Казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг. з’яўляецца адной з найбольш значных падзей у гісторыі Беларусі першага перыяду новага часу. Вайна ахапіла значную тэрыторыю, падняла да барацьбы вялікую частку насельніцтва, якія прадстаўлялі розныя сацыяльныя, канфесійныя і этнічныя групы і праследавалі розныя мэты. Казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг. стала ўвасабленнем глыбокага ўнутрыпалітычнага крызісу ў грамадстве Вялікага Княства Літоўскага ў XVII ст. Менавіта гэтая вайна распачала ў беларускай гісторыі перыяд, які ва ўкраінскай гістарыяграфіі атрымаў слушную назву “Руіна”, а ў польскай гістарычнай літаратуры “Патоп”. Нягледзячы на тое, што сэнс гэтых тэрмінаў ва ўкраінскай і польскай навуковай літаратуры — не тоесны, для беларускіх зямель ВКЛ, ён фактычна аднолькавы, таму што Беларусь перажыла ў сярэдзіне XVII ст. і ўварванне вялізных замежных армій і, як наступства, сур’ёзна пацярпела ад войнаў 1648-1651 гг. і 16541667 гг. Маштабнасць падзей казацка-сялянскай вайны, яе значэнне для далейшага лёсу беларускага народа робіць даследаванне вайны і асобных яе фрагментаў дастаткова актуальным.
Пакуль кіраўніцтва Літоўска-Рускай дзяржавы знаходзілася на канвакацыйным сойме ў Варшаве, казакі імкліва набліжаліся да тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. У сярэдзіне чэрвеня паўстанне ўжо палыхала ў памежным з ВКЛ Чарнігаўскім ваяводстве, хаця сам павятовы цэнтр, дзе згуртавалася мясцовая шляхта, знаходзіўся яшчэ пад кантролем дзяржаўнай адміністрацыі. Чарнігаўская шляхта прасіла, “каб ёй далі людзей (у дапамогу — С.Ч.)”, але дапамагчы ім было ўжо не магчыма [1, с. 51]. 23 чэрвеня казакі пасля перамоў з мясцовымі мяшчанамі занялі Ноўгарад-Северскі, які знаходзіўся прыкладна ў 50 км ад мяжы Вялікага княства. “А палякі і жыды, … якія збегліся былі ў Навагародак Северскай у аблогу … За дзень перад прыходам казакаў, пакінуўшы Навагародак-Северскай, пабеглі да Старадуба і ў Літву” [2, с. 48]. Становішча чарнігаўскай шляхты набліжалася да катастрафічнага. у гэтых умовах старадубская шляхта ВКЛ, верагодна на чале з падстаростам Рафалам Уезскім, паспрабавала дапамагчы суседзям і ў 20-х чыслах чэрвеня арганізавала паход на Ноўгарад-Северскі. Па маштабах Старадубшчыны экспедыцыя аказалася маштабнай, у ёй прынялі ўдзел каля 300 чалавек, але ўлічваючы далейшае развіццё падзей, можна выказаць меркаванне, што плёну яна не дала [3, с. 217; 2, с. 52].
Знікненне кантролю дзяржаўнай улады над Чарнігаўшчынай спрыяла таму, што ў Вялікім Княстве Літоўскім з казакамі першай сутыкнулася старадубская, рэчыцкая і мазырская шляхта. У сярэдзіне чэрвеня, яшчэ да прыходу ў Старадубскі павет казацкіх загонаў, тут сталі ўтварацца атрады паўстанцаў, якія нападалі на шляхецкія маёнткі і рабавалі іх. “У літоўскай зямлі ваююць ахвотныя ўсялякія людзі, а не чаркасы (казакі — С.Ч.)” — адзначае сучаснік [3, с. 218]. Прыхільныя да казакаў сяляне аб’ядноўваліся ў невялікія групы і нападалі на шляхецкія дамы. “Халопы бунтуюць, пры гэтым у нашых краях, што ні халоп, то казак, кожнага апасацца трэба”, пісаў 3 ліпеня з-пад Мазыра У.Е. Халецкі [4, с. 78]. Апасаючыся за сваё жыццё шляхціцы вымушаны былі а бо ўцякаць у гарады, або недзе было схавацца. С. Марцінкевіч піша: “Я сам застаў я ў Стрэшыне (зараз пасёлак у Жлобінскім раёне), каб паглядзець, што будзе далей, але не начую ніколі на (сваім — С.Ч.) двары, размясціўся ў пушчы лясной і там на чую, кожны раз на новым месцы ” [4, с. 85].
