Удары партызан Беларусі і Украіны па нямецка-паліцэйскіх гарнізонах на тэрыторыі Беларуската Палесся (лістапад 1942-1943 гадоў)

0
218
Удары партызан Беларусі і Украіны па нямецка-паліцэйскіх гарнізонах на тэрыторыі Беларуската Палесся (лістапад 1942-1943 гадоў)

Падчас нарады ў Маскве ў канцы жніўня – пачатку верасня 1942 г. з удзелам вялікай групы камандзіраў партызанскіх атрадаў і брыгад, камісараў і работнікаў партыйнага падполля, савецкім кіраўніцгвам было прынята рашэнне аб выхадзе ўкраінскіх партызанскіх фарміраванняў С. А. Каўпака і А. Μ. Сабурава рэйдамі на тэрыторыю Правабярэжнай Украіны. У новым раёне злучэнні павінны былі разгарнуць дыверсіі на камунікацыях праціўніка, пашыраць партызанскі рух і падпольную барацьбу. Перад выхадам у рэйды ўкраінскія партызаны ў месцах сваёй дыслакацыі на тэрыторыі Браншчыны атрымалі самалётамі з савецкага тылу аўтаматычную зброю, вялікі запас узрыўчаткі, гарматы, мінамёты, медыкаменты, радыёстанцыі, абмундзіраванне [1, с. 130; 2, с. 128-129].

З самага пачатку знаходжання ўкраінскіх злучэнняў на поўдні Беларусі стала разгортвацца баявое ўзаемадзеянне з мясцовымі партызанамі. Дзякуючы гэтаму рэйдавыя фарміраванні змаглі замацавацца ў новым баявым раёне і паспяхова выконваць пастаўленыя перад імі заданы. Першая сумесная аперацыя адбылася ў ноч на 7 лістапада 1942 г., калі была захоплена пераправа ў раёне Лоева, вызвалены пасёлак і разгромлены гарнізон, які налічваў 200 салдат і афіцэраў. Партызаны вызвалілі з мясцовай турмы 25 смертнікаў, раздалі насельніцтву з захопленых складоў хлеб, соль і іншыя прадукты, а таксама жывёлу, знішчылі тыпаграфію, лесазавод, электрастанцыю, млын, вузел сувязі. Унушальнымі былі захопленыя трафеі: 15 кулямётаў, 57 вінтовак і аўтаматаў, 13 пісталетаў, 21 500 патронаў [1, с. 144—148; 2, с. 140; 3,с. 305-306; 4, с. 198].

Дзясяткі жыхароў Лоева папоўнілі падраздзяленні рэйдавых злучэнняў і надалей у іх складзе ўдзельнічалі ў баявых аперацыях супраць тылавых аб’ектаў акупантаў. Злучэнні С. А. Каўпака, А. Μ. Сабурава пасля выхаду з Лоева і пры перамяшчэнні ў паўднёва-заходнім напрамку разграмілі некалькі невялікіх апорных пунктаў гітлераўцаў. У далейшым аперацыі супраць акупацыйных гарнізонаў сталі асноўным відам баявой дзейнасці ўкраінскіх рэйдавых злучэнняў на тэрыторыі Беларускага Палесся. Практычна ва ўсіх нападах на тылавыя аб’екты ворага ўдзельнічалі атрады беларускіх партызан, а ў некаторых аперацыях і падпольныя структуры [2, с. 141; 5, с. 632; 6, с. 135-136; 7, с. 54].

Пасля фарсіравання Дняпра ў штабе С. А. Каўпака ў вёсцы Міхалёўка Лоеўскага раёна 10 лістапада 1942 г. адбылася сустрэча з удзелам сакратароў Гомельскага падпольнага гаркама КП(б)Б Е. I. Барыкіна і С. Ф. Антонава, сакратара Гомельскага падпольнага абкама ЛКСМБ А. Д. Рудака, камандзіра атрада «Бальшавік» І. С. Федасеенкі. Беларускія партызаны азнаёміліся з апошняй інфармацыяй аб сітуацыі на савецка-германскім фронце, атрымалі магчымасць устанавіць сувязь з ЦК КП(б)Б і БШПР. Мясцовым атрадам у якасці дапамогі была перададзена зброя і боепрыпасы, радыёстанцыя [2, с. 141; 5, с. 632; 6, с. 135-136].

