Успаміны пра Халакост у Гомелі

0
1373
Пра Халакост у Гомелі нагадалі праз тэатральную пастаноўку

76 гадоў таму нацысты расстралялі амаль усе габрэйскае насельніцтва горада Гомеля, якое засталося ў акупацыі. Масавае знішчэнне габрэяў горада і наваколля пачалося такой жа марознай, як сёлета, восенню. Нягледзячы на тое, што з гэтага часу прайшло цэлае жыццё, памяць аб трагедыі дагэтуль балючая для ацалелых нашчадкаў, важная для ўсіх жыхароў горада. У гэтым годзе падставай успомніць пра падзеі Халакоста і ўшанаваць памяць жыхароў роднага горада для прадстаўнікоў габрэйскай абшчыны і гараджан Гомеля стаў спектакль Народнага габрэйскага самадзейнага тэатра «Шалом» пры ГА «Магілёўская габрэйская абшчына», якія называецца «Вы памятаеце гэтага хлопчыка?» рэжысёра Міры Джаліашвiлi.

Спектакль незвычайны тым, што заснаваны на сапраўдных успамінах «дзяцей вайны», у тым ліку, саміх «шаломаўцаў».

Тэатральная пастаноўка пра Халакост у Гомелі

Тэатральная пастаноўка пра Халакост у ГомеліГісторыі простых жыхароў беларускай вёскі, шчыра і кранальна расказаныя героямі п’есы, якія перажылі ў дзяцінстве вайну, акупацыю, смерць сяброў і блізкіх, зразумелыя і знаёмыя многім людзям старэйшага пакалення.

Тэатральная пастаноўка пра Халакост у ГомеліТэатр "Шалом" у Гомелі і гледачыА незвычайны дынамічны сюжэт і натхнёная гульня самадзейных артыстаў зрабілі вiдовiшча яркім і запамінальным.

Тэатр "Шалом" выступіў у ГомеліЖанчына плача на пастаноўцы пра Халакост у ГомеліНяма ў Гомелі габрэйскіх сем’яў, якiя не страцілі падчас вайны сваіх блізкіх. Пасля спектакля, гледачы ўспаміналі сваіх загінулых сваякоў і землякоў з такімі незвычайнымі ўжо для сучаснага жыхара беларускага горада імёнамі: Ічэ, Лейба, Двойра, Борух, Ісак, Меер, Сора і іншыя.

Гомельская еврейская община и спектакль про ХолокостАўтар фота: Аляксандр Ліцін