Слабасць дзяржаўных пазіцый у рэгіёне тлумачылася як сімпатыяй часткі сялянс.ва да ідэй, якія дэклараваў Б. Хмяльніцкі, так і адсутнасцю дзяржаўнага войска. “Жаўнера няма”, — смуткаваў С. Марцінкевіч, “і не чуць аб ім” [449, с. 85]. Толькі 3 ліпеня, ужо пасля пераходу Гомеля пад кантроль паўстанцаў, пад Стрэшын (зараз пасёлак у Жлобінскім раёне) падыйшла харугва М. Абрамовіча ў 50 коней. Яшчэ 100 коней мелі харугвы Я. Паца і У. Е. Халецкага, які знаходзіўся ў вёсцы Насовічы (зараз у Калінкавіцкам раёне). “Што ж гэта супраць такога войска (казакаў — С.Ч.)?” — бядуе С. Марцінкевіч [4, c. 85]. Ва ўмовах спынення дзяржаўных механізмаў прымусу настроі сялян радыкалізаваліся і ў сялянска-мяшчанскім асяродку ініцыятыва пераходзіла ад памяркоўна да радыкальна настроеных лідараў. Такім чынам, яшчэ да прыходу казакаў у паўднёва-ўсходнія раёны Вялікага Княства Літоўскага, у гэтым рэгіёне ўжо было нестабільна, пачыналася сялянскае паўстанне.
У гэтых умовах шляхта сама ўмацоўвалася як магла. “У Старадубе, …, у Почапе гарады робяць і валы земляныя насыпаюць” — адзначае трубчэўскі ваявода Нікіфар Нашчокін. Напачатку чэрвеня “пані Керліна … загадала рабіць (умацоўваць — С.Ч.) горад Почап і пасля яе прыслала ў Почап каманду з пяццю гарматамі і порахам, а за камандай ідуць казакаў пешых чалавек з дзвесце” [3, с. 209-210]. Хаця шляхта з мэтай бяспекі з’ехалася ў павятовы цэнтр, відавочнай пагрозы яго падзення ў сярэдзіне 1648 г. яшчэ не існавала [3, с. 218]. Сітуацыя змянілася пасля падзення Ноўгарад-Северскага. “Пад Старадуб пайшлі тысячы з дзве” — адзначалі 25 чэрвеня інфарматары бранскага ваяводы Мяшчэрскага [3, с. 218]. Наколькі можна ўявіць з наступнага тэксту крыніцы гаворка ідзе не пра “чаркасаў”, г. зн. казакаў, а пра паказачаных сялян. Разам з тым, у гэтым паведамленні можа ісці гаворка аб палку наказнога гетмана Пятра Галавацкага, які быў накіраваны ў Чарнігаўскае ваяводства. Адтуль яго казакі паводле звестках В. Каяловіча “на тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага ўварваліся, Старадуб, Гомель і іншыя мястэчкі здраднікі занялі [5, с. 2].
Першым сур’ёзным умацаваннем на шляху казацкага галка. Галавацкага на тэрыторыі сучаснай Беларусі стаў горад Гомель Рэчыцкага павета. Гэты населены пункт з’яўляўся стратэгічна важным з двух пунктаў гледжання. Па-першае, Старадубскі павет адразаўся ад магчымай дапамогі з боку Рэчыцы. Па-другое, авалоданне Гомелем адкрывала шлях для далейшага праходжання праз Чачэрск, Рагачоў і далей у Белую Русь.
