Шаноўныя паны й паненкі!
9 кастрычніка (субота) ГМКГА “Талака” сумесна з Рэспубліканскай арганізацыі Студэнцкае Этнаграфічнае Таварыства (СЭТ) прапануе вам вечарыну ў стылі этна – “Вячоркі”.
Складацца яна будзе з дзвух частак.
Афіцыйная частка: пачатак а 16.00 ува 1 корпусе ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, аўдыторыя № 3-8. Уключае прэзентацыю этнаграфічнай дзейнасці СЭТ.
Неафіцыйная частка: пачатак а 18.00 у інтэрнаце № 1 (вул. Савецкая 83 А) насупраць першага корпусу універсітэта, танцзаля.
Ўключае народныя танцы й гульні пад жывую музыку, лірычныя й жаўнерскія песні, а таксама дэгустацыю беларускай традыцыйнай кухні.
Уваход вольны пры наяўнасці нацыянальнага строю, альбо элементаў традыцыйнай вопраткі і 4000 б.р. у якасці ахвяравання дудару за ягоную нялёгкую працу.
Чакаем вас і вашых сяброў!
Кантактныя тэлефоны:
+375298566876 – Іра
+375293074981 – Марыся