У 2007 годзе радыёаматар Юка Сойні з горада Курыка (Фінляндыя) пачуў пазыўныя светлагорскага Радыё “Ранак”, якое транслюецца ў РМ-дыяпазоне.
22 чэрвеня 2007 года інжынер па камунікацыях, 44-гадовы Юкя Сойні з горада Курыка (Фінляндыя), калекцыянер радыёсігналаў з розных краінаў свету, пачуў пазыўныя светлагорскага Радыё “Ранак”, якое транслюецца на частаце 88,4 у дыяпазоне РМ. Аб гэтым фінскі інжынер паведаміў у сваім лісце, даслаўшы яго электроннай поштай на адрас ТДА “Ранак”. Сігнал быў прыняты пры дапамозе стэрэацюнера 5опу-5Т-505ЕЕ (з сістэмай ІШ5), самаробнай 8-элементнай антэны “хвалявы канал” з вертыкальнай і гарызантальнай палярызацыяй.
Фінскі радыёаматар Юкя Сомншатлумачыўпачуты сігаал светлагорскай станцыі наступным чынам: “Прычына гэтаму — спарадычнае Е-праходжанне. Менавіта дзякуючы яму было магчыма прымаць ваш сігнал дал’ёка за межамі зоны ахопу. Звычайна, калі ў зямной атмасферы няма хваляванняў, сігнал праходзіць скрозь яе і выходзіць у космас. Але калі раптам у пласце Е-іанасферы ўзнікае вобласць павышанай іанізыцыі, сігнал адбіваецца ад яго і вяртаецца да зямной паверхні на адлегласці 1200-3000 кіламетраў ад перадавальніка. Як правіла, гэта адбываецца штогод у перыяд з траўня па верасень. Дакладнага тлумачэння паходжанню іанасферных хваляванняў пакуль няма” [1].
Інжынер з горада Курыка паведаміў, што пошукам пазыўных розных радыёстанцый, сігаал якіх распаўсюджваецца далёка за межы іх дзеяння, займаецца з 1978 года. Самым значным сваім поспехам Юка Сойні назваў злоўленыя ім сігналы амерыканскай радыёстанцыі на сярэдніх хвалях, італьянскай — на ўльтракароткіх хвалях, брытанцаў — у абодвух дыяпазонах. У яго калекцыі ёсць шмат якіх злоўленых сігналаў з Расійскай Федэрацыі ў FM-дыяпазоне. Радыёаматар падкрэсліў, што ўпершыню пачуў радыёстанцыю з Беларусі, Радыё “Ранак”, і папрасіў пісьмовага пацверджання.
“Вялікі дзякуй, пачуцъ вас у эфіры было вельмі цікава”, — завершыў свой электронны ліст фінскі інжынер Юка Сойні з горада Курыка (Фінляндыя).
Светлагорскае Радыё “Ранак” (заснавальнік ВТУП “Ранак-плюс”, дырэктар Ігар Кашлікаў) адкрылася 7 траўня 2006 года [2]. Вяшчае на частаце 88,4 у дыяпазоне FM. Радыёхвалі такога кшталту маюць малы радыус распаўсюджання: звычайна не болей ста кіламетраў [3].
Крыніцы:
- Найдёнава И. Радио “Ранак”услышали в Финляндии
- Ранак плюс. 2007. №27. С. 1.
- Сивак А. “Радио “Ранак” — наше радио II Ранак плюс. 2006. №19. С. 1.
- Ловите настроение на волне 88,4 FM! II Ранак плюс. 2006. № 18. С. 1, 3.
Аўтар: В. Раманцоў
Крыніца: Зведаная зямля. Светлагоршчына ў пытаннях і адказах. — Мінск: Галіяфы, 2011. — 252 с. Ст. 225-226.