Па выніках наступнай нарады ў штабе С. А. Каўпака ў пасёлку Лясное 13 лістапада 1943 г., на якую прыбылі камандзіры беларускіх атрадаў А. Μ. Бяленчык, Μ. Ф. Турчынскі, В. П. Палавінка, Г С. Федасеенка, была абмеркавана падрыхтоўка сумеснага ўдара па чыгуначнай станцыі Дземяхі Рэчыцкага раёна на лінії Гомель – Калінкавічы. Аперацыя з удзелам роты Рэчыцкага атрада (камандзір Μ. Ф. Турчьшскі) і аднаго з батальёнаў злучэння С. А. Каўпака адбылася ў ноч на 16 лістапада 1942 г. Партызаны захапілі чыгуначную станцыю Дземяхі, узарвалі завод, вывелі з эксплуатацыі сувязь і станцыйнае абсталяванне [7, с. 53; 6, с. 237].

Падчас прывалу злучэння А. Μ. Сабурава ў вёсцы Амелькаўшчына Хойніцкага раёна адбылася сустрэча камандавання ўкраінскіх і гомельскіх атрадаў з мэтай абмену разведінфармацыяй і абмеркавання планаў сумесных баявых аперацый. Для падвышэння баяздольнасці беларускіх падраздзяленняў ім была аказана дапамога аўтаматамі, мінамётамі і патронамі. На сустрэчы было прынята рашэнне аб нападзе на буйны акупацыйны гарнізон у райцэнтры Хойнікі, які налічваў да 350 акупантаў. У баявым нападзе разам з дзвюма ротамі злучэння А. Μ. Сабурава прымалі ўдзел атрады Лоеўскі «За Радзіму» (камандзір Р. І. Сінякоў) і Гомельскі «Бальшавік» (камандзір І. С. Федасеенка). Аперацыя началася ў ноч з 14 на 15 лістапада 1942 г. і працягвалася амаль 14 гадзін. Партызаны ўзарвалі вадакачку, два чыгуначныя маеты, знішчылі ўсе стрэлачныя пераводы, ачысцілі і падпалілі пакгаўзы. Падчас нападу было ліквідавана 218 акупантаў і 20 узята ў палон. Адначасова 15 лістапада 1942 г. партызаны занялі Юравічы, а затым і станцыю Аўраменская, дзе спалілі ўсю чыгуначную гаспадарку і склады [1, с. 147; 5, с. 632; 6, с. 135-136].

Сумесны разгром гарнізонаў у Хойніках і на станцыі Дземяхі садзейнічаў уздыму баявога духу беларускіх партызан, якія на той час яшчэ не мелі дастатковых сіл для правядзення такіх аперацый. Акрамя таго ў апорных пунктах акупанты мелі склады з харчамі і іх захоп дазволіў істотна папоўніць свае запасы прадуктамі мясцовым падраздзяленням і ўкраінскім злучэнням, якія рыхтаваліся да выхаду на камунікацыі праціўніка ў Кіеўскай, Жытомірскай і Ровенскай абласцях.

