У залатых лясах за Навабеліцай

0
430
У залатых лясах за Навабеліцай

…У залатых лясах за Навабеліцай
Зрываюцца і падаюць лісты.
Яны на сцежку плаўна апускаюцца
I шапацяць нам нешта, шапацяць.

Дні залатыя рэхам адгукаюцца –
Іх толькі засталося i гукаць.
А цішыня, як музыка, струменіцца.
Мы гэты міг згадаем праз гады:
У залатых лясах за Навабеліцай
Зрываюцца i падаюць лісты…

Міхась Башлакоў