Ударым па медзівалю! Гурт “Стары Ольса” выступіць у Гомелі 26 лістапада

0
1804
Гурт

Пасля мегапаспяховага турнэ па ЗША вядомы беларускі гурт “Стары Ольса” прадставіць сваю абноўленую праграму ў горадзе над Сожам.

Гурту Стары Ольса 17 год, які доўга і аддана служыць гістарычнай музыцы, робіць шмат доследаў, пошукаў і вывучэння традыцый. 10 паўнавартасных альбомаў. І вось раптам прапанова аднаго з тэлешоў выканаць баладу “One” Metallica. Потым 2 мільёны праглядаў у YouTube. Новыя прапановы і новыя шоў. Лісты з усяго свету з просьбамі выканаць на старых інструментах іншыя легенды рока. Выбар твораў праз галасаванне ў інтэрнэце. Кантракт з амерыканскай студыяй і выхад альбома “Medieval Classic Rock” з прэзентацыяй у Сан-Францыска…

Удзельнікі “Старога Ольсы” не ўспрымаюць гэтыя падзеі як адыход ад традыцыі, як здраду сярэднявеччу. Паспяхова скончаны вялізны тур па ЗША з выступамі на знакамітых рэнесансных фестывалях ды йдзе праца над новым песеным альбомам. 

Тым не менш, альбом “Medieval Classic Rock” знакавы. Гэта новае жыццё старых мелодый, пераствораных на незвычайных інструментах, што няўмольна прыводзіць да ўзнікнення новых эмоцый і новай “старой” энергетыкі.

medieval classic rock stary olsa cdПрэзентацыя альбома “Medieval Classic Rock” пройдзе ў Гомелі 26 лістапада ў ГЦК.

Падзея Ўкантакце.

Квіткі:
– без нацэнкі ў касах ГЦК (Ірынінская, 16)
– анлайн: www.kvitki.by/ru/event/37493

Кошт: 10-15 р.
Даведкі: 8(0232) 75-07-02, +375 296 720 352