Узаемадзеянне беларускіх і ўкраінскіх рэйдавых злучэнняў мела свае асаблівасці. Так, атрады Лоеўскі «За Радзіму», Гомельскі «Бальшавік, Рэчыцкі імя К.Я. Варашылава прымалі ўдзел толькі ў адзінкавых аперацыях супраць акупацыйных гарнізонаў, але надалей яны пераходзілі ў свае раёны адказнасці і дзейнічалі самастойна. Некаторыя беларускія падраздзяленні разам з украінскімі партызанскімі злучэннямі рэйдзіравалі працяглы час. Напрыклад, Ельскі атрад (камандзір А. С. Мішчанка) з 23 лістапада 1942 г. і да лютага 1943 г. дзейнічаў разам ca злучэнням С. А. Каўпака. Ужо першая аперацыя ўкраінскіх партызан і Ельскага атрада прыпала на разгром буйнога гарнізона ў райцэнтры Лельчыцы. Тут размяшчаліся гебіткамісарыят і да двух батальёнаў асабовага складу. Падчас бою з 25 на 26 лістапада 1942 г. партызаны вызвалілі з турмы больш за 100 савецкіх грамадзян, знішчылі сотні акупантаў, дзве бронемашыны, электрастанцыю, тры нямецкія прадпрыемствы, два маеты праз раку Убарць. У выніку раз­грому гарнізона ў Лельчыцах быў створаны зручны плацдарм, з якога ў пачатку снежня 1942 г. злучэнне С. А. Каўпака зрабіла налёт на чыгуначны вузел Сарны [9, л. 6; 10, л. 1 Оаб—11; 11, л. 50аб].

У складзе злучэння А. Μ. Сабурава працяглы час дзейнічалі ат­рады Лельчьщкі (камандзір І. А. Колас) і група партызан Хойніцкага раёна (камандзір Н. А. Бельскі). У другой палове лістапада 1942 г. яны разам фарсіравалі Прьшяць і авалодалі райцэнтрам Нароўля, дзе знішчылі 38 салдат і афіцэраў, усе ваенна-гаспадарчыя аб’екты, і вышлі на поўнач Жытомірскай вобласці ў раён вёскі Селязоўка Славечненскага раёна. Падчас рэйдзіравання на поўначы Украіны партызаны за кароткі тэрмін правялі паспяховыя аперацыі на немецкіх камунікацыях, занялі пяць населеных пунктаў, у тым ліку раённы цэнтр Славечна Жытомірскай вобласці, гарнізон якога налічваў 200 акупантаў [1, с. 223-228].

У выніку першага пранікнення на тэрыторыю Правабярэжнай Украіны злучэнням С. А. Каўпака і А. Μ. Сабурава, нягледзячы на шэраг паспяхова праведзеных аперацый, не ўдалося вялікімі сіламі замацавацца ў новым рэгіёне з прычыны разгортвання акупантамі карнай экспедыцыі. Падраздзяленні С. А. Каўпака і Ельскі атрад пасля выхаду з тэрыторыі Украіны прарваліся праз акупацыйныя гарнізоны Букча і Тонеж, фарсіравалі Прыпяць і ў пачатку студзеня 1943 г. размясціліся каля возера Чырвонае ў Жыткавіцкім раёне. На працягу амаль месяца злучэнне рыхтавалася да новага рэйду. 3 удзелам беларускіх партызан і мясцовага насельніцгва на лёдзе возера быў абсталяваны аэрадром для прыёму грузаў з Вялікай зямлі [7, с. 57; 9, л. 5аб; 10, л. 10аб-11, 21, 35; 12, с. 352].

Злучэнне А. Μ. Сабурава пад націскам карнікаў да сярэдзіны студзеня 1943 г. прайшло па балотах каля 40 кіламетраў і выйшла да Марлінскіх хутароў Давыд-Гарадоцкага раёна. У новым раёне ўкраінскія і мясцовыя партызаны ў ноч на 18 сіудзеня 1943 г. напалі на гарнізон у Століне, дзе была рэзідэнцыя гебіткамісарыята. У выніку бою народныя мсціўцы забілі, паранілі і ўзялі ў палон звыш 100 акупантаў, падпалілі спіртзавод, узарвалі склад з боепрыпасамі, знішчылі 20 аўтамашын, захапілі шмат трафеяў. У гэтым налёце таксама прымалі ўдзел столінскія падполынчыкі. Пасля баявых дзеянняў у Столінскім раёне атрады злучэння А. Μ. Сабурава асноўным напрамкам баявой дзейнасці выбралі гарнізоны ў Ровенскай вобласці. Злучэнне С.А. Каўпака ў пачатку лютага 1943 г. скрьггна пакінула месца дыслакацыі каля возера Чырвонае і выйшла ў рэйд на тэрьггорыю Ровенскай, Жьггомірскай і Кіеўскай абласцей Украіны [1, с. 229-236,238-239; 5, с. 633; 7, с. 55; 12,354].