На думку Л. С. Абецэдарскага, які ў сваю чаргу спасылаецца на М. І. Кастамарава, першыя казацкія загоны з’явь;ся ў беларускім Палессі напрыканцы мая 1648 г. Аднак гэтая даціроўка выклікае пэўныя сумненні, бо пацвярджэння ёй у крыніцах выявіць не ўдалося, а с.м М. і. Кастамараў не вызначыў дакладна храналагічных рамак знаходжання менавта на тэрыторыі сучаснай Беларусі першага загона, адзначыўшы толькі, што яго ўзначаліў П. Галавацкі [6, с. 98; 7, с. 239].
У канцы мая праз сучасныя беларускія землі якраз праходзіла войска князя І. Вішнявецкага, якое адступала з Левабярэжнай Украіны. 30 мая войска прыбыла ў Брагін, дзе знаходзілася на працягу тыдня. Толькі “8 чэрвеня, выступілі … да Бабіч пад Мазыр (зараз вёска Барбароў Мазырскага раёна — С.Ч.), таму што цяжка было пераправіцца праз Прыпяць. 10 чэрвеня прышлі да Бабіч, дзе святкавалі дзень Божага Цела. … Войска некалькі дзён перапраўлялася праз Прыпяць, затым размясцілася лагерам у паўмілі ад Бабіч на шляху на Оўруч” [8, с. 422]. Наяўнасць на Брагіншчыне і Мазыршчыне ў першай палове чэрвеня, хаця і стомленага, але як паказалі пазней падзеі даволі баяздольнага войска аб’ектыўна перашкаджала разгортаванню тут паўстанцкага руху.
Але разгортванню паўстання ў ВКЛ усё ж у пэўнай меры перашкаджала абарона Чарнігава. Некаторыя гарады, сутыкнуўшыся з ўпартым супраціўленнем чарнігаўскай шляхты, не перайшлі на бок казакаў. У прыватнасці, 4 жніўня ўсё яшчэ пад кантролем урадавых сіл знаходзіўся Чарнобыль, трымаючы 10-тыднёвую аблогу. Камандзір чарнобыльскага гарнізона 4 (або 7) жніўня паведамляе: “Жыву я адзін у Чарнобылі, аточаны на ваколіцах палкамі гэтай саранчы, штодзённыя адчуваючы напады. Па шэсць соцень казацкіх пад’язджаюць штодня да брам, на людзей маіх ціснуць, але застаюся пры ўрадзе з ласкі Божай. Вельмі не да спадобы гультайству, што ўсёй авалодаўшы Севершчынай да самога Быхава, Чарнобыль, які перад вачамі стаіць, мець не могуць” [4, с. 117]. Абаронцы Чарнобыля ў пэўнай меры забяспечвалі спакой для Мазырскага павета. Нягледзячы на пагрозы казакаў, цікавымі прадстаўляюцца паводзіны чарнобыльскіх мяшчан. “Сёння (4 або 7 жніўня — С.Ч.) апоўдні атрад у 1000 коней пад’ехаў да самай брамы але ў той жа час мяшчанская варта зачыніла браму. Заклікалі мяшчан просячы аб выданні жыдоў з іх скарбамі і пораху. Адказалі мяшчане, што зышлі жыды з горада, на лютую смерць не жадаючы выдаваць (яўрэяў — С.Ч.). А пораху толькі на свае патрэбы маем” [4, c.117].
Для ўмацавання ва ўсходнім Палессі важнай задачай для казацкіх загонаў было авалоданне павятовымі цэнтрамі такімі, як Мазыр і Рэчыца. Першыя падраздзяленні сталі з’яўляцца ва ўсходнім Палессі на пачатку ліпеня. 2 ліпеня да Стрэшына (зараз пасёлак Жлобінскага раёна), верагодна для абароны перапраў праз Дняпро каля вёскі Смычок (зараз вёска Буда-Кашалёўскага раёна) і Бярэзіну каля мястэчка Горваль (зараз вёска Рэчыцкага раёна) падышла татарская харугва М. Абрамовіча, колькасцю 50 коней [4 49b, c. 85]. У другой палове ліпеня да Рэчыцы падышло некалькі харугваў мазырска.й шляхты на чале з У. Валовічам [9, s. 114].
