Удзел інтэлігенцыі Гомельшчыны ў грамадска-палітычным жыцці ў другой палове 1920-х гадоў

0
166
Інтэлігенцыя и очки на столе и газета

Палітыка нацыянальна-культурнага адраджэння была вызначана бальшавіцкай партыяй на X з’ездзе, у рэзалюцыі якога адзначалася: «Гаспадарчыя ўстановы, установы ўлады ствараць з мясцовых людзей, якія ведаюць побыт і псіхалогію мясцовага пасельніцтва… развіваць у сябе друк, школу, тэатр, клубную справу і ў цэлым культурна-асветніцкія установы на роднай мове». Сталін на гэтым жа з’ездзе растлумачыў, што «…існуе беларуская нацыянальнасць, у якой ёсць свая мова, іншая, чым руская, дзеля чаго ўзняць культуру беларускага народа можна толькі на яго роднай мове». У бы­лых ускраінах пачаўся нацыянальны ўздым. Партыйныя і савецкія органы Беларусі прынялі адпаведныя рашэнні па пытаннях нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва.

Вызначальнай рысай усяго грамадскага развіцця БССР і Гомельшчыны, асабліва ў другой палове 20-х гадоў, стала беларусізацыя. Яна якасна змяніла як палітычную, так і маральна-псіхалагічную атмасферу ў грамадстве. У Гомельскай акрузе, створанай пасля далучэння да ВССР, беларусізацыя ажыццяўлялася ў 1927—1929 гадах. Партыйныя, прафсаюзныя, камсамольскія актывісты, настаўнікі, творчая іптэлігенцыя, студэнты актыўна ўдзельнічалі ў гэтай рабоце.

Правядзенне беларусізацыі на Гомельшчыне было магчымым пры ўліку шэрагу асаблівасцей. Гэта звязана з нацыянальным складам насельніцтва, з той палітыкай, якая праводзілася тут да ўз’яднання з БССР. Хаця беларусы ў асноўным жылі ў вёсцы, але не мелі сваіх сельскіх Саветаў. У 1926 годзе з 247 сельсаветаў 240 было рускіх, 5 — польскіх, 2 — яўрэйскіх. З’ява, на першы погляд, даволі дзіўная, але яна тлумачыцца тым, што Гомельшчына доўгі час знаходзілася ў складзе РСФСР, а яе карэннае насельніцтва лічылася рускім. Трэба было весці вялікую тлумачальную работу аб неабходнасці далучэння Гомельшчыны да Беларусі, каб пераламіць той адмоўны настрой, які стварыўся вакол гэтага.

Дакументы сведчаць паступнае: «Перш за ўсё неабходна адзначыць вялікую растлумачальную работу аб значэнні далучэння Гомельшчыны да Беларусі, асновах нацпалітыкі навогул, беларусізацыі ў прыватнасці, па азнаямленні з гісторыяй, гаспадарча-культурнай і палітычнай работай БССР і г. д., правядзенні ў партыйнай, камсамольскай арганізацыях, а таксама сярод шырокіх рабочых, сялянскіх мас, як шляхам пастаноўкі дакладаў на агульных сходах, капферэнцыях і г. д., так і праз друк, тэатр, кіно і радыё. У выніку дасягнута ўсваенне задач беларусізацыі…».

Вельмі шмат намаганняў прыйшлося прыкласці, перш чым моцна русіфікаванае і інертнае насельніцтва Гомельшчыны разабралася ў той палітыцы, якая да іх даводзілася ў рамках беларусізацыі, і паверыла ў неабходнасць ажыццяўлення нацыянальна-культурных пераўтварэнняў.

Партыя і беларускі ўрад вялікую ролю адводзілі настаўнікам у вырашэнні задач так званай культурная рэвалюцыі. Не засталіся яны ў баку і пры правядзенні мерапрыемстваў па беларусізацыі грамадскага і палітычнага жыцця. Сярод прадстаўнікоў разумовай працы іх было больш, ды і па грамадска-палітычнай актыўнасці яны былі вышэй. Але і тут было не ўсё так проста.

Асабіста беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі было яшчэ мала, але беларусы, відавочна, займацца нацыянальна-дзяржаўным адраджэннем не маглі і наваг не думалі. Адна справа — удзел інтэлігенцыі ў грамадскіх арганізацыях і таварыствах, юбілейных мерапрыемствах, днях «чырвонага календара» і інш.; другая — увасабляць у жыццё нацыянальнае адраджэнне свайго народа. Апошняе ажыццяўлялася з вялікай цяжкасцю і значнымі перашкодамі. Вельмі цяжкім быў яшчэ груз мінулага сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту.

У ходзе вырашэння практычных задач беларусізацыі высветлілася, што настаўнікаў, якія добра валодалі б беларускай мовай, было мала. Да іх адносіліся нават і тыя, хто паходзіў з кароннага насельніцтва. Справа ў тым, што ў свой час яны атрымалі прафесійную адукацыю ў руска- ці польскамоўных навучальных установах. Каб стварыць сістэму народнай адукацыі на нацыянальнай глебе, больш паловы настаўнікаў павінны былі вучыць беларускую мову. Такая работа была праведзена летам 1927 года. Падрыхтоўку на беларускіх настаўніцкіх курсах прайшлі ў Гомелі 79 слухачоў, у Рэчыцы — 60, Мінску і Магілёве — 31, а на 3-тыднёвых курсах — 30 настаўнікаў чыгуначных школ. Гэта работа працягвалася і ў 1928 годзе.

Удумлівы аналіз грамадска-палітычнай сітуацыі на тэрыторыі Гомельшчыны дазволіў мясцоваму кіраўніцтву прыняць адзіна правільнае рашэнне: беларусізацыю праводзіць роўналежна ва ўсіх катэгорыях навучальных устаноў да 1930/31 навучальнага года. За кароткі тэрмін меркавалася (ды і «зверху» былі «рэкамендацыі») яе правесці ў партыйных, дзяржаўных установах, у грамадскіх арганізацыях.

Але ажыццявіць задуманае не ўдалося. На Гомельшчыне, як і ў рэспубліцы, беларусізацыя мела такі ж фінал. Розніца толькі ў тым, што, калі беларусізацыя на Гомельшчыне ў 1927 г. пачала набіраць тэмны, то ў рэспубліцы пачынаюць гучаць першыя афіцыйныя абвінавачанні ў нацыянал-дэмакратызме (X З’езд КП(б)Б).

Свае «нацдэмы» былі знойдзены і на Гомельшчыне. Так, у Гомелі як адзін з расаднікаў нацыянал-дэмакратычных ідэй быў выяўлены Белпедтэхнікум. Дырэктар і шэраг выкладчыкаў былі звольнены з работы ў пачатку 1930-га года. Гэта палітыка вызначыла не толькі лёс краіны, але і лёс, у большасці выпадкаў вельмі жорстка, яе актыўных праваднікоў, асабліва інтэлігенцыі.

Аўтар: М.I. Старавойтаў
Крыніца: Краеведение – основа духовного и нравственного возрождения общества: научно-практ. конф. (Гомель, 10-11 декабря 1997 г .). – Гомель, 1997. Ст. 87-89.