на грузавых аўтамашынах было перавезена ў раён дудзічскага чыгуначнага пераезда (паўтара кіламетры на паўночны ўсход ад і орада) і расстраляна аўтаматчыкамі пры ўдзеле мясцовых калабарантаў. Целы расстраляных, сярод якіх было шмат дзяцей, жанчын, старых, скінулі ў роў. Да канца года ў горадзе і ў вёсках яўрэйскае насельніцтва было амаль поўнасцю знішчана [8, 199-201].

Сведка тых жудасных падзей Шапавалава Марыя Пятроўна распавядае: “22 верасня 1941 г. каля чыгуначнага тупіка спынілася легкавая машына, з якой выйшлі чатыры афіцэры з павязкамі на рукавах. Яны агледзелі пад’езд каля чыгуначнага тупіка і паехалі. У хуткім часе да гэтага месца прыбылі чатыры грузавыя аўтамашыны, напоўненыя людзьмі. Сярод іх былі старыя, жанчыны, дзеці. Нямецкія салдаты сцягвалі з машыны людзей, цягнулі да ямы, клалі ўніз тварам каля ямы і чэргамі з аўтаматаў расстрэльвалі. Чутны быў крык, плач, стогны, просьбы злітавацца. Але немцы нікога не шкадавалі. Адна жанчына, схапіўшы трох дзяцей, крычала, каб хутчэй стралі і не палохалі дзяцей. Яе тут жа немец застрэліў разам з дзецьмі. Дзяўчына гадоў сямнаццаці падала ў ногі немцу, прасіла не расстрэльваць, але ад удару ботам у твар яна ўпала, заліваючыся крывёй. Мужчына, гадоў трыццаці, перад расстрэлам крыкнуў, што вы заб’еце нас, але будзе жыць Савецкая ўлада. Усе людзі былі дастаўлены на дванаццаці грузавых аўтамашынах, у кожнай з якіх змяшчалася па 50-60 чалавек” [8, 201].

Напярэдадні 1942 г. пачалася зверская расправа над яўрэйскім насельніцтвам в. Юравічы. З Калінкавіч на грузавіках прыехалі 50 карнікаў-немцаў і паліцаяў. У Юравічах жыло больш за 150 яўрэйскіх сем’яў — мясцовых і бежанцаў з іншых раёнаў. У першы ж дзень гітлераўцы сагналі ў адну калону чалавек 400-500 яўрэяў і павялі па вуліцы Мазырскай да ракі Прыпяць. Паміж прыстанню і возерам Грыбным усіх расстралялі з кулямётаў. Дабівалі з вінтовак, а трупы кідалі ў Прыпяць. Адзін з паліцаяў сам забіў сваю жонку-яўрэйку разам з дачкой. Толькі некалькі чалавек са шматлікага яўрэйскага насельніцтва вёскі ўратаваліся, бо ў час расправы яны кінуліся ўцякаць. Астатніх яўрэяў, якія не трапілі ў калону, вылоўлівалі і расстрэльвалі на месцы. Многа яўрэйскіх сем’яў пахавана ў невядомых магілках [8, 202-203].

Чалавечае жыццё ва ўмовах акупацыі няшмат каштавала, што пацвярджаюць наступныя факты.

У пачатку верасня 1941 года двое нямецкіх салдат запрэглі пятнаццацігадовага хлопчыка ў фурманку і прымусілі яго вазіць у бочцы ваду. Хлопчык надрываўся з усіх сіл, але не мог дацягнуць фурманку з вадой да месца. Тады немцы пачалі біць яго бізуном [6, 204].

У кастрычніку 1942 года начальнік жандармерыі арыштаваў мужа і жонку Зінаіду і Віталя Дзмітрыевічаў. Падчас вобыску на кватэры арыштаваныя былі збітыя да паўсмерці. іх збівалі гумавай палкай з медным наканечнікам, білі галавой аб сцену. У выніку ў сярэдзіне снежня Віталь Дзмітрыевіч быў расстраляны, а яго жонцы цудам удалося пазбегнуць смерці [6, 217].

Узімку 1942 г. нямецкімі салдатамі расстраляны 7 грамадзян, сярод якіх было 4 мужчын, жанчына і двое дзяцей. Перад расстрэлам усе яны былі зверскі збітыя. Гэтых людзей вывелі за горад і жывымі кінулі ў калодзеж на тэрыторыі ваеннага гарадка, а затым застрэлілі [6, 203].

