У якім горадзе Беларусі ўпершыню паставілі помнік свайму заснавальніку?

0
242
У якім горадзе Беларусі ўпершыню паставілі помнік свайму заснавальніку

Светлагорск стаў першым у Беларусі населеным пунктам, дзе быў усталяваны помнік заснавальніку паселішча.

16 верасня 2006 года ў цэнтры Светлагорска Гомельскай вобласці быў адкрыты помнік яго заснавальніку — Раману Шацілу. Падзея адбылася падчас святкавання 45-годдзя атрымання статуса горада Светлагорскам, які да 1961 года насіў назоў Шацілкі.

Аўтарам помніка Раману Шацілу, які ўяўляе сабою бронзавую статую мужчыны ў свецкім адзенні вышынёй больш 3-х метраў, усталяваную на апрацаваным валуне, стаў вядомы беларускі скульптар з Мінску Эдуард Астаф’еў. Заснавальнік Светлагорска ў правай руцэ трымае прывілей на права валодання Шацілінскім Востравам — так называўся маёнтак, які стаяў каля Шацілак. На галаве ў яго капялюш, упрыгожаны пяром, на нагах — боты ca шпорамі. На грудзі ў Шацілы ззяе выява сучаснага герба Светлагорска — «Сонца» [1]. Вось як патлумачыў аўтарскую ідэю помніка Шацілу светлагорскі паэт Ізяслаў Катляроў, якому належыць ініцыятыва ўсталяваць яго: “Задуменна засяроджаны, высакародны, са скруткам прывілея ў адной руцэ, а другой нібы паказвае на зямлю, што належала яму паводле гэтга прывілея. Адметны галаўны ўбор. Амаль такі ж, памятаю, бачыў на партрэце знакамітага пісьменніка, гуманіста, кнігавыдаўца Васіля Цяпінскага — сучасніка Романа Шацілы. Адзенне свабоднага крою, аздобленае футрам. На грудзях ажурны ланцужок з узнагародамі і… гербам Светлагорска. Вось яна, мастацкая сувязь часоў, якая стала і нашай! “[2].

У 2003 годзе Ізяслаў Катляроў звярнуўся асабіста з прапановай да кіраўніка Гомельскай вобласці Аляксандра Якабсона паставіць помнік ў Светлагорску яго заснавальніку Раману Шацілу. Губернатар ідэю падтрымаў.

“Неўзабаве я звярнуўся з пісьмовым абгрунтаваннем такой прапановы ў райвыканкам да яго старшыні Валяслава Казіміравіча Пірштука, — успамінаў ізяслаў Катляроў. Било гэта падчас рэспубліканскага пленэра скульптараў, што праходзіў у нас. Удзельнічаў у ім і Эдуард Астаф’еў… У райвыканкаме ідэю ўзвядзення помніка ўхвалілі, і неўзабаве мы на сходзе грамадскасці зацікаўлена абмяркоўвалі эскіз, прадстаўлены Эдуардам Астаф’евым” [2].

Каб стварыць помнік Раману Шацілу, скульптару Эдуарду Астаф’еву давялося пазнаёміцца з гісторыяй беларускай вопраткі XVI стагоддзя, даведацца аб звычаях і норавах таго часу. Спачатку помнік задумваўся вышынёй 6 метраў: скульптура – 3,8 метра і гранітны пастамент — 2,2 метра, але пазней па фінансавых прычынах быў зменшаны ў два разы.

«Такога помніка ў Беларусі яшчэ няма, — падкрэсліў Эдуард Астаф’еў. — Справа не толькі ў тым, што вобраз Рамана Шацілызбіральны. Ніхто ca скульптараў або мастакоў не бачыў, скажам, Франциска Скарыну, Кірылу Тураўскага, Еўфрасінню Полацкую, Рагнеду. Але колькі скульптурных і жывапісных твораў ім прысвечана! Галоўнаедухоўнае падабенства, гістарычная адпаведнасць і… талент майстэрства, або майстэрства таленту» [2].

Аднак пры адкрыцці помніка Раману Шацілу на ім забылі прымацаваць адпаведную шыльду. Амаль два гады заснавальнік горада Светлагорска Не меў імя. І толькі ў 2008 годзе, напярэдадні Дня незалежнасці Беларусі (3 ліпеня) да валуна, на якім етаіць Шаціла, была прымацавана адпаведная шыльда. На ёй на беларускай мове напісана: “Раман Шаціла”, змешчана дата “1560” — год першага ўзгадвання маёнтка Шацілінскі Востраў, які стаў часткай сучаснага Светлагорска. На шыльдзе скача вершнік з Сонцам на шчыце [3]. Кошт помніка Шацілу склаў 85 млн 190 тыс. рублёў.

Звесткі пра Рамана Шацілу былі выяўленыя ў 1989 годзе з дапамогай грамадскага гісторыка- культурнага аб’яднання “Поўня”. У Нацыянальным гістарычным архіве Рэспублікі Беларусь (г. Мінск) на запыт ад імя Светлагорскага гарадскога аддзела культуры быў знойдзены прывілей караля Рэчы Паспалітай Жыгімонта II Аўгуста ад 15 ліпеня 1560 года, у якім згадваецца маёнтак Шацілінскі Востраў, які належаў Раману Шацілу [4].

Крыніцы:

  1. Романцов В. Шатила с «Солнцем» на груди пришел в Светлогорск II Ранак-плюс. 2006. № 38. С. 5.
  2. Катляроў І. Да нас ідзе Раман Шаціла II Ранак- плюс. 2006. № 6. С. З, 4.
  3. Романцов В. У памятника появилось имя II Ранак- плюс. 2008. № 29. С. 2.
  4. Грабянчук І. Светлагорск II Беларускі гістарычны часопіс. 1997. № 3. С. 105.

Аўтар: В. Раманцоў
Крыніца: Зведаная зямля. Светлагоршчына ў пытаннях і адказах. — Мінск : Галіяфы, 2011. — 252 с. Ст. 96-98.