Новы этап барацьбы беларускіх і ўкраінскіх партызан супраць акупацыйных гарнізонаў на поўдні Беларусі разгарнуўся ў пачатку вясны 1943 г., што было звязана з наступнымі падзеямі. Па-першае, у паўднёвыя раёны Беларусі вярнуліся з рэйдаў злучэнні С. А. Каўпака і А. Μ. Сабурава. Па-другое, на вялікай тэрыторыі Палесся сумеснымі намаганнямі беларускіх і ўкраінскіх партызан быў утвораны партызанскі край у чатырохвугольніку Алеўск – Оўруч – Мазыр – Тураў. Па-трэцяе, беларуская частка краю стала базай для больш чым 10 украінскіх рэйдавых фарміраванняў, якія ў красавіку 1943 г. сталі прыбываць для выканання заданняў Цэнтра на тэрыторыі Правабярэжнай Украіны і разам з мясцовымі атрадамі разгарнулі ўдары па гарнізонах. Па-чацвёртае, у Лельчыцкім раёне каля Дубніцкіх хутароў з сакавіка 1943 г. стаў функцыянаваць партызанскі аэрадром, пабудаваны беларускімі і ўкраінскімі партызанамі з шырокім удзелам мясцовых жыхароў. Перакінутыя на аэрадром з савецкага тылу зброя, боепрыпасы, узрыўчатка садзейнічалі падвышэнню баяздольнасці атрадаў і дазвалялі рыхтаваць і праводіць буйныя баявыя аперацыі [10, л. 28; 13, л. 103; 14, л. 72].

У красавіку – маі 1943 г. былі праведены сумесныя напады больш як на 10 гарнізонаў праціўніка ў Палескай вобласці. Самай маштабнай сумеснай аперацыяй вясны 1943 г. быў напад на гарнізон у Брагіне, які налічваў да 500 акупантаў. Ініцыятарамі аперацыі высіупіла камандаванне беларускага атрада імя Р. I. Катоўскага (камандзір А. Е. Міхневіч). У райцэнтры знаходзіліся ўстановы гебіткамісарыята, розныя службы паліцыі бяспекі і СД, а таксама шэраг акупацыйных арганізацый, пераведзеных з Гомеля. У ноч на 11 красавка 1943 г. партызаны агульнай колькасцю да 600 чалавек са злучэнняў С. А. Каўпака, Я. І. Мельніка, А. Ф. Фёдарава, атрада імя Р. I. Катоўскага нанеслі ўдар па гарнізону пры падтрымцы некалькіх мінамёгаў розных калібраў, а таксама шасці гармат для знішчэння дзотаў. Аб маштабнасці аперацыі сведчыць той факт, што гітлераўскае камандаванне для ратавання гарнізона спрабавала нанесці па партызанах авіяцыйны ўдар, які не прывёў да поспеху. Гітлераўцы страцілі толькі забітымі некалькі сотняў салдат і афіцэраў. Былі разбіты 25 дзотаў і 3 доты з кулямётамі. Партызаны захапілі шмат зброї і боепрыпасаў, а таксама вялікія запасы прадуктаў. Аб’ектамі сумесных удараў беларускіх і ўкраінскіх партызан вясной 1943 г. станавіліся таксама гарнізоны ў Юравічах, Пірках, Скрыгалаве і інш. [4, с. 318; 7, с. 65-67; 11, л. 52-52a6,59, 88; 12, с. 356; 13, л. 32-34; 15, л. 90; 16, л. 29].