У красавку 1943 г. нямецкі афіцэр у двары тэкстыльнай фабрыкі на вуліцы Кагановіча застрэліў 4-гадовае дзіця, а двух хлопчыкаў, якія гулялі

У сярэдзіне верасня 1943 года на вуліцы Падольскай нямецкі патруль схапіў Марыю Маісеенка і пад падставай медыцынскага агляду завёў ў лагер на станцыі Калінкавічы, які быў абнесены калючым дротам. Есці і піць у лагеры не давалі. Праз пяць гадзін Марыя пералезла праз дрот і змагла бегчы. Па ёй адкрылі агонь, але прамахнуліся. А раніцай усіх тых, хто знаходзіўся ў лагеры (а іх было каля 300 чалавек), пагрузілі ў эшалоны і адправілі ў Германію [4, 3].

У кастрычніку 1943 г. немцамі была расстраляна настаўніца гарадской школы Валянціна Іванаўна Янкавіч. Яе труп быў знойдзены ў лесе за станцыяй Калінкавічы [9, 3].

У чэрвені 1943 года нямецкая адміністрацыя акружыла горад ўзброенымі салдатамі. На скрыжаваннях вуліц выставілі кулямёты, усё мужчынскае насельніцтва пад пагрозай зброі сагналі на вуліцу Кірава, насупраць жандармерыі. Калі было сабрана каля пяціста мужчын, насупраць іх выставілі кулямёты. З натоўпу выбіралі маладых мужчын, заводзілі ў памяшканне жандармерыі, дзе катавалі, дамагаючыся прызнання ў падрыве чыгуначнага маста. Насельніцтва пратрымалі ўвесь дзень пад страхам растрэлу, адабралі шэсць чалавек і адправілі ў турму. Далейшы іх лёс невядомы [8, 208-209].

Як было потым устаноўлена, даволі часта немцы расстрэльвалі мірных грамадзян у двары будынка чыгуначнай камендатуры, а перад тым, як расстраляць, вымушалі выкапваць сабе магілу [5, 2].

Варта адзначыць, што асаблівым зверствам адрозніваўся памочнік начальніка жандармерыі Хельмут Тост. Пад яго кіраўніцтвам 7 жніўня 1942 года было расстраляна каля ваеннага гарадка чацвёра чалавек, сярод якіх дзіця і дзве жанчыны. У вёсцы Савічы Даманавіцкага раёна ён уласнаручна расстраляў восем чалавек, сярод якіх двое дзяцей, дзве жанчыны і 85-гадовы мужчына [8, 210].

Разглядаючы акупацыйны рэжым Калінкавіцкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны, нельга не ўзгадаць пра лагер смерці ў гарадскім пасёлку Азарычы.

20 студзеня 1944 года нямецкія войскі былі выбіты з Азарыч. Па загаду камандуючага 9-й нямецкай арміі Харпе непадалёку ад пярэдняга краю абароны (каля пасёлка Азарычы, вёсак Дзерць і Падасіннік) у гіблых, балоцістых месцах, дзе раслі рэдкія дрэўцы, зямля была мокрай, не было ніякіх умоў для жыцця, былі створаны тры лагеры на шляху наступаючай Чырвонай арміі. Пад выглядам эвакуацыі насельніцтва з месцаў магчымых баёў у канцлагер з 9 па 15 сакавіка было гвалтоўна прывезена больш за 50 тысяч савецкіх грамадзян — непрацаздольных, жанчын, старых, дзяцей [5, 2]. Сярод вязняў гітлераўцы з загадзя абдуманымі мэтамі размясцілі сыпна-тыфозных хворых, каб распаўсюдзіць эпідэмію на воінаў Чырвонай Армн, якія наступалі, з мэтай спыніць яе пераможнае наступленне. Людзі знаходзіліся ў нечалавечых ўмовах: іх трымалі на абгароджанай калючым дротам у 4-5 радоў балоцістай мясцовасці ў вільгаці і холадзе, дзе не было ніякіх пабудоў. Падыходы былі замініраваны, па краях тэрыторыі пабудаваны кулямётныя вышкі. Ціснулі маразы, вязням забаранялася раскладваць вогнішчы, яны вымушаны былі піць сырую балотную ваду. За супраціўленне і пратэст — расстрэл. Зняволеных марылі голадам, раз у некалькі дзён праз агароджу кідалі кавалкі хлеба, за якія людзі вымушаны былі біцца, потым пад выглядам барацьбы “з беспарадкамі” адкрывалі агонь [1, 284-285].

