Усе на “Авось”!

0
958
Болотникова, Гомель, Балотнікава, выстава

24 кастрычніка а 17.00 ва ўніверсітэце імя Ф. Скарыны адбудзецца адкрыццё арт-выставы Дашы Балотнікавай “Авось”.

Просім!

Даша навучаецца на факультэце замежных моваў ва ўніверсітэце імя Скарыны, дакладней канцэнтруецца на нямецкай мове, нямецкай культуры і літаратуры. Таму можа быць у яе так шмат малюнкаў-ілюстрацый да самых розных твораў.

Даша: “Выстава называецца “Авось”, і гэта тое, што мне хацелася б данесці да ўсіх – нават калі няма ўжо надзеі і не верыш, што ўсё будзе добра, трэба ісці – на авось.

Для чаго я гэта раблю… Проста пасля таго, як я пачала маляваць, я ўжо не магу гэтага не рабіць))) Гэта стала маім выратаваннем, маім шляхам зразумець сябе, маім шляхам супакоіць сябе, ўзгадаць нешта, перажыць…”