Канцэнтрацыя значных партызанскіх сіл у Цэнтральным Палессі, іх баявая актыўнасць на камунікацыях і супраць гарнізонаў гітлераўцаў сур’ёзным чынам падрывалі пастаўкі рэсурсаў на фронт для нямецкіх часцей і істотна звужалі ўплыў захопніцкага рэжыму на акупаванай тэрыторыі. У сярэдзіне чэрвеня 1943 г. гітлераўскае камандаванне сабрала ў Мазыры, Оўручы, Ельску, Петрыкаве, Алеўску і іншых населеных пунктах буйныя сілы карнікаў, каб акружыць партызанскі край, знішчыць партызан і разбурыць аэрадром. Пад націскам больш як 30-тысячнай групіроўкі акупантаў украінскія злучэнні А. Μ. Сабурава і С. Ф. Малікава, а таксама мясцовыя атрады, якія заставаліся на беларускай частцы краю, былі вымушаны адысці з цяжкімі баямі ў напрамку пінскіх балот і іншых цяжкадаступных для ворага месцаў [1, с. 290; 7, с. 66-67; 12, с. 357; 17, л. 8].

У новым раёне дыслакацыі ў Пінскай вобласці злучэнне А. Μ. Сабурава ўстанавіла цесныя кантакты з беларускімі партызанамі і правяло разам з імі некалькі паспяховых аперацый. У ліпені 1943 г. па прапанове камандзіра атрада «Савецкая Беларусь» Π. П. Тамілава быў разгромлены гарнізон у Давыд-Гарадку. У нападзе на акупацыйны аб’ект таксама ўдзельнічаў украінскі батальён на чале з Л. Я. Івановым і група мазырскіх партызан. Ліквідацыя гарнізона адкрывала атрадам доступ да чыгункі Сарны – Лунінец – Калінкавічы [1, с. 290; 7, с. 66-67; 12, с. 357].

У жніўні 1943 г. злучэнне А. Μ. Сабурава вярнулася ў Лельчыцкі раён, адкуль яго батальёны адправіліся ў баявыя рэйды на суседнія тэрыторыі, дзе ўзаемадзейнічалі з мясцовымі атрадамі. Сумесна з Мазырскім атрадам, які выдзеліў для аперацыі 220 байцоў, 27 жніўня 1943 г. быў разгромлены гарнізон у Шчакатова. У выніку бою партызаны забілі да 100 салдат і афіцэраў, захапілі зброю і боепрыпасы, 120 коней, шмат прадуктаў. Праз некалькі дзён беларускі атрад імя С. Μ. Кірава і ўкраінскія падраздзяленні Μ. А. Рудзіча, Я. І. Міркоўскага, Г. Ф. Пакроўскага разбілі гітлераўцаў у райцэнтры Нароўля. Аперацыяй па разгроме буйнога гарнізона, які кантраляваў тэрыторыю паміж Прыпяццю і чыгункай Мазар – Оўруч, кіраваў камандзір беларускага атрада В. П. Яромаў. Захопленыя трафеі – харчы і ваенная маёмасць былі вывезены на 70 падводах [1, с. 290; 7, с. 66-67; 12, с. 357; 14, л. 12,24—25; 17, л. 17-20].

На тэрыторыі беларускай часткі партызанскага краю пэўны час базіраваліся атрады Ровенскага злучэння (камандзір В. А. Бегма). 23 кастрычніка 1943 г. беларускія атрады Лельчыцкай і 50-й Жыткавіцкай брыгад, Тураўскі «За Радзіму» пры дапамозе ўкраінскага артылерыйскага падраздзялення, які меў на ўзбраенні гарматы, разграмілі гарнізон у Тураве [7, с. 66-67; 12, с. с. 357].

Восенню 1943 г. войскі 1-га Украінскага фронту ў выніку паспяховых баёў падышлі з паўночных раёнаў Жытомірскай вобласці да партызанскага краю. У сувязі з гэтым беларускія і ўкраінскія партызаны сталі праводзіць баявыя дзеянні з мэтай аказання ўсебаковай дапамогі савецкім войскам. У некаторых выпадках аперацыі праводзіліся сумесна з франтавымі часцямі. Напрыклад, 27-28 лістапада 1943 г. 37-я Ельская брыгада разам з партызанамі злучэння А. Μ. Сабурава і пры ўдзеле 12-га гв. Стралковага палка 4-й гв. Стралковай дывізіі ў жорсткім баі выбілі гітлераўцаў з райцэнтра Ельск і разграмілі гарнізон, які налічваў да 500 салдат і афіцэраў. Нападаўшыя забілі каля 225 акупантаў, спалілі некалькі танкаў і бронемашын, шмат грузавікоў, аднак горад утрымаць не змаглі [3, с. 206; 12, с. 358]. Гэтым боем завяршылася ўзаемадзеянне беларускіх партызан і ўкраінскіх рэйдавых злучэнняў на тэрыторыі Гомельшчыны, якое працягвалася больш за год.