З матэрыялаў надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Азарычаў: “19 марта 1944 г. нами был обследован лагерь в 3 км северо-восточнее м. Озаричи по правой стороне шоссейной дороги, идущей из Озаричей в Волосовичи. Лагерь занимает площадь около двух гектаров. Расположен в редком сосновом лесу под открытым небом. Площадь лагеря огорожена проволокой в один ряд и в пять линий по вертикали. По углам построены четыре наблюдательные вышки для охраны. Охрана была вооружена автоматами и станковыми пулемётами. Режим лагеря был невыносим. Раздетые и голодные, люди не имели права разводить костры, ходить в ближайшее болото, чтобы достать из-под мха несколько капель болотной воды. Категорически запрещалось приближаться к проволоке. За попытку приблизиться к заграждению расстреливали. На проволоке висели противопехотные мины. При малейшем прикосновении мины рвались, убивая и раня находящихся вблизи людей. Охрана лагеря избивала заключённых дубинками. В лагере был установлен режим, рассчитанный на истребление людей и голодную смерть. Раз в неделю немцы подвозили к проволоке хлеб и бросали, как собакам, в толпу изможденных людей. Маленький кусочек хлеба после систематического голодания ещё больше усиливал муки заключённых. Ежедневно в лагере умирало много людей от истощения вследствие систематического недоедания и от острых инфек­ционных заболеваний. Умерших в большинстве случаев не хоронили, они лежали среди живых, распространяя трупный запах и эпидемии. По всей видимости, немецко-фашистские захватчики собирались расстрелять всех заключённых, был вырыт огромный ров 6*3*2 м” [8, 209-213].

Усе выхады, калі пад ударамі Чырвонай Арміі гітлераўцы пакінулі лагер, былі замініраваны, і шмат людзей, якія кінуліся наўцёкі, узарвалася. Да дня вызвалення савецкіх людзей з лагера (18-19 студзеня) у жывых заста­лося 33480 чалавек, з іх 15960 дзяцей, 13072 жанчыны і 4448 старых [6, 13].

Такім чынам, з першых дзён акупацыйнага рэжыму нямецкімі ўладамі быў уведзены жорсткі новы парадак, які праяўляўся:

у эканамічнай эксплуатацыі людскіх і матэрыяльных рэсурсаў — рэгістрацыі і скліканні ўсіх працаздольных людзей на работы, адпраўцы моладзі на работы ў Германію, канфіскацыі прадуктаў і хатняй жывёлы (коней, кароў, коз) на карысць акупацыйнай улады і ўвядзенні шматлікіх падаткаў;

у палітыцы генацыду, асабліва ў дачыненні да яўрэйскага насельніцтва, і жорсткай рэгламентацыі паўсядзённага жыцця людзей;

у вярбоўцы ў паліцыю і жандармерыю людзей, лаяльных да акупацыйнага рэжыму.

Літаратура

  1. Памяць Беларусі: Рэспубліканская кніга / рэд. кал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мінск: БелЭн, 2005. — 592 с.
  2. Века, А. Застаюцца толькі ўспаміны / А. Века // Калінкавіцкія навіны. — 2008. — № 16. — С. 2.
  3. Атаманова, Р. Фашистский «новый порядок» на Калинчковичской земле / Р. Атаманова // Калінкавіцкія навіны. — 2007. — № 109. — С.
  4. Атаманова, Р. Год рождения: 1941-й. Ме’то рождения: г. Калинковичи / Р. Атаманова // Калінкавіцкія навіны. — 2004. — № 5. — С. 3.
  5. Гарист, И. Героизм и трагедия / И. Гарист // Калінкавіцкія навіны. — 2003. — № 4. — С. 2.
  6. Серегин, М. Не надо упрощать / М. Сергин // Беларусь сегодня. — 2007. — № 7. — С. 13.
  7. Века, А. На жыццё не трэба наракаць / А. Века // Калінкавіцкія навіны. — 2008. — № 16. — С. 2.
  8. Памяць: Гістарычна-дакументальная хроніка Калінкавіцкага раёна / рэд. кал.: В. Р. Феранц [і інш.]. — Мінск: Ураджай, 1999. — 798 с.
  9. Саковіч, В. Іх маладосць згарэла ў полымі вайны / В. Саковіч // Калінкавіцкія навіны. — 1999. — № 4. — С. 3.

Аўтар: М.Б. Урыцкі
Крыніца: Слово. Текст. Социум : сборник научных трудов преподавателей филологического факультета / Министерство образования Республики Беларусь, Учреждение образования «Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина» ; [редколлегия: Л. В. Исмайлова (ответственный редактор) и др.]. — Мозырь : МГПУ им. И. П. Шамякина, 2011. — С. 238—244.