У раён Мазыра ў першыя дні ліпеня прыбылі 2 харугвы агульнай колькасцю ў 100 коней Я. Паца і У.Е. Халецкага [4, с.85]. На абарону Мазырскага павета ўзброіў тры харугвы У. Валовіч, аднак яны яшчэ знаходзіліся ў Навагрудскім ваяводстве [9, s. 114]. Аршанская шляхта сабралася пад кіраўніцтвам князя Рыгора Друцкага-Горскага [10, с. 98; 5, с. 6].
У другой палове ліпеня шляхецкія харугвы сталі збірацца па лініі Мазыр — Рэчыца — Стрэшын — Рагачоў — Быхаў, каб “каля Барысфена, Бярэзіны і Прыпяці вароты блакіраваўшы” былі [5, с. 6]. Такім чынам, будавалася заслона для набліжэння паўстання да ўнутраных раёнаў Вялікага княства.
Але гэтыя меры далі толькі кароткачасовы эфект Па-першае, дзеянні шляхецкіх атрадаў былі нескаардынаваныя, паміж іх Ураўніцтвам часта ўзнікалі спрэчкі. Напрыклад, У. Валовіч, адступаючы пад націскам казакаў, замест таго, каб аб’яднаць свае сілы з Г. Мірскім “не жадаючы быць пад камандаваннем апошняга, адступіў да Бабруйска” [4, с. 604-605]. Па-другое, шляхецкіх сіл аб’ектыўна не хапала для абароны велізарнай тэрыторыі, асабліва пасля падыходу да межаў ВКЛ новых казацкіх атрадаў. Гэта яскрава праявілася ў жніўні — кастрычніку 1648 г.
Спіс выкарыстанай літаратуры
- Jakuba Michałowskiego, wojskiego lubelskiego, a później kasztelana bieckiego, Księga pamiętnicza. — Kraków: w drukarni C.K. Uniwersytetu, 1864. — 838 s.
- Воссоединение Украины с Россией: док-ты и матер.: в 3-х т. — М.: Изд-во Акад.наук СССР, 1953. – Т. 2. — 559 с.
- Акты, относящиеся к истории Южной и Западной России, собранные и изданные Археограф ическок комиссией (АЮЗР). — СПб.: тип. П.А. Кулиша, 1861. — Т. 3. — 604, 134, 22 с.
- Джерела з історіі Нацюнально-визвольно! вшни украі’нського народу. — Кні’в: б.в., 2012. — Т. 1. — С. 6/0 с.
- Kojałowicz, W.W. De Rebus Anno 1648 et 1649 contra Zaporovios Cosacos Gestis / W.W. Kojałowicz. – Vilnae: Druk. Akademicka, 1651. — 110 s.
- Абецедарский, Л.С. Белоруссия и Россия. Очерки русско-белорусских связей второй половины XVI-XVlI в. / Л.С. Абецедарский; под ред. З.Ю. Копысского. — Минск: “Вышэйш. школа”, 1978. – 256 с.
- Костомаров, Н.И. Материалы и исследования. Богдан Хмельницкий / Н.И. Костомаров. — М.: “Чарли”, 1994. — 768 с.
- Дневник Богуслава Машкевича. 1643-1649 // Мемуары, относящиеся к истории Южной Руси: вып. II. (первая половина XVII ст.); под ред. В. Антоновича. — Киев: Тип. Г.Т. Корчак-Новицкого, 1896. — С. 406-438.
- Kotłubaj, E. Życie Janusza Radziwiłła/ E. Kotłubaj. — Wilno-Witebsk, 1859. — 460 s.
- Шевалье, П. Історія вшни козаків проти Польщг З розвідкою про і’хне походженя, краіну, звнчаі’, спосіб правліня та релігію і другою розвідкою про перекопськіх татар / П. Шевалье / пер. з франц. вид. 1663 р. — Кшв: Вид-во Акад. наук УРСР, 1966. — 199 с.
Автор: С.А. Чаропка
Источник: Мозырщина: люди, события, время: материалы Междунар. науч.-практ. конф., Мозырь, 18-19 мая 2018 г. / МГПУ им. И. П. Шамякина ; ред. к ол.: Л. В. Гавриловец (отв. ред.) [и др.]. — Мозырь, 2018 — С. 101-104.