
На інтэрнэт-аўкцыёне eBay з’явіліся здымкі горада над Сожам стогадовай даўніны. Хутчэй за ўсё яны былі зроблены нямецкімі жаўнерамі падчас акупацыі горада ў 1918 годзе.
Краязнаўчы сайт Гомеля і Гомельшчыны ўжо публікаваў маляўнічыя мемуары нямецкіх жаўнераў з тых часоў.
Адметна, што на некаторых з гэтых здымкаў адлюстраваныя адметнасці і асаблівасці нашага горада, якія знайшлі сваё месца ў тых успамінах і замалёўках. Сярод іх — царква ў Навабеліцы, кірмаш на Базарнай плошчы і легендарны гомельскі “амнібус”!









Аўтар: Яўген Меркіс