Сумесныя ўдары беларускіх і ўкраінскіх партызан па тылавых аб’ектах ворага зрывалі планы гітлераўскага камандавання па назапашванні матэрыяльных запасаў на тэрыторыі Беларускага Палесся і па своечасовым падвозе рэсурсаў для франтавых часцей. Разгром акупацыйных гарнізонаў спрыяў колькаснаму росту партызанскіх сіл, актывізацыі супраціўлення акупантам, дапамагаў ратаваць захопленых нацыстамі савецкіх патрыётаў, даваў магчымасць партызанам забяспечыць сябе зброяй, боепрыпасамі і харчамі, а таксама вяртаць насельніцтву частку нарабаванай немцамі маёмасці.

Спіс выкарыстаных крыніц і літаратуры

  1. Богатырь, 3. А. Борьба в тылу врага / 3. А. Богатырь. — Μ.: Мысль, 1969. — 470 с.
  2. Гладков, Г. К. Л.Е. Ковпак / Г. К. Гладков, Л. Е. Кизя. — Изд. 2-е, испр. — Μ.: Мол. гвардия, 1973. -288 с.
  3. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941-1945: энцыклапедыя. — Мінск: БелСЭ, 1990. — 680 с.
  4. Из истории партизанского движения в Белоруссии (1941-1944 гг.): сборник воспоминаний / редкол.: чл.-кор. АН БССР И. С. Кравченко [и др.]. — Минск: Госиздат БССР, 1961. — 506 с.
  5. Литвин, А.М. Взаимодействие партизан Беларуси с Красной армией, российскими и украинскими партизанами / А. Μ. Литвин, А. А. Криворот // Страна в огне: В 3 т. Г. 2. Коренной перелом. 1942-1943: В 2 кн. Кн. 1. Очерки. — Μ.: «Абрис», 2017. — С. 583-642.
  6. Партизанская криничка. Документальная повесть. Изд. 2-е, доп. и перераб. — Минск: Беларусь, 1972. — 272 с.
  7. Филимонов, А. А. В едином боевом строю: о совместных действиях русских, белорусских, украинских, литовских, латышских, молдавских партизан / А. А. Филимонов, А. Д. Титов, Н. И. Эполетов. — Минск: Нац. акад, наук, 2005. — 126 с.
  8. Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Рэчыцкага р-на ў 2 кн. Кн. 1. — Мінск: Беларусь, 1988. — 502 с.
  9. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей НАРБ). — Ф. 1450. Вой. 4. Сир. 269.
  10. НАРБ. — Ф. 1450. Воп. 4. Спр. 278
  11. НАРБ. — Ф. 1450. Воп. 4. Спр. 283.
  12. Всенародная борьба в Белоруссии против немецко-фашистских захватчиков в годы Великой Отечественной войны: в 3 т. — Минск: Беларусь, 1983-1985. — Г. 3. — 1985. — 531 с.
  13. НАРБ. — Ф. 1450. Воп. 4. Спр. 271.
  14. НАРБ. — Ф. 1450. Воп. 4. Спр. 288.
  15. НАРБ. — Ф. 1408. Boп. 1. Спр. 90.
  16. НАРБ. — Ф. 1450. Boп. 4. Спр. 270.
  17. НАРБ. — Ф. 1450. Воп. 4. Спр. 289.

Аўтар: А.А. Крыварот
Крыніца: Беларусь у гістарычнай рэтраспектыве ХІХ-ХХІ стагоддзяў: этнакультурныя і нацыянальна-дзяржаўныя працэсы: матэрыялы Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі (Гомель, 14 кастрычніка 2021 г.) ∕ рэдкалегія: А. Р. Яшчанка (гал. рэд.) [і інш.]; М-ва адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны. — Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2021. – С. 131-138.