Унікальны фатаздымак старой гомельскай сінагогі

0
210
Гомельская сінагога фота

На інтэрнэт-аўкцыёне з’явіўся фатаздымак гомельскай сінагогі, якая была збудаваная ў першачай чвэрці ХІХ ст.

На дадзены момант невядома, калі было зроблена фота. Магчыма яго зрабілі за часамі нямецкай акупацыі Гомеля 1918 г. у Першую сусветную вайну.

Фатаздымак утрымлівае сцэну звычайнага гарадскога гандлю, які праходзіў непадалёк ад сінагогі (ў раёне будынкаў, што стаялі на месцы Вечнага агню сёння).

Пасля Кастрычніцкага пераварота будынак сінагогі забралі ў юдэяў. Паколькі ён моцна пацярпеў у ІІ СВ па вайне яго